https://bel.sputnik.by/20230726/shef-redaktar-sputnik-ltva-marat-kasem-paknu-latvyu-1077812249.html
Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем пакінуў Латвію
Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем пакінуў Латвію
Sputnik Беларусь
Латвійскія ўлады арыштавалі журналіста, які прыехаў у краіну па сямейных абставінах, аднак пасля адпусцілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе. 26.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-26T11:22+0300
2023-07-26T11:22+0300
2023-07-26T11:55+0300
затрыманне марата касема ў латвіі
навіны
марыя захарава
расія
латвія
sputnik літва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/05/1070917736_0:0:3037:1708_1920x0_80_0_0_3cbaf2ce6d952d50e58a237876e3b95d.jpg
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем пакінуў Латвію, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней Касема выпусцілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе. У канцы чэрвеня праваахоўныя органы Латвіі, улічваючы прызнанне Касемам віны ў парушэнні латвійскіх законаў, у якасці пакарання прызначылі журналісту штраф, які ён аплаціў, пасля чаго быў вызвалены ад падпіскі аб нявыездзе."Асцерагаючыся аднаўлення крымінальнага пераследу, Марат Касем скарыстаўся магчымасцю і пакінуў гэтую краіну", - сказала яна на радыё Sputnik.Па словах расійскага дыпламата, было відавочна, што ўлады Латвіі "не пакінуць у спакоі" журналіста.Сітуацыя з КасемамМарат Касем – грамадзянін Латвіі. Ён жыве і працуе ў Маскве ў медыягрупе "Расія сёння", куды ўваходзіць таксама і Sputnik Літва.У снежні 2022 года журналіст паехаў у Латвію па сямейных абставінах, у студзені 2023 яго затрымалі супрацоўнікі латвійскай Службы дзяржаўнай бяспекі.Касем быў змешчаны ў Рыжскую цэнтральную турму.У красавіку стала вядома, што шэф-рэдактара выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.Журналіста абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 84.1 латвійскага Крымінальнага кодэкса – парушэнні санкцый ЕС. Дарэчы, па гэтым артыкуле часта судзяць супрацоўнікаў расійскіх СМІ, якія пераследуюцца прыбалтыйскімі праваахоўнікамі.Рэакцыя на арыштГенеральны дырэктар "Расіі сёння" Дзмітрый Кісялёў назваў гэты арышт помстай прыбалтыйскіх рэжымаў за працу Касема на расійскае СМІ."Марат адчуваў палітычны пераслед і часта пра гэта казаў", - сказаў Кісялёў.У МЗС РФ заяўлялі, што затрыманне Касема – гэта парушэнне Латвіяй міжнародных абавязацельстваў. Гэтыя дзеянні з'яўляюцца помстай дыктатарскіх рэжымаў за ягоную прынцыповасць і ўяўляе сабой тэрор супраць іншадумства.Расійскі амбудсмэн Таццяна Маскалькова назвала затрыманне шэф-рэдактара Sputnik Літва замахам на свабоду слова і звярнулася да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.Нагадаем, што раней у 2019 годзе Касема таксама затрымлівалі, але літоўскія службы. Тады мясцовыя сілавікі пагражалі журналісту і спрабавалі схіліць да супрацы. Аднак Марат адмовіўся і яго выслалі з краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/05/1070917736_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_e9832479b6b1177aa4e2dc170d848b94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
затрыманне марата касема ў латвіі, навіны , марыя захарава, расія, латвія, sputnik літва
затрыманне марата касема ў латвіі, навіны , марыя захарава, расія, латвія, sputnik літва
Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем пакінуў Латвію
11:22 26.07.2023 (абноўлена: 11:55 26.07.2023) Латвійскія ўлады арыштавалі журналіста, які прыехаў у краіну па сямейных абставінах, аднак пасля адпусцілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе.
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем пакінуў Латвію, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней Касема выпусцілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе. У канцы чэрвеня праваахоўныя органы Латвіі, улічваючы прызнанне Касемам віны ў парушэнні латвійскіх законаў, у якасці пакарання прызначылі журналісту штраф, які ён аплаціў, пасля чаго быў вызвалены ад падпіскі аб нявыездзе.
"Асцерагаючыся аднаўлення крымінальнага пераследу, Марат Касем скарыстаўся магчымасцю і пакінуў гэтую краіну", - сказала яна на радыё Sputnik.
Па словах расійскага дыпламата, было відавочна, што ўлады Латвіі "не пакінуць у спакоі" журналіста.
Марат Касем – грамадзянін Латвіі. Ён жыве і працуе ў Маскве ў медыягрупе "Расія сёння", куды ўваходзіць таксама і Sputnik Літва.
У снежні 2022 года журналіст паехаў у Латвію па сямейных абставінах, у студзені 2023 яго затрымалі супрацоўнікі латвійскай Службы дзяржаўнай бяспекі.
Касем быў змешчаны ў Рыжскую цэнтральную турму.
У красавіку стала вядома, што шэф-рэдактара выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Журналіста абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 84.1 латвійскага Крымінальнага кодэкса – парушэнні санкцый ЕС. Дарэчы, па гэтым артыкуле часта судзяць супрацоўнікаў расійскіх СМІ, якія пераследуюцца прыбалтыйскімі праваахоўнікамі.
Генеральны дырэктар "Расіі сёння" Дзмітрый Кісялёў назваў гэты арышт помстай прыбалтыйскіх рэжымаў за працу Касема на расійскае СМІ.
"Марат адчуваў палітычны пераслед і часта пра гэта казаў", - сказаў Кісялёў.
У МЗС РФ заяўлялі, што затрыманне Касема – гэта парушэнне Латвіяй міжнародных абавязацельстваў. Гэтыя дзеянні з'яўляюцца помстай дыктатарскіх рэжымаў за ягоную прынцыповасць і ўяўляе сабой тэрор супраць іншадумства.
Расійскі амбудсмэн Таццяна Маскалькова назвала затрыманне шэф-рэдактара Sputnik Літва замахам на свабоду слова і звярнулася да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Нагадаем, што раней у 2019 годзе Касема таксама затрымлівалі, але літоўскія службы. Тады мясцовыя сілавікі пагражалі журналісту і спрабавалі схіліць да супрацы. Аднак Марат адмовіўся і яго выслалі з краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захад
не зможа пазбегнуць адказнасці за затрыманне Касема – Захарава