https://bel.sputnik.by/20230718/sstemu-tst--tse-chakayuts-zmeny---rkv-1077608434.html
Сістэму ЦТ і ЦЭ чакаюць змены - РІКВ
Сістэму ЦТ і ЦЭ чакаюць змены - РІКВ
Sputnik Беларусь
Спецыялісты разгледзяць магчымасць вяртання ў тэсты заданняў пятага ўзроўню складанасці, таксама будзе пераглядацца сістэма падліку балаў. 18.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-18T14:11+0300
2023-07-18T14:11+0300
2023-07-26T17:53+0300
беларусь
цт
цэ
абітурыенты
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063622985_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_38ffe7207adbdf8197d48fa2dd858208.jpg
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Сістэму цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену ў будучыні чакаюць пэўныя змены, расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Паводле яго слоў, спецыялісты старанна прааналізуюць вынікі сёлетніх экзаменаў, пасля чаго прымуць адпаведнае рашэнне."Мы павінны ўважліва паглядзець на вопыт, які мы атрымалі сёлета, калі цалкам адмовіліся ад задач пятага ўзроўню складанасці. Разумеем, што гэта не заўсёды адыграла спрыяльную ролю для добрага ранжыравання або ацэнкі самых падрыхтаваных абітурыентаў. Таму, можа, варта задумацца аб нейкім усё ж такі частковым разглядзе такой магчымасці, каб такія заданні былі", - растлумачыў кіраўнік РІКВ.Другое пытанне, якое таксама патрабуе дыскусіі і ўважлівай прапрацоўкі, гэта сістэма падліку балаў."Гэтае пытанне анансавана, яно будзе разглядацца. Можна зразумець абітурыентаў і іх бацькоў, якія хацелі б мець зразумелую сістэму, якой лёгка карыстацца", - удакладніў Міксюк.Скандал на ЦЭНагадаем, сёлета выпускнікі школ упершыню здавалі цэнтралізаваны іспыт. Многія абітурыенты і бацькі засталіся незадаволеныя вынікамі іспыту і запатрабавалі пераліку балаў. Праз некаторы час РІКВ па даручэнні Міністэрства адукацыі пералічыў балы па новай методыцы.Паводле слоў Юрыя Міксюка, сёлета было шмат абітурыентаў, якія не згодны з вынікам на ЦЭ і ЦТ. Усе звароты былі разгледжаны, дадзены тлумачэнні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063622985_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_4cc6214bea09bf7dfedea7caf7a93d43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, цт, цэ, абітурыенты, адукацыя
беларусь, цт, цэ, абітурыенты, адукацыя
Сістэму ЦТ і ЦЭ чакаюць змены - РІКВ
14:11 18.07.2023 (абноўлена: 17:53 26.07.2023) Спецыялісты разгледзяць магчымасць вяртання ў тэсты заданняў пятага ўзроўню складанасці, таксама будзе пераглядацца сістэма падліку балаў.
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Сістэму цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену ў будучыні чакаюць пэўныя змены, расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Паводле яго слоў, спецыялісты старанна прааналізуюць вынікі сёлетніх экзаменаў, пасля чаго прымуць адпаведнае рашэнне.
"Мы павінны ўважліва паглядзець на вопыт, які мы атрымалі сёлета, калі цалкам адмовіліся ад задач пятага ўзроўню складанасці. Разумеем, што гэта не заўсёды адыграла спрыяльную ролю для добрага ранжыравання або ацэнкі самых падрыхтаваных абітурыентаў. Таму, можа, варта задумацца аб нейкім усё ж такі частковым разглядзе такой магчымасці, каб такія заданні былі", - растлумачыў кіраўнік РІКВ.
Другое пытанне, якое таксама патрабуе дыскусіі і ўважлівай прапрацоўкі, гэта сістэма падліку балаў.
"Гэтае пытанне анансавана, яно будзе разглядацца. Можна зразумець абітурыентаў і іх бацькоў, якія хацелі б мець зразумелую сістэму, якой лёгка карыстацца", - удакладніў Міксюк.
Нагадаем, сёлета выпускнікі школ упершыню здавалі цэнтралізаваны іспыт. Многія абітурыенты і бацькі засталіся незадаволеныя вынікамі іспыту і запатрабавалі пераліку балаў. Праз некаторы час РІКВ па даручэнні Міністэрства адукацыі пералічыў балы па новай методыцы.
Паводле слоў Юрыя Міксюка, сёлета было шмат абітурыентаў, якія не згодны з вынікам на ЦЭ і ЦТ. Усе звароты былі разгледжаны, дадзены тлумачэнні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Прымакоў расказаў, ці будуць у беларусаў
гранты на паступленне ў ВНУ РФЛукашэнка расказаў, колькі гадоў
павінны адпрацоўваць мэтавікі