https://bel.sputnik.by/20230715/zhyll-perad-kuplyay-za-syameyny-kaptal-budze-pravyarats-kamsya-1077521826.html
Жыллё перад купляй за сямейны капітал будзе правяраць камісія
Жыллё перад купляй за сямейны капітал будзе правяраць камісія
Sputnik Беларусь
Міжведамасная камісія будзе правяраць, ці прыдатна жыллё для пражывання, для гэтага спатрэбіцца згода уласнікаў гэтай нерухомасці. 15.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-15T10:47+0300
2023-07-15T10:47+0300
2023-07-15T10:47+0300
жыллё
сямейны капітал
пастанова
савет міністраў рб
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
сям'я
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/17/1072568804_0:219:3072:1947_1920x0_80_0_0_40681ebbf0a74bd2ce50a5526fcd801a.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Нерухомасць, якую плануюць набыць за сродкі сямейнага капіталу, будуць правяраць на прыдатнасць для пражывання ў ім, адпаведная пастанова Саўміна №446 ад 6 ліпеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Гэтым дакументам беларускі ўрад унёс некаторыя змены ў палажэнне аб сямейным капітале. У асноўным гэтыя карэкціроўкі датычацца датэрміновага распараджэння грашыма для вырашэння жыллёвага пытання.У прыватнасці, вызначана, што міжведамасная камісія будзе абследаваць жылыя памяшканні, на якія плануецца датэрмінова патраціць сродкі сямейнага капіталу. Гэтая камісія будзе высвятляць, ці прыдатна гэта жыллё для пражывання, зрабіць гэта можна будзе толькі са згоды уласнікаў жылой нерухомасці. Для гэтага камісія зможа прыцягваць прадстаўнікоў міністэрства па надзвычайных сітуацыях і энерганагляду.Калі жыллё будзе прызнана не прыдатным для пражывання па санітарных і тэхнічных патрабаваннях, то ў датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам можа быць адмоўлена.Акрамя таго, адмовіць у датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам цяпер могуць і за неналежнае выкананне бацькамі сваіх абавязкаў, калі прызнана, што дзіця прызнана "знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або мае патрэбу ў дзяржабароне", ці адабрана ў бацькоў па рашэнні адпаведнай камісіі.Таксама пастановай вызначаны парадак дзеянняў мясцовых органаў улады і Беларусбанка ў сувязі са зменамі становішча. У прыватнасці, банк будзе прыпыняць пералічэнне сродкаў сямейнага капіталу з дня паступлення ад сельскага, пасялковага, раённага, гарадскога выканкама копіі адпаведнага рашэння. Аднавіць пералік грошай фінустанова таксама зможа толькі пасля таго, як мясцовыя органы ўлады дадуць на гэта сваю згоду.Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.Сямейны капіталНагадаем, сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям. Такімі сем’ямі ў Беларусі лічацца сем’і з траімі і больш дзецьмі.Памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся або якіх усынавілі/удачарылі ў бягучым годзе, складае 29 950 рублёў.Паводле даных Мінпрацы і сацабароны Беларусі, на 1 ліпеня гэтага года для шматдзетных сямей адкрыта 127 894 дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал". З іх 82,6 тысячы было адкрыта на агульную суму 826 мільёнаў долараў, а 45,3 тысячы – на суму 1,1 мільярда беларускіх рублёў.Што тычыцца датэрміновага распараджэння гэтымі сродкамі, то больш за палову гэтых сямей вырашылі скарыстацца такой магчымасцю і амаль усе з іх планавалі за кошт сродкаў сямейнага капіталу палепшыць менавіта свае жыллёвыя ўмовы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/17/1072568804_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_945e09d9d5ac6fcd89d6eb65e4913f00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жыллё, сямейны капітал, пастанова, савет міністраў рб, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, сям'я
жыллё, сямейны капітал, пастанова, савет міністраў рб, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, сям'я
Жыллё перад купляй за сямейны капітал будзе правяраць камісія
Міжведамасная камісія будзе правяраць, ці прыдатна жыллё для пражывання, для гэтага спатрэбіцца згода уласнікаў гэтай нерухомасці.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Нерухомасць, якую плануюць набыць за сродкі сямейнага капіталу, будуць правяраць на прыдатнасць для пражывання ў ім, адпаведная пастанова Саўміна №446 ад 6 ліпеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтым дакументам беларускі ўрад унёс некаторыя змены ў палажэнне аб сямейным капітале. У асноўным гэтыя карэкціроўкі датычацца датэрміновага распараджэння грашыма для вырашэння жыллёвага пытання.
У прыватнасці, вызначана, што міжведамасная камісія будзе абследаваць жылыя памяшканні, на якія плануецца датэрмінова патраціць сродкі сямейнага капіталу. Гэтая камісія будзе высвятляць, ці прыдатна гэта жыллё для пражывання, зрабіць гэта можна будзе толькі са згоды уласнікаў жылой нерухомасці. Для гэтага камісія зможа прыцягваць прадстаўнікоў міністэрства па надзвычайных сітуацыях і энерганагляду.
Калі жыллё будзе прызнана не прыдатным для пражывання па санітарных і тэхнічных патрабаваннях, то ў датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам можа быць адмоўлена.
Акрамя таго, адмовіць у датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам цяпер могуць і за неналежнае выкананне бацькамі сваіх абавязкаў, калі прызнана, што дзіця прызнана "знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або мае патрэбу ў дзяржабароне", ці адабрана ў бацькоў па рашэнні адпаведнай камісіі.
Таксама пастановай вызначаны парадак дзеянняў мясцовых органаў улады і Беларусбанка ў сувязі са зменамі становішча. У прыватнасці, банк будзе прыпыняць пералічэнне сродкаў сямейнага капіталу з дня паступлення ад сельскага, пасялковага, раённага, гарадскога выканкама копіі адпаведнага рашэння. Аднавіць пералік грошай фінустанова таксама зможа толькі пасля таго, як мясцовыя органы ўлады дадуць на гэта сваю згоду.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям. Такімі сем’ямі ў Беларусі лічацца сем’і з траімі і больш дзецьмі.
Памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся або якіх усынавілі/удачарылі ў бягучым годзе, складае 29 950 рублёў.
Паводле даных Мінпрацы і сацабароны Беларусі, на 1 ліпеня гэтага года для шматдзетных сямей адкрыта 127 894 дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал". З іх 82,6 тысячы было адкрыта на агульную суму 826 мільёнаў долараў, а 45,3 тысячы – на суму 1,1 мільярда беларускіх рублёў.
Што тычыцца датэрміновага распараджэння гэтымі сродкамі, то больш за палову гэтых сямей вырашылі скарыстацца такой магчымасцю і амаль усе з іх планавалі за кошт сродкаў сямейнага капіталу палепшыць менавіта свае жыллёвыя ўмовы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"