https://bel.sputnik.by/20230802/pamr-kampaztar-alyaksandr-kolker-1078029713.html
Памёр кампазітар Аляксандр Колкер
Памёр кампазітар Аляксандр Колкер
Sputnik Беларусь
Колкер быў аўтарам больш за 100 песень, якія ўваходзілі ў рэпертуар Маі Крысталінскай, Эдуард Хіля, Іосіфа Кабзона, Мусліма Магамаева. 02.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-02T10:43+0300
2023-08-02T10:43+0300
2023-08-02T10:43+0300
аляксандр колкер
смерць публічных людзей
грамадства
музыка
навіны
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078025931_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_9440948eb4a612fbb8fa0ad4cb644bca.png
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Памёр савецкі і расійскі кампазітар Аляксандр Колкер, пра гэта паведаміў Саюз кампазітараў Санкт-Пецярбурга.Дата і месца развітання з кампазітарам пакуль што невядомы.Колкер нарадзіўся 28 ліпеня 1933 года ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). Вучыўся ў музычнай школе па класе скрыпкі, затым іграў у сімфанічным аркестры, захапляўся джазам.У час навучання ў Ленінградскім электратэхнічным інстытуце пісаў музыку да студэнцкіх спектакляў, таксама ўдзельнічаў у стварэнні Ленінградскага маладзёжнага эстраднага ансамбля.Прафесійнай кампазітарскай дзейнасцю пачаў займацца ў 1958 годзе.Колкер з’яўляецца аўтарам больш за 100 песень, у прыватнасці, "Туман", "Дождик", "Парень с Петроградской стороны", "Карелия", "Стоят девчонки" і многіх іншых. Частка з іх напісана ў сааўтарстве з паэтам Кімам Рыжовым.Яго песні ўваходзілі ў рэпертуар такіх вядомых выканаўцаў эстраднага жанру, як Лідзія Клемент, Мая Крысталінская, Эдуард Хіль, Іосіф Кабзон, Муслім Магамаеў і іншых. Частку песень выконвала яго жонка Марыя Пахоменка – спявачка і народная артыстка Расіі.Колкер таксама аўтар мюзіклаў, музыкі да больш як 30 спектакляў, а таксама музыкі да кінафільмаў – у прыватнасці, "Труффальдино из Бергамо", "Трое в лодке, не считая собаки" і іншых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078025931_0:0:1148:860_1920x0_80_0_0_483d504127406e2656e2a65e8ad031ff.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр колкер, смерць публічных людзей, грамадства, музыка, навіны , расія
аляксандр колкер, смерць публічных людзей, грамадства, музыка, навіны , расія
Памёр кампазітар Аляксандр Колкер
Колкер быў аўтарам больш за 100 песень, якія ўваходзілі ў рэпертуар Маі Крысталінскай, Эдуард Хіля, Іосіфа Кабзона, Мусліма Магамаева.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Памёр савецкі і расійскі кампазітар Аляксандр Колкер, пра гэта паведаміў Саюз кампазітараў Санкт-Пецярбурга.
"З жалем паведамляем, што 1 жніўня 2023 года памёр савецкі і расійскі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Аляксандр Навумавіч Колкер", - паведаміў творчы саюз на сваёй старонцы сацсеткі "ВКонтакте".
Дата і месца развітання з кампазітарам пакуль што невядомы.
Колкер нарадзіўся 28 ліпеня 1933 года ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). Вучыўся ў музычнай школе па класе скрыпкі, затым іграў у сімфанічным аркестры, захапляўся джазам.
У час навучання ў Ленінградскім электратэхнічным інстытуце пісаў музыку да студэнцкіх спектакляў, таксама ўдзельнічаў у стварэнні Ленінградскага маладзёжнага эстраднага ансамбля.
Прафесійнай кампазітарскай дзейнасцю пачаў займацца ў 1958 годзе.
Колкер з’яўляецца аўтарам больш за 100 песень, у прыватнасці, "Туман", "Дождик", "Парень с Петроградской стороны", "Карелия", "Стоят девчонки" і многіх іншых. Частка з іх напісана ў сааўтарстве з паэтам Кімам Рыжовым.
Яго песні ўваходзілі ў рэпертуар такіх вядомых выканаўцаў эстраднага жанру, як Лідзія Клемент, Мая Крысталінская, Эдуард Хіль, Іосіф Кабзон, Муслім Магамаеў і іншых. Частку песень выконвала яго жонка Марыя Пахоменка – спявачка і народная артыстка Расіі.
Колкер таксама аўтар мюзіклаў, музыкі да больш як 30 спектакляў, а таксама музыкі да кінафільмаў – у прыватнасці, "Труффальдино из Бергамо", "Трое в лодке, не считая собаки" і іншых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У Мінску развіталіся з драматургам
Аляксеем Дударавым