https://bel.sputnik.by/20230724/zhudasnae-zlachynstva-gaydukevch-ab-gbel-vaenkara-ra-navny-1077762846.html
Жудаснае злачынства: Гайдукевіч аб гібелі ваенкора РІА Навіны
Жудаснае злачынства: Гайдукевіч аб гібелі ваенкора РІА Навіны
Sputnik Беларусь
Група расійскіх журналістаў была абстраляна ў Запарожскай вобласці, у выніку загінуў ваенны карэспандэнт РІА Навіны Расціслаў Жураўлёў, некалькі карэспандэнтаў... 24.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-24T17:19+0300
2023-07-24T17:19+0300
2023-08-30T12:45+0300
ріа навіны
карэспандэнт
абстрэл
расія
журналіст
алег гайдукевіч
расціслаў жураўлёў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077741005_0:121:2730:1657_1920x0_80_0_0_b163fb7250877b8a7240519d0840d706.jpg
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Абстрэл журналістаў і гібель ваенкора агенцтва РІА Навіны Расціслава Жураўлёва – гэта жудаснае злачынства, заявіў Sputnik намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Гайдукевіч.Ён падкрэсліў, што кіеўскі рэжым пры абстрэле журналістаў выкарыстоўваў касетныя боепрыпасы Захаду.Намеснік старшыні звярнуў увагу, што аб гэтым злачынстве кіеўскага рэжыму трэба казаць."У любым выпадку, праўда на баку расійскіх журналістаў, якія сумленна выконвалі свой абавязак, на жаль, Расціслаў Жураўлёў загінуў за праўду. Сёння любы чалавек, які не баіцца казаць праўду, – блогер, палітык, журналіст – мішэнь для Захаду", - дадаў Гайдукевіч.Рэакцыя БСЖБеларускі саюз журналістаў (БСЖ) выпусціў заяву наконт абстрэлу журналістаў і гібелі ваенкара РІА Навіны. БСЖ выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Жураўлёва, а параненым журналістам пажадалі хутка адужаць."Вы – героі. Дзякуючы вашай самаахвярнасці людзі ўсяго свету атрымліваюць рэальныя і бясспрэчныя доказы злачынстваў супраць чалавецтва з боку ўлад ЗША і іх сатэлітаў з ліку кіеўскiх вярхоў", - падкрэсліваецца ў заяве.Там таксама адзначаецца, што наўмысная агрэсія Кіева супраць карэспандэнтаў і свабоды слова відавочная для любога разумнага чалавека."Зло павінна быць пакарана, неанацызм і ліберал-фашызм раздушаны ў зародку", - гаворыцца ў паведамленні БСЖ.Абстрэл журналістаўУ мінулую суботу стала вядома, што ў раёне сяла Пяціхаткі Запарожскай вобласці ўзброеныя фармаванні Украіны прыцэльна і мэтанакіравана абстралялі групу расійскіх журналістаў.У выніку пасля выбуху касетнага боепрыпасу Расціслаў Жураўлёў атрымаў раненні і памёр падчас эвакуацыі. Раненні атрымалі таксама фотакарэспандэнт РІА Навіны Канстанцін Міхальчэўскі, карэспандэнт газеты "Известия" Раман Польшакоў і аператар тэлеканала Дзмітрый Шылкоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077741005_1:0:2730:2047_1920x0_80_0_0_52cfdaf0c882a754da17c5a9f79d033e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ріа навіны, карэспандэнт, абстрэл, расія, журналіст, алег гайдукевіч, расціслаў жураўлёў
ріа навіны, карэспандэнт, абстрэл, расія, журналіст, алег гайдукевіч, расціслаў жураўлёў
Жудаснае злачынства: Гайдукевіч аб гібелі ваенкора РІА Навіны
17:19 24.07.2023 (абноўлена: 12:45 30.08.2023) Група расійскіх журналістаў была абстраляна ў Запарожскай вобласці, у выніку загінуў ваенны карэспандэнт РІА Навіны Расціслаў Жураўлёў, некалькі карэспандэнтаў былi паранены.
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Абстрэл журналістаў і гібель ваенкора агенцтва РІА Навіны Расціслава Жураўлёва – гэта жудаснае злачынства, заявіў Sputnik намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Гайдукевіч.
Ён падкрэсліў, што кіеўскі рэжым пры абстрэле журналістаў выкарыстоўваў касетныя боепрыпасы Захаду.
"Гэта злачынства ў дачыненні да журналістаў, у Беларусі ніводны чалавек не застаўся абыякавым. Ізноў падвойныя стандарты Захаду: рускіх журналістаў можна забіваць. Увесь Захад маўчыць, ні адна міжнародная структура слова не сказала. Гэта жудаснае злачынства, яно было здзейснена абсалютна свядома", - сказаў Гайдукевіч.
Намеснік старшыні звярнуў увагу, што аб гэтым злачынстве кіеўскага рэжыму трэба казаць.
"У любым выпадку, праўда на баку расійскіх журналістаў, якія сумленна выконвалі свой абавязак, на жаль, Расціслаў Жураўлёў загінуў за праўду. Сёння любы чалавек, які не баіцца казаць праўду, – блогер, палітык, журналіст – мішэнь для Захаду", - дадаў Гайдукевіч.
Беларускі саюз журналістаў (БСЖ) выпусціў заяву наконт абстрэлу журналістаў і гібелі ваенкара РІА Навіны. БСЖ выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Жураўлёва, а параненым журналістам пажадалі хутка адужаць.
"Вы – героі. Дзякуючы вашай самаахвярнасці людзі ўсяго свету атрымліваюць рэальныя і бясспрэчныя доказы злачынстваў супраць чалавецтва з боку ўлад ЗША і іх сатэлітаў з ліку кіеўскiх вярхоў", - падкрэсліваецца ў заяве.
Там таксама адзначаецца, што наўмысная агрэсія Кіева супраць карэспандэнтаў і свабоды слова відавочная для любога разумнага чалавека.
"Зло павінна быць пакарана, неанацызм і ліберал-фашызм раздушаны ў зародку", - гаворыцца ў паведамленні БСЖ.
У мінулую суботу стала вядома, што ў раёне сяла Пяціхаткі Запарожскай вобласці ўзброеныя фармаванні Украіны прыцэльна і мэтанакіравана абстралялі групу расійскіх журналістаў.
У выніку пасля выбуху касетнага боепрыпасу Расціслаў Жураўлёў атрымаў раненні і памёр падчас эвакуацыі. Раненні атрымалі таксама фотакарэспандэнт РІА Навіны Канстанцін Міхальчэўскі, карэспандэнт газеты "Известия" Раман Польшакоў і аператар тэлеканала Дзмітрый Шылкоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Касетныя боепрыпасы: чаму забаронены і чым небяспечны – інфаграфіка