https://bel.sputnik.by/20230721/polshcha-khatsela-b-zaymets-chastku-zyamel-u-belarus--va-ukrane--putsn-1077702671.html
Польшча хацела б займець частку зямель у Беларусі і ва Украіне – Пуцін
Польшча хацела б займець частку зямель у Беларусі і ва Украіне – Пуцін
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што Захаду ўжо не хапае ўкраінскага гарматнага мяса, і там зараз задумваюцца аб літоўцах і паляках. 21.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-21T15:18+0300
2023-07-21T15:18+0300
2023-07-21T15:18+0300
уладзімір пуцін
навіны
расія
польшча
савет бяспекі расіі
сяргей нарышкін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077001810_0:0:3028:1703_1920x0_80_0_0_377586d0787749c1ed8a33d63da76175.jpg
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Польскія ўлады хацелі б займець частку беларускіх земляў, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі.Па словах Пуціна, Варшава разлічвае таксама сфарміраваць нейкую кааліцыю пад "парасонам" НАТА і наўпрост умяшацца ва ўкраінскі канфлікт для таго, каб адарваць на Украіне "кавалак больш тлусты".Таксама Пуцін нагадаў, што незалежнасць Польшчы пасля Другой сусветнай вайны была адноўлена шмат у чым дзякуючы СССР. Акрамя таго, Польшча атрымала значныя землі на Захадзе дзякуючы Сталіну."Гэта менавіта так, заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы – гэта падарунак Сталіна палякам. Нашы сябры ў Варшаве прызабылі пра гэта? Мы нагадаем", - сказаў Пуцін.Польшча адправіць войскаЯк заявіў на нарадзе дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін, Польшча пачынае ўсведамляць тое, што паражэнне Украіны – пытанне часу. Таму ў Варшавы ўзмацняецца настрой на тое, каб увесці кантроль на Заходняй Украіне, размясціўшы там свае войскі.Адзін з варыянтаў – рэалізаваць гэтыя планы "як выкананне саюзніцкіх абавязацельстваў у рамках польска-літоўска-ўкраінскай ініцыятывы ў сферы бяспекі".Для гэтага плануецца істотна павялічыць колькасць агульнавайсковай літоўска-польска-ўкраінскай брыгады, якая дзейнічае пад эгідай так званага Люблінскага трыкутніка."...за гэтымі даволі небяспечнымі планамі польскага кіраўніцтва трэба ўважліва сачыць", - падвёў вынік Нарышкін.Расійскі прэзідэнт даручыў кіраўніку СЗР адсочваць планы Польшчы ў адносінах да Украіны.Польска-літоўскае злучэннеПуцін таксама закрануў тэму польска-літоўска-ўкраінскага злучэння, паведамленні аб якім з'яўляюцца ў СМІ. Мяркуецца, што гэтае злучэнне будзе рэгулярным, абсталяваным узбраеннем і будзе выкарыстоўвацца на ўкраінскай тэрыторыі.Па словах прэзідэнта, у рэальнасці яно ствараецца для далейшай акупацыі Заходняй Украіны. Гэтая перспектыва відавочная і ў ёй няма нічога новага – калі ўспомніць вынікі Першай сусветнай вайны, калі Польшча заняла частку тэрыторый, якія належалі іншым краінам.Захаду не хапае "гарматнага мяса"Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што Захаду ўжо не хапае ўкраінскага гарматнага мяса, там зараз задумваюцца аб літоўцах і паляках – "усіх, каго не шкада"."Гэта вельмі небяспечная гульня, і аўтарам такіх планаў трэба задумацца аб наступствах", - дадаў Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077001810_76:0:2807:2048_1920x0_80_0_0_ab8f31ea70ec2c110a09f9878e58803f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, навіны , расія, польшча, савет бяспекі расіі, сяргей нарышкін
уладзімір пуцін, навіны , расія, польшча, савет бяспекі расіі, сяргей нарышкін
Польшча хацела б займець частку зямель у Беларусі і ва Украіне – Пуцін
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што Захаду ўжо не хапае ўкраінскага гарматнага мяса, і там зараз задумваюцца аб літоўцах і паляках.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Польскія ўлады хацелі б займець частку беларускіх земляў, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі.
Па словах Пуціна, Варшава разлічвае таксама сфарміраваць нейкую кааліцыю пад "парасонам" НАТА і наўпрост умяшацца ва ўкраінскі канфлікт для таго, каб адарваць на Украіне "кавалак больш тлусты".
Таксама Пуцін нагадаў, што незалежнасць Польшчы пасля Другой сусветнай вайны была адноўлена шмат у чым дзякуючы СССР. Акрамя таго, Польшча атрымала значныя землі на Захадзе дзякуючы Сталіну.
"Гэта менавіта так, заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы – гэта падарунак Сталіна палякам. Нашы сябры ў Варшаве прызабылі пра гэта? Мы нагадаем", - сказаў Пуцін.
Як заявіў на нарадзе дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін, Польшча пачынае ўсведамляць тое, што паражэнне Украіны – пытанне часу. Таму ў Варшавы ўзмацняецца настрой на тое, каб увесці кантроль на Заходняй Украіне, размясціўшы там свае войскі.
Адзін з варыянтаў – рэалізаваць гэтыя планы "як выкананне саюзніцкіх абавязацельстваў у рамках польска-літоўска-ўкраінскай ініцыятывы ў сферы бяспекі".
Для гэтага плануецца істотна павялічыць колькасць агульнавайсковай літоўска-польска-ўкраінскай брыгады, якая дзейнічае пад эгідай так званага Люблінскага трыкутніка.
"...за гэтымі даволі небяспечнымі планамі польскага кіраўніцтва трэба ўважліва сачыць", - падвёў вынік Нарышкін.
Расійскі прэзідэнт даручыў кіраўніку СЗР адсочваць планы Польшчы ў адносінах да Украіны.
Польска-літоўскае злучэнне
Пуцін таксама закрануў тэму польска-літоўска-ўкраінскага злучэння, паведамленні аб якім з'яўляюцца ў СМІ. Мяркуецца, што гэтае злучэнне будзе рэгулярным, абсталяваным узбраеннем і будзе выкарыстоўвацца на ўкраінскай тэрыторыі.
Па словах прэзідэнта, у рэальнасці яно ствараецца для далейшай акупацыі Заходняй Украіны. Гэтая перспектыва відавочная і ў ёй няма нічога новага – калі ўспомніць вынікі Першай сусветнай вайны, калі Польшча заняла частку тэрыторый, якія належалі іншым краінам.
Захаду не хапае "гарматнага мяса"
Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што Захаду ўжо не хапае ўкраінскага гарматнага мяса, там зараз задумваюцца аб літоўцах і паляках – "усіх, каго не шкада".
"Гэта вельмі небяспечная гульня, і аўтарам такіх планаў трэба задумацца аб наступствах", - дадаў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"