https://bel.sputnik.by/20230716/gadavaya-nflyatsyya--belarus--cherven-sklala-29-1077523496.html
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 2,9%
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 2,9%
Sputnik Беларусь
У маі ў краіне была зафіксавана дэфляцыя, але праз месяц цэны ўсё ж пачалі расці. 16.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-16T10:54+0300
2023-07-16T10:54+0300
2023-07-16T10:54+0300
інфляцыя
эканоміка
грамадства
цэны і кошты
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_0:168:3045:1881_1920x0_80_0_0_2b28a49f35a292ec24e54590430c7059.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем склаў 100,3%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.Прычым інфляцыя ў параўнанні са снежнем мінулага года склалася на ўзроўні 3%, а адносна чэрвеня 2023 года павялічылася на 2,9%.Згодна з афіцыйнымі звесткамі, харчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшыя на 0,2% у параўнанні з маем. Нехарчовыя тавары ў сярэднім не падаражэлі, а вось кошт паслуг за месяц павялічыўся на 0,9%.Больш за ўсё за месяц, нягледзячы на летні сезон, падаражэлі агародніна – 1,1%, а вось садавіна стала танней адразу на 4,7%. У рэспубліцы сталі даражэйшыя лекі – 1,1%, тэлевізары – таннейшыя на 3,6%.Самы імклівы рост кошту прадэманстравалі дашкольныя паслугі – 9,3%. Адпачынак у санаторыях падаражэў на 7,8%, палёты на паветраным транспарце – на 6,8%. Турыстычныя паслугі выраслі ў цане на 5,5%.Раней кіраўнік Нацыянальнага банка Павел Калаур гаварыў аб тым, што згодна з прагнознымі паказчыкамі інфляцыя ў Беларусі па выніках года павінна скласціся на ўзроўні 7-8%, але пры ўмове адсутнасці новых шокаў для беларускай эканомікі.Годам раней улады заяўлялі, што ў адпаведнасці з іх планамі цэны ў краіне за год вырастуць на 6%, але па выніках 2022 інфляцыя склала 12,8%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_157:0:2888:2048_1920x0_80_0_0_24bfa0dad5cf0e807b5b2472347b52a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, эканоміка, грамадства, цэны і кошты, у беларусі, беларусь, навіны
інфляцыя, эканоміка, грамадства, цэны і кошты, у беларусі, беларусь, навіны
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 2,9%
У маі ў краіне была зафіксавана дэфляцыя, але праз месяц цэны ўсё ж пачалі расці.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем склаў 100,3%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.
Прычым інфляцыя ў параўнанні са снежнем мінулага года склалася на ўзроўні 3%, а адносна чэрвеня 2023 года павялічылася на 2,9%.
Згодна з афіцыйнымі звесткамі, харчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшыя на 0,2% у параўнанні з маем. Нехарчовыя тавары ў сярэднім не падаражэлі, а вось кошт паслуг за месяц павялічыўся на 0,9%.
Больш за ўсё за месяц, нягледзячы на летні сезон, падаражэлі агародніна – 1,1%, а вось садавіна стала танней адразу на 4,7%. У рэспубліцы сталі даражэйшыя лекі – 1,1%, тэлевізары – таннейшыя на 3,6%.
Самы імклівы рост кошту прадэманстравалі дашкольныя паслугі – 9,3%. Адпачынак у санаторыях падаражэў на 7,8%, палёты на паветраным транспарце – на 6,8%. Турыстычныя паслугі выраслі ў цане на 5,5%.
Раней кіраўнік Нацыянальнага банка Павел Калаур гаварыў аб тым, што згодна з прагнознымі паказчыкамі інфляцыя ў Беларусі па выніках года павінна скласціся на ўзроўні 7-8%, але пры ўмове адсутнасці новых шокаў для беларускай эканомікі.
Годам раней улады заяўлялі, што ў адпаведнасці з іх планамі цэны ў краіне за год вырастуць на 6%, але па выніках 2022 інфляцыя склала 12,8%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Адзін ільготнік у сярэднім выйграў за паўтара года
20 рублёў ад сацскідакГалоўчанка: у міжсезонне беларусы павінны
атрымліваць агародніну па прымальных цэнах