Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія СПА збілі шэсць украінскіх беспілотнікаў у Калужскай вобласці

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкБеспілотнік
Беспілотнік - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2023
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы рэгулярна прадпрымаюць спробы атак беспілотнымі лятальнымі апаратамі па расійскай тэрыторыі.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы знішчылі шэсць беспілотнікаў у Калужскай вобласці ў ноч на чацвер, пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.
"Сёння ноччу над тэрыторыяй Калужскай вобласці спынена спроба кіеўскага рэжыму ажыццявіць тэрарыстычную атаку беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Сродкамі СПА знішчаны шэсць БПЛА", - распавялі ў ведамстве.
Па даных міністэрства абароны, пацярпелых і разбурэнняў няма.
Кіраўнік рэгіёна Уладзіслаў Шапша ў сваім Telegram-канале паведаміў, што на месцы працуюць спецслужбы.
Калужская вобласць мяжуе з тэрыторыяй Масквы і Маскоўскай вобласці, а таксама з Бранскай, Арлоўскай, Смаленскай і Тульскай абласцямі.

Атакі на Маскву і вобласць

Кіеў перыядычна прадпрымае спробы атак БПЛА на тэрыторыю Расіі.
У прыватнасці, украінскімі вайскоўцамі на бягучым тыдні былі накіраваны беспілотнікі на аб’екты, размешчаныя ў Маскве і Падмаскоўі. Усе яны былі збіты сістэмамі СПА ці падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. У выніку пацярпеў комплекс "Москва-сити", ахвяр сярод людзей няма.
Раней 21 чэрвеня расійскія сродкі СПА падавілі ў Падмаскоўі тры беспілотнікі, якія накіроўваліся ў бок Масквы. Тады ахвяр і разбурэнняў удалося пазбегнуць.
У канцы мая расійскія вайскоўцы адбілі атаку адразу васьмі беспілотнікаў на расійскую сталіцу. Два БПЛА ўпалі на жылыя дамы ў Новай Маскве.
Расійскія ўлады называюць падобныя інцыдэнты тэрарыстычнымі атакамі і ўскладаюць адказнасць за іх на кіеўскі рэжым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Адплата – не асобныя ўдары, а сутнасць расійскай СВА
Байцы ПВК "Вагнер" трэніруюць тэрытарыялаў пад Асіповічамі
Пуцін: членства Украіны ў НАТА стварае пагрозу для Расіі
Стужка навiн
0