https://bel.sputnik.by/20230724/rasya-prapanue-kranam-brks-stvaryts-svoy-modul-na-arbtalnay-stantsy-1077760006.html
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой модуль на арбітальнай станцыі
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой модуль на арбітальнай станцыі
Sputnik Беларусь
Цяпер ідзе працэс праектавання новай касмічнай станцыі, чакаецца, што першы модуль запусцяць у 2027-м. 24.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-24T16:36+0300
2023-07-24T16:36+0300
2023-07-24T16:40+0300
міжнародная касмічная станцыя
касмічны апарат
"роскосмос"
навіны
расія
космас
брікс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0f/1065802890_0:133:3173:1917_1920x0_80_0_0_7ce757ea3c0267aa893a4397c3fbffd4.jpg
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Расія прапануе БРІКС стварыць асобны спецыялізаваны модуль для расійскай арбітальнай станцыі (РАС), дзе можна было б праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні, пра гэта расказаў генеральны дырэктар "Раскосмасу" Юрый Барысаў.Ён адзначыў, што краіны БРІКС змаглі б вывучаць магчымасці нізкай калязямной арбіты ў складзе расійскай арбітальнай станцыі."Хацелася б прапанаваць партнёрам па БРІКС разгледзець магчымасць прыняць удзел у гэтым праекце і, аб'яднаўшы намаганні, стварыць паўнацэнны модуль, які, знаходзячыся ў складзе РАС, даў магчымасць краінам БРІКС выкарыстаць магчымасці нізкай калязямной арбіты для рэалізацыі сваіх нацыянальных касмічных праграм", - падкрэсліў Барысаў.На дадзены момант Ракетна-касмічнай карпарацыяй "Энергія" ідзе эскізнае праектаванне новай станцыі, якое збіраюцца скончыць у 2023-м.Першы модуль станцыі плануюць запусціць у 2027 годзе. Касманаўты ж змогуць туды адправіцца толькі праз год.Завяршыць будаўніцтва жадаюць у 2032 году.Варта адзначыць, што расейская арбітальная станцыя павінна быць пабудавана ў той час, калі з эксплуатацыі збіраюцца выводзіць Міжнародную касмічную станцыю (плануецца ў 2028-2030 гадах).БРІКС (BRICS — скарачэнне ад Brazil, Russia, India, China, South Africa) была заснавана ў 2006-м. У яе ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Гурт называўся БРІК да 2011 года, але пасля таго, як далучылася Паўднёвая Афрыка, стаў называцца БРІКС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0f/1065802890_220:0:2951:2048_1920x0_80_0_0_6d25e30dcf0406a93a81269761051e68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міжнародная касмічная станцыя, касмічны апарат, "роскосмос", навіны , расія, космас, брікс
міжнародная касмічная станцыя, касмічны апарат, "роскосмос", навіны , расія, космас, брікс
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой модуль на арбітальнай станцыі
16:36 24.07.2023 (абноўлена: 16:40 24.07.2023) Цяпер ідзе працэс праектавання новай касмічнай станцыі, чакаецца, што першы модуль запусцяць у 2027-м.
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Расія прапануе БРІКС стварыць асобны спецыялізаваны модуль для расійскай арбітальнай станцыі (РАС), дзе можна было б праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні, пра гэта расказаў генеральны дырэктар "Раскосмасу" Юрый Барысаў.
Ён адзначыў, што краіны БРІКС змаглі б вывучаць магчымасці нізкай калязямной арбіты ў складзе расійскай арбітальнай станцыі.
"Хацелася б прапанаваць партнёрам па БРІКС разгледзець магчымасць прыняць удзел у гэтым праекце і, аб'яднаўшы намаганні, стварыць паўнацэнны модуль, які, знаходзячыся ў складзе РАС, даў магчымасць краінам БРІКС выкарыстаць магчымасці нізкай калязямной арбіты для рэалізацыі сваіх нацыянальных касмічных праграм", - падкрэсліў Барысаў.
На дадзены момант Ракетна-касмічнай карпарацыяй "Энергія" ідзе эскізнае праектаванне новай станцыі, якое збіраюцца скончыць у 2023-м.
Першы модуль станцыі плануюць запусціць у 2027 годзе. Касманаўты ж змогуць туды адправіцца толькі праз год.
Завяршыць будаўніцтва жадаюць у 2032 году.
Варта адзначыць, што расейская арбітальная станцыя павінна быць пабудавана ў той час, калі з эксплуатацыі збіраюцца выводзіць Міжнародную касмічную станцыю (плануецца ў 2028-2030 гадах).
БРІКС (BRICS — скарачэнне ад Brazil, Russia, India, China, South Africa) была заснавана ў 2006-м. У яе ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Гурт называўся БРІК да 2011 года, але пасля таго, як далучылася Паўднёвая Афрыка, стаў называцца БРІКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларускае абсталяванне ўсталююць на расійскай арбітальнай станцыі