https://bel.sputnik.by/20230731/mnabarony-rf-zaklyuchyts-kantrakty-na-47-mlrd-na-forume-armya-2023-1077979679.html
Мінабароны РФ заключыць кантракты на $4,7 млрд на форуме "Армия-2023"
Мінабароны РФ заключыць кантракты на $4,7 млрд на форуме "Армия-2023"
Sputnik Беларусь
Ваенна-тэхнічны форум адбудзецца ў падмаскоўнай Кубінцы ў сярэдзіне жніўня, і ў ім прымуць удзел 1,5 тысячы прадпрыемстваў. 31.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-31T17:34+0300
2023-07-31T17:34+0300
2023-08-14T12:46+0300
бяспека
расія
міністэрства абароны рф
армия-2023
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062646659_0:111:3072:1839_1920x0_80_0_0_4efeb01ae08de7fc8d799480db459856.jpg
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Прыкладна 28 тысяч узораў прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння прадставяць на ваенна-тэхнічным форуме "Армия-2023" з 14 па 20 жніўня, паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе з кіруючым складам арміі.Па словах кіраўніка абароннага ведамства, у форуме прымуць удзел амаль 1,5 тысячы прадпрыемстваў. Будуць, у тым ліку, прадстаўлены расійскія ваенна-тэхнічныя распрацоўкі, якія былі абкатаны ў рэальным баявым становішчы."Армия-2023" - гэта дзявяты па ліку падобны форум, які арганізуе Мінабароны РФ. Суарганізатары – Федэральнае касмічнае агенцтва і дзяржкарпарацыя "Ростех". Экспазіцыю падзеляць на тры кластары: сухапутны, авіяцыйны і водны. Абяцаюць паказаць беспілотнікі, робататэхнічныя комплексы, лазерныя тэхналогіі, оптыку, новыя віды паліва, спецзброю, электроніку, прыборы і іншае.Адначасова з форумам пройдзе XI Маскоўская канферэнцыя па міжнароднай бяспецы, у праграме якой пытанні глабальнай стабільнасці ва ўмовах станаўлення шматпалярнага свету, узаемадзеяння абаронных ведамстваў розных краін, а таксама ваенныя аспекты рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе, Азіі, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе і Афрыцы. На форум запрошаны кіраўнікі 108 абаронных ведамстваў.Шайгу нагадаў, што ў жніўні ў комплексе "Патриот" у Кубінцы пройдзе Другі міжнародны антыфашысцкі кангрэс. Адначасова яго мерапрыемствы адбудуцца і ў Беларусі. У яго рамках запланавана навукова-практычная канферэнцыя "Нацызм на Украіне: погляд праз прызму спецыяльнай ваеннай аперацыі". Раней антыфашысцкі форум адбыўся ў Менску ў красавіку 2023 года пры ўдзеле камуністычных партый некалькіх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте".
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062646659_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_800470ccb4a1934ec7901818ad0f1a5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, расія, міністэрства абароны рф, армия-2023, навіны
бяспека, расія, міністэрства абароны рф, армия-2023, навіны
Мінабароны РФ заключыць кантракты на $4,7 млрд на форуме "Армия-2023"
17:34 31.07.2023 (абноўлена: 12:46 14.08.2023) Ваенна-тэхнічны форум адбудзецца ў падмаскоўнай Кубінцы ў сярэдзіне жніўня, і ў ім прымуць удзел 1,5 тысячы прадпрыемстваў.
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Прыкладна 28 тысяч узораў прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння прадставяць на ваенна-тэхнічным форуме "Армия-2023" з 14 па 20 жніўня, паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе з кіруючым складам арміі.
"Міністэрства абароны плануе заключыць кантракты на агульную суму звыш 433 мільярды рублёў (каля 4,7 млрд долараў у эквіваленце)", - сказаў Шайгу.
Па словах кіраўніка абароннага ведамства, у форуме прымуць удзел амаль 1,5 тысячы прадпрыемстваў. Будуць, у тым ліку, прадстаўлены расійскія ваенна-тэхнічныя распрацоўкі, якія былі абкатаны ў рэальным баявым становішчы.
"Армия-2023" - гэта дзявяты па ліку падобны форум, які арганізуе Мінабароны РФ. Суарганізатары – Федэральнае касмічнае агенцтва і дзяржкарпарацыя "Ростех". Экспазіцыю падзеляць на тры кластары: сухапутны, авіяцыйны і водны. Абяцаюць паказаць беспілотнікі, робататэхнічныя комплексы, лазерныя тэхналогіі, оптыку, новыя віды паліва, спецзброю, электроніку, прыборы і іншае.
Адначасова з форумам пройдзе XI Маскоўская канферэнцыя па міжнароднай бяспецы, у праграме якой пытанні глабальнай стабільнасці ва ўмовах станаўлення шматпалярнага свету, узаемадзеяння абаронных ведамстваў розных краін, а таксама ваенныя аспекты рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе, Азіі, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе і Афрыцы. На форум запрошаны кіраўнікі 108 абаронных ведамстваў.
Шайгу нагадаў, што ў жніўні ў комплексе "Патриот" у Кубінцы пройдзе Другі міжнародны антыфашысцкі кангрэс. Адначасова яго мерапрыемствы адбудуцца і ў Беларусі. У яго рамках запланавана навукова-практычная канферэнцыя "Нацызм на Украіне: погляд праз прызму спецыяльнай ваеннай аперацыі". Раней антыфашысцкі форум адбыўся ў Менску ў красавіку 2023 года пры ўдзеле камуністычных партый некалькіх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте".