https://bel.sputnik.by/20230713/kdb-vyklyuchy-z-terarystychnaga-spska-pratasevcha--sapegu-1077479582.html
КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіска Пратасевіча і Сапегу
КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіска Пратасевіча і Сапегу
Sputnik Беларусь
Асуджаныя ў Беларусі за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, яны былі потым памілаваны беларускім прэзідэнтам. 13.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-13T17:26+0300
2023-07-13T17:26+0300
2023-07-13T17:26+0300
раман пратасевіч
сафія сапега
тэрарыстычны спісак
кдб рб
бяспека
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103594/51/1035945152_0:74:3620:2110_1920x0_80_0_0_516bd5a62897caafc67b4768f8d255d7.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Камітэт дзяржбяспекі Беларусі выключыў з Пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.Як раней паведамляў Sputnik, Пратасевіч быў уключаны ў гэты спісак адным з першых з грамадзян Беларусі, да гэтага ў яго ўключалі толькі замежнікаў, якія знаходзяцца ў вышуку або асуджаны за злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці.Сапега была ўключана ў тэрарыстычны спісак КДБ, калі прыгавор у дачыненні да яе набыў законную моц.Нядаўна беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка памілаваў Пратасевіча, а праз нейкі час Сапегу.Як раней паведамляла агенцтва, былы галоўрэд Telegram-канала NEXTA (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім і тэрарыстычным) Раман Пратасевіч быў прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шэраг злачынстваў тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці. Знаходзячыся ў СІЗА КДБ, ён прызнаў віну, заключыў здзелку са следствам, і ўжо падчас судовага следства знаходзіўся пад хатнім арыштам. Праз некалькі дзён пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў памілаваны кіраўніком дзяржавы.Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была прыгаворана ў Беларусі да шасці гадоў пазбаўлення волі за тое, што "зліла" асабістыя даныя больш як 200 супрацоўнікаў сілавых структур і журналістаў. Сапега, у адрозненне ад Пратасевіча, некаторы час правяла ў папраўчай калоніі, там яна напісала прашэнне аб памілаванні.Пратасевіч і Сапега, хоць і былі зняты з аднаго рэйса самалёта, праходзілі па розных крымінальных справах. Пасля памілавання Пратасевіч застаўся ў Беларусі, Сапега, якая з’яўляецца грамадзянкай Расіі, пакінула краіну.Спісак КДБ"Тэрарыстычны" спісак КДБ знаходзіцца ў адкрытым доступе і ўвесь час абнаўляецца. Да 2020 года ў ім былі грамадзяне такіх краін, як Ірак, Йемен, Нігерыя, якія аб’яўлены міжнароднай паліцыяй у вышук за дачыненне да тэрарызму.Пасля падзей 2020 года ў яго сталі ўключаць грамадзян Беларусі, у дачыненні да якіх або ўступілі прыгаворы за экстрэмісцкія ці тэрарыстычныя злачынствы, або яны знаходзяцца ў вышуку за гэтыя злачынствы. Цяпер у гэтым спіску каля 200 грамадзян Беларусі.Першымі з грамадзян Беларусі ў гэты спісак былі ўключаны Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла, адміністратары прызнанай у Беларусі тэрарыстычнай структуры NEXTA.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103594/51/1035945152_240:0:3448:2406_1920x0_80_0_0_f4aef2a0287f56a399dde32c44bfac74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман пратасевіч, сафія сапега, тэрарыстычны спісак, кдб рб, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
раман пратасевіч, сафія сапега, тэрарыстычны спісак, кдб рб, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
КДБ выключыў з тэрарыстычнага спіска Пратасевіча і Сапегу
Асуджаныя ў Беларусі за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, яны былі потым памілаваны беларускім прэзідэнтам.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Камітэт дзяржбяспекі Беларусі выключыў з Пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.
Як раней паведамляў Sputnik, Пратасевіч быў уключаны ў гэты спісак адным з першых з грамадзян Беларусі, да гэтага ў яго ўключалі толькі замежнікаў, якія знаходзяцца ў вышуку або асуджаны за злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці.
Сапега была ўключана ў тэрарыстычны спісак КДБ, калі прыгавор у дачыненні да яе набыў законную моц.
Нядаўна беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка памілаваў Пратасевіча, а праз нейкі час Сапегу.
Як раней паведамляла агенцтва, былы галоўрэд Telegram-канала NEXTA (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім і тэрарыстычным) Раман Пратасевіч быў прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шэраг злачынстваў тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці. Знаходзячыся ў СІЗА КДБ, ён прызнаў віну, заключыў здзелку са следствам, і ўжо падчас судовага следства знаходзіўся пад хатнім арыштам. Праз некалькі дзён пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў памілаваны кіраўніком дзяржавы.
Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была прыгаворана ў Беларусі да шасці гадоў пазбаўлення волі за тое, што "зліла" асабістыя даныя больш як 200 супрацоўнікаў сілавых структур і журналістаў. Сапега, у адрозненне ад Пратасевіча, некаторы час правяла ў папраўчай калоніі, там яна напісала прашэнне аб памілаванні.
Пратасевіч і Сапега, хоць і былі зняты з аднаго рэйса самалёта, праходзілі па розных крымінальных справах. Пасля памілавання Пратасевіч застаўся ў Беларусі, Сапега, якая з’яўляецца грамадзянкай Расіі, пакінула краіну.
"Тэрарыстычны" спісак КДБ знаходзіцца ў адкрытым доступе і ўвесь час абнаўляецца. Да 2020 года ў ім былі грамадзяне такіх краін, як Ірак, Йемен, Нігерыя, якія аб’яўлены міжнароднай паліцыяй у вышук за дачыненне да тэрарызму.
Пасля падзей 2020 года ў яго сталі ўключаць грамадзян Беларусі, у дачыненні да якіх або ўступілі прыгаворы за экстрэмісцкія ці тэрарыстычныя злачынствы, або яны знаходзяцца ў вышуку за гэтыя злачынствы. Цяпер у гэтым спіску каля 200 грамадзян Беларусі.
Першымі з грамадзян Беларусі ў гэты спісак былі ўключаны Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла, адміністратары прызнанай у Беларусі тэрарыстычнай структуры NEXTA.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Дзмітрыеў прыгавораны да паўтара года калоніі