https://bel.sputnik.by/20230711/mestsam-navalntsy-mns-papyaredzhvae-ab-nepagadz--belarus--atorak-1077404333.html
Месцамі навальніцы: МНС папярэджвае аб непагадзі ў Беларусі ў аўторак
Месцамі навальніцы: МНС папярэджвае аб непагадзі ў Беларусі ў аўторак
Sputnik Беларусь
Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с, з-за чаго ў некаторых населеных пунктах могуць быць перабоі з электраэнергіяй. 11.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-11T10:38+0300
2023-07-11T10:38+0300
2023-07-11T10:38+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
у беларусі
беларусь
прырода
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1e/1077095995_0:0:2821:1588_1920x0_80_0_0_ba774e23ceebfc42224b673efdb38a0e.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. У аўторак раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, паведаміла прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях у афіцыйным Telegram-канале ведамства.Ратавальнікі папярэджваюць, што сярод фактараў небяспекі – адключэнне электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах. Акрамя таго, навальніцы могуць стаць прычынай узнікнення лясных пажараў, а таксама ўзгаранняў у жылых і вытворчых будынках.Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны 3-8 м/с, пры навальніцах парывы будуць дасягаць 14 м/с. Дзённая тэмпература паветра складзе +20…+22°С.Прагноз надвор’я па рэгіёнахУ Мінску, Віцебску, Гомелі і Магілёве паветра прагрэецца ў аўторак да +20...+22°C. У гэтых гарадах сёння будзе пераменная воблачнасць і без істотных ападкаў. Вецер прагназіруецца паўночны 3-8 м/с.У Гродне слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі +21...+23°C. У гэтым абласным цэнтры таксама пераменная воблачнасць, значных ападкаў не чакаецца. Вецер паўночны 3-8 м/с.Самае спякотнае надвор’е ўсталюецца сёння ў Брэсце, дзе дзённая тэмпература дасягне паказчыка +22...+24°C. У горадзе на Дзвіне ў аўторак таксама будзе пераменная воблачнасць, але пройдзе кароткачасовы дождж і, магчыма, прагрыміць навальніца. Вецер, як і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, будзе паўночны 3-8 м/с.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1e/1077095995_29:0:2758:2047_1920x0_80_0_0_c592a5d647f2d4d89c2e68b064e202e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, у беларусі, беларусь, прырода, навіны
надвор'е, прагноз надвор'я, у беларусі, беларусь, прырода, навіны
Месцамі навальніцы: МНС папярэджвае аб непагадзі ў Беларусі ў аўторак
Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с, з-за чаго ў некаторых населеных пунктах могуць быць перабоі з электраэнергіяй.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. У аўторак раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, паведаміла прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях у афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Ратавальнікі папярэджваюць, што сярод фактараў небяспекі – адключэнне электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах. Акрамя таго, навальніцы могуць стаць прычынай узнікнення лясных пажараў, а таксама ўзгаранняў у жылых і вытворчых будынках.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны 3-8 м/с, пры навальніцах парывы будуць дасягаць 14 м/с. Дзённая тэмпература паветра складзе +20…+22°С.
Прагноз надвор’я па рэгіёнах
У Мінску, Віцебску, Гомелі і Магілёве паветра прагрэецца ў аўторак да +20...+22°C. У гэтых гарадах сёння будзе пераменная воблачнасць і без істотных ападкаў. Вецер прагназіруецца паўночны 3-8 м/с.
У Гродне слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі +21...+23°C. У гэтым абласным цэнтры таксама пераменная воблачнасць, значных ападкаў не чакаецца. Вецер паўночны 3-8 м/с.
Самае спякотнае надвор’е ўсталюецца сёння ў Брэсце, дзе дзённая тэмпература дасягне паказчыка +22...+24°C. У горадзе на Дзвіне ў аўторак таксама будзе пераменная воблачнасць, але пройдзе кароткачасовы дождж і, магчыма, прагрыміць навальніца. Вецер, як і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, будзе паўночны 3-8 м/с.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Суперкамп'ютэр спрагназіраваў
час гібелі чалавецтва