Цукеркі па кітайскім рэцэпце будуць вырабляць у Беларусі

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЛиния по производству конфет
Линия по производству конфет - Sputnik Беларусь, 1920, 27.07.2023
Падпісацца
Пробную партыю беларускіх прысмакаў з натуральнымі дабаўкамі зрабілі на лініі завода медпрэпаратаў.
МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Да канца бягучага года ў Беларусі павінна быць наладжана масавая вытворчасць цукерак па кітайскім рэцэпце, такое даручэнне даў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у ходзе сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Леанідам Зайцам.
Раней падчас адной з працоўных паездак кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на папулярныя ў Кітаі цукеркі з прэсаванага сухога малака. Паколькі такой сыравіны ў Беларусі дастаткова, Лукашэнка прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў рэспубліцы.
Неўзабаве была выпушчана першая партыя – для гэтага была задзейнічана лінія на заводзе медпрэпаратаў.
Як расказаў Заяц, састаў цукерак разнастайны – з сухім малаком, дзіцячым харчаваннем, сыроваткай, парэчкай, аскарбінавай кіслатой.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што падобныя натуральныя цукеркі добрыя для дзяцей, у іх можа быць і добры экспартны патэнцыял.
"... кітайцы малайцы. Яны ўхапіліся за гэта. І яны запаланiлі – паўтара мільярда чалавек – свой рынак вось такім прысмакам. Мы можам проста і ў Кітай пастаўляць", - прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
У сваю чаргу віцэ-прэм'ер удакладніў, што такая прадукцыя можа пастаўляцца і ў Афрыку. Складанасцяў у тэхналогіі вытворчасці, паводле яго слоў, няма. Трэба апрабаваць лінію і зрабіць адпаведнае пакаванне - "і ўсё пойдзе".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Эканоміка знаходзіць новыя магчымасці ва ўмовах санкцый - Лукашэнка
Стужка навiн
0