https://bel.sputnik.by/20230713/rasyskya-dyplamaty-peradal-abstalyavanne-dztsyachamu-tsentru--vtsebsku-1077475204.html
Расійскія дыпламаты перадалі абсталяванне дзіцячаму цэнтру ў Віцебску
Расійскія дыпламаты перадалі абсталяванне дзіцячаму цэнтру ў Віцебску
Sputnik Беларусь
У Беларусі функцыянуе 54 цэнтры ранняга ўмяшання, два з іх – у Віцебску. 13.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-13T15:18+0300
2023-07-13T15:18+0300
2023-07-13T15:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
славянскі базар у віцебску
навіны
дзеці
грамадства
здароўе
віцебск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0d/1077471142_0:239:3071:1966_1920x0_80_0_0_46ee4ed938df1530b047c41e27276de7.jpg
ВІЦЕБСК, 13 ліп – Sputnik. Расійскія дыпламаты перадалі ад ЮНІСЕФ Віцебскаму абласному рэсурснаму цэнтру ранняга ўмяшання абсталяванне для анлайн-кансультавання сямей з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, паведамляе карэспандэнт Sputnik.У рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі арганізаваў Дзень інклюзіі. У ім бяруць удзел расійскія дыпламаты."Гэта доўгайграючы праект. Расія на рэгулярнай аснове супрацоўнічае са спецыялізаванымі інстытутамі і ААН. У гэтым выпадку гэты напрамак рэалізуецца па лініі ЮНІСЕФ. Думаю, што гэта сур’ёзная дапамога мясцовай і рэгіянальнай ахове здароўя. Будзем і далей старацца аказваць падтрымку", - адзначыў саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў.У Цэнтры ранняга ўмяшання аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям да трох гадоў з асаблівасцямі развіцця. Медыкі робяць усё магчымае, каб своечасова дапамагчы дзіцяці і пазбегнуць інваліднасці.Як расказаў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Хайдараў, перададзенае абсталяванне дапаможа правесці назіранне за малым у звычайных умовах дома, а не ў кабінеце ва ўрача, дзе дзіця можа баяцца або паводзіць сябе ненатуральна."Ёсць попыт на гэту паслугу, і бацькам таксама вельмі зручна, не адрываючыся ад сям’і, ад дому правесці такую кансультацыю. Гэта, вядома, вельмі здорава", - падкрэсліў Рустам Хайдараў.Ён таксама адзначыў, што гэта не першы такі падораны камплект – нядаўна аналагічнае абсталяванне з’явілася ў Наваполацку.Усяго ў Беларусі функцыянуе 54 цэнтры ранняга ўмяшання. Яны ёсць у кожнай вобласці і буйных абласных цэнтрах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0d/1077471142_233:0:2964:2048_1920x0_80_0_0_ce2babf3c74e6191332d6772450f6b1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, славянскі базар у віцебску, навіны , дзеці, грамадства, здароўе, віцебск, у беларусі, беларусь, пасольства рф у беларусі
саюзная дзяржава, славянскі базар у віцебску, навіны , дзеці, грамадства, здароўе, віцебск, у беларусі, беларусь, пасольства рф у беларусі
Расійскія дыпламаты перадалі абсталяванне дзіцячаму цэнтру ў Віцебску
У Беларусі функцыянуе 54 цэнтры ранняга ўмяшання, два з іх – у Віцебску.
ВІЦЕБСК, 13 ліп – Sputnik. Расійскія дыпламаты перадалі ад ЮНІСЕФ Віцебскаму абласному рэсурснаму цэнтру ранняга ўмяшання абсталяванне для анлайн-кансультавання сямей з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі арганізаваў Дзень інклюзіі. У ім бяруць удзел расійскія дыпламаты.
"Гэта доўгайграючы праект. Расія на рэгулярнай аснове супрацоўнічае са спецыялізаванымі інстытутамі і ААН. У гэтым выпадку гэты напрамак рэалізуецца па лініі ЮНІСЕФ. Думаю, што гэта сур’ёзная дапамога мясцовай і рэгіянальнай ахове здароўя. Будзем і далей старацца аказваць падтрымку", - адзначыў саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў.
У Цэнтры ранняга ўмяшання аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям да трох гадоў з асаблівасцямі развіцця. Медыкі робяць усё магчымае, каб своечасова дапамагчы дзіцяці і пазбегнуць інваліднасці.
Як расказаў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Хайдараў, перададзенае абсталяванне дапаможа правесці назіранне за малым у звычайных умовах дома, а не ў кабінеце ва ўрача, дзе дзіця можа баяцца або паводзіць сябе ненатуральна.
"Ёсць попыт на гэту паслугу, і бацькам таксама вельмі зручна, не адрываючыся ад сям’і, ад дому правесці такую кансультацыю. Гэта, вядома, вельмі здорава", - падкрэсліў Рустам Хайдараў.
Ён таксама адзначыў, што гэта не першы такі падораны камплект – нядаўна аналагічнае абсталяванне з’явілася ў Наваполацку.
Усяго ў Беларусі функцыянуе 54 цэнтры ранняга ўмяшання. Яны ёсць у кожнай вобласці і буйных абласных цэнтрах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" МЗС Беларусі з замежнымі дыпмісіямі
правяло акцыю "Разам з дзецьмi"Украінскія бежанкі просяць місію РФ пры ААН
дапамагчы вярнуць сваіх дзяцей