https://bel.sputnik.by/20230803/mnadukatsy-vyznachyla-na-yakya-spetsyyalnasts-kaledzhy-prymuts-bolsh-abturyenta-1078098247.html
Мінадукацыі вызначыла, на якія спецыяльнасці каледжы прымуць больш абітурыентаў
Мінадукацыі вызначыла, на якія спецыяльнасці каледжы прымуць больш абітурыентаў
Sputnik Беларусь
У пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, на якія каледжы могуць прыняць больш абітурыентаў, трапіла амаль 100 прафесій. 03.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-03T09:08+0300
2023-08-03T09:08+0300
2023-08-03T09:22+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
грамадства
каледж
у беларусі
беларусь
навіны
пастанова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103842/79/1038427970_0:0:3032:1707_1920x0_80_0_0_ebd5161da050128eace9ab87f6802224.jpg
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей прафесійна-тэхнічнай адукацыі, на якія могуць прыняць больш абітурыентаў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №203 ад 12 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У пераліку – 94 спецыяльнасці. Сярод іх цырульнікі, касметолагі, спецыяльнасці, звязаныя з вырабам паліграфічнай прадукцыі, мастацкіх вырабаў, хлебабулачных вырабаў, малочных і мясных прадуктаў, мэблі, тканін, швейных вырабаў і абутку, фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў.Таксама ў спісак запатрабаваных спецыяльнасцей, на якія каледжы могуць набраць больш навучэнцаў, трапілі прафесіі, звязаныя з выкананнем будаўнічых работ, напрыклад, па аздабленні, зварцы і іншыя.Акрамя таго, патрабуецца больш спецыялістаў, якія змогуць якасна рамантаваць розную тэхніку і абсталяванне.Акрамя гэтага, каледжы змогуць больш жадаючых прыняць на спецыяльнасці, якія звязаны са сферамі жывёлагадоўлі, агародніцтва, садоўніцтва і пчалярства.Пастанова Мінадукацыі ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.Прыём дакументаўНагадаем, што з 20 ліпеня ў Беларусі каледжы распачалі прыём дакументаў як для бюджэтнікаў, так і для платнікаў.На спецыяльнасці, дзе неабходна здаваць уступны іспыт, навучэнцы, якія скончылі дзевяць класаў, павінны падаць дакументы да 3 жніўня, якія скончылі 11 класаў – да 12 жніўня.Колькі чалавек плануецца залічыцьНа ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі дакументы прымаюць 156 каледжаў.Па даных Мінадукацыі, усяго плануецца ў каледжы прыняць 39,6 тысячы чалавек, з іх 27,4 тысячы – на бюджэтнае навучанне.Адукацыю ў дзённай форме змогуць атрымаць 25,6 тысячы абітурыентаў, у тым ліку на аснове агульнай базавай адукацыі – 17,3 тысячы, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі – 7 тысяч.На завочную форму навучання плануецца прыняць 1,3 тысячы абітурыентаў.На платную форму залічаць 12,2 тысячы чалавек. З іх на дзённае аддзяленне – 8,8 тысячы чалавек, на завочнае – 3,4 тысячы.У выпадку недабору ССНУ могуць аб’явіць аб прадаўжэнні набору.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103842/79/1038427970_162:0:2893:2048_1920x0_80_0_0_f897ae52f82e3fae82f057588412c2ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, грамадства, каледж, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова
абітурыент – 2023, абітурыенты, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, грамадства, каледж, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова
Мінадукацыі вызначыла, на якія спецыяльнасці каледжы прымуць больш абітурыентаў
09:08 03.08.2023 (абноўлена: 09:22 03.08.2023) У пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, на якія каледжы могуць прыняць больш абітурыентаў, трапіла амаль 100 прафесій.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей прафесійна-тэхнічнай адукацыі, на якія могуць прыняць больш абітурыентаў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №203 ад 12 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пераліку – 94 спецыяльнасці. Сярод іх цырульнікі, касметолагі, спецыяльнасці, звязаныя з вырабам паліграфічнай прадукцыі, мастацкіх вырабаў, хлебабулачных вырабаў, малочных і мясных прадуктаў, мэблі, тканін, швейных вырабаў і абутку, фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў.
Таксама ў спісак запатрабаваных спецыяльнасцей, на якія каледжы могуць набраць больш навучэнцаў, трапілі прафесіі, звязаныя з выкананнем будаўнічых работ, напрыклад, па аздабленні, зварцы і іншыя.
Акрамя таго, патрабуецца больш спецыялістаў, якія змогуць якасна рамантаваць розную тэхніку і абсталяванне.
Акрамя гэтага, каледжы змогуць больш жадаючых прыняць на спецыяльнасці, якія звязаны са сферамі жывёлагадоўлі, агародніцтва, садоўніцтва і пчалярства.
Пастанова Мінадукацыі ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, што з 20 ліпеня ў Беларусі каледжы распачалі прыём дакументаў як для бюджэтнікаў, так і для платнікаў.
На спецыяльнасці, дзе неабходна здаваць уступны іспыт, навучэнцы, якія скончылі дзевяць класаў, павінны падаць дакументы да 3 жніўня, якія скончылі 11 класаў – да 12 жніўня.
Колькі чалавек плануецца залічыць
На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі дакументы прымаюць 156 каледжаў.
Па даных Мінадукацыі, усяго плануецца ў каледжы прыняць 39,6 тысячы чалавек, з іх 27,4 тысячы – на бюджэтнае навучанне.
Адукацыю ў дзённай форме змогуць атрымаць 25,6 тысячы абітурыентаў, у тым ліку на аснове агульнай базавай адукацыі – 17,3 тысячы, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі – 7 тысяч.
На завочную форму навучання плануецца прыняць 1,3 тысячы абітурыентаў.
На платную форму залічаць 12,2 тысячы чалавек. З іх на дзённае аддзяленне – 8,8 тысячы чалавек, на завочнае – 3,4 тысячы.
У выпадку недабору ССНУ могуць аб’явіць аб прадаўжэнні набору.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"