https://bel.sputnik.by/20230724/rasya-pakdae-za-saboy-prava-zhorstka-adkazats-na-atak-besplotnka--mzs-1077758640.html
Расія пакідае за сабой права жорстка адказаць на атакі беспілотнікаў – МЗС
Расія пакідае за сабой права жорстка адказаць на атакі беспілотнікаў – МЗС
Sputnik Беларусь
За "нахабнымі атакамі" атакамі БПЛА Украіны на Маскву і Крым стаіць нацэленасць Захаду на эскалацыю сітуацыі, заявілі ў МЗС. 24.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-24T16:18+0300
2023-07-24T16:18+0300
2023-07-24T16:21+0300
беспілотнікі
бпла
масква
расія
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077742825_0:171:3032:1877_1920x0_80_0_0_c7ce4a9970ed6fd0b1c7cc3f3e4ffed7.jpg
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Расія пакідае за сабой права прыняць жорсткія меры ў адказ на ўкраінскія атакі беспілотнікамі на Маскву і Крым, гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.Раніцай у панядзелак у Маскве зафіксаваныя ўдары беспілотнікаў па двух нежылых будынках сталіцы, сур'ёзных разбурэнняў і пацярпелых няма."Расійскі бок пакідае за сабой права прыняць жорсткія меры ў адказ", - падкрэслілі ў дыпведамстве.На Смаленскай плошчы адзначылі, што за дзеяннямі Украіны стаіць Захад, мэта якога - эскалацыя сітуацыі."За нахабнымі дзеяннямі ўкраінскіх неанацыстаў стаіць нацэленасць Захаду на далейшае абвастрэнне сітуацыі", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ.Там таксама адзначылі, што Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальныя справы па згаданых фактах, усе вінаватыя будуць знойдзеныя і панясуць пакаранне.Пры гэтым у каментары гаворыцца, што Расея заклікае міжнародныя арганізацыі даць належную адзнаку ўкраінскім нападам на Маскву і Крым."Рашуча асуджаем гэта чарговае злачынства кіеўскага рэжыму. Заклікаем міжнародныя арганізацыі даць яму належную ацэнку", - адзначылі ў МЗС РФ.Пры гэтым У МЗС Расіі заявілі, што дзеянні Кіева з атакай беспілотнікаў не мелі ніякага вайсковага сэнсу.Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала атаку БПЛА на Маскву ў панядзелак раніцай актам міжнароднага тэрарызму.Мінабароны Расіі паведамляла, што спынена спроба кіеўскага рэжыму ажыццявіць тэрарыстычны напад двума дронамі, сродкі РЭБ здушылі іх, беспілотнікі пацярпелі крушэнне. У ведамстве адзначылі, што пацярпелых няма.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077742825_151:0:2882:2048_1920x0_80_0_0_d717f00c10140e58676417fa9d46585d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беспілотнікі, бпла, масква, расія, мзс рф
беспілотнікі, бпла, масква, расія, мзс рф
Расія пакідае за сабой права жорстка адказаць на атакі беспілотнікаў – МЗС
16:18 24.07.2023 (абноўлена: 16:21 24.07.2023) За "нахабнымі атакамі" атакамі БПЛА Украіны на Маскву і Крым стаіць нацэленасць Захаду на эскалацыю сітуацыі, заявілі ў МЗС.
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Расія пакідае за сабой права прыняць жорсткія меры ў адказ на ўкраінскія атакі беспілотнікамі на Маскву і Крым, гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Раніцай у панядзелак у Маскве зафіксаваныя ўдары беспілотнікаў па двух нежылых будынках сталіцы, сур'ёзных разбурэнняў і пацярпелых няма.
"Расійскі бок пакідае за сабой права прыняць жорсткія меры ў адказ", - падкрэслілі ў дыпведамстве.
На Смаленскай плошчы адзначылі, што за дзеяннямі Украіны стаіць Захад, мэта якога - эскалацыя сітуацыі.
"За нахабнымі дзеяннямі ўкраінскіх неанацыстаў стаіць нацэленасць Захаду на далейшае абвастрэнне сітуацыі", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Там таксама адзначылі, што Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальныя справы па згаданых фактах, усе вінаватыя будуць знойдзеныя і панясуць пакаранне.
Пры гэтым у каментары гаворыцца, што Расея заклікае міжнародныя арганізацыі даць належную адзнаку ўкраінскім нападам на Маскву і Крым.
"Рашуча асуджаем гэта чарговае злачынства кіеўскага рэжыму. Заклікаем міжнародныя арганізацыі даць яму належную ацэнку", - адзначылі ў МЗС РФ.
Пры гэтым У МЗС Расіі заявілі, што дзеянні Кіева з атакай беспілотнікаў не мелі ніякага вайсковага сэнсу.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала атаку БПЛА на Маскву ў панядзелак раніцай актам міжнароднага тэрарызму.
Мінабароны Расіі паведамляла, што спынена спроба кіеўскага рэжыму ажыццявіць тэрарыстычны напад двума дронамі, сродкі РЭБ здушылі іх, беспілотнікі пацярпелі крушэнне. У ведамстве адзначылі, што пацярпелых няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"