Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны РФ: страты Украіны за чэрвень-ліпень склалі больш за 43 тысячы вайскоўцаў

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкБаявая праца разлікаў РСЗА "Торнадо-Г"
Баявая праца разлікаў РСЗА Торнадо-Г - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2023
Падпісацца
Па даных ведамства, за гэты перыяд УСУ пазбавіліся звыш 4 900 адзінак узбраення, у тым ліку 25 нямецкіх танкаў Leopard.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Страты УСУ ў жывой сіле з пачатку контрнаступлення – за чэрвень-ліпень – склалі 43 тысячы чалавек, заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі ў пятніцу.
"З пачатку так званага кіеўскім рэжымам "наступлення" на працягу чэрвеня-ліпеня страты Узброеных сіл Украіны ў ходзе баявых дзеянняў склалі ўжо больш за 43 тысячы вайскоўцаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Там адзначылі, што гэты паказчык не ўключае замежных наёмнікаў, эвакуіраваных у шпіталі Украіны і за мяжу, а таксама ваеннаслужачых, якія былі ліквідаваны ў выніку прымянення УС Расіі высокадакладнай зброі вялікай далёкасці ў тылавых раёнах.

Танкі, бронемашыны і артустаноўкі

Акрамя таго, распавялі ў Мінабароны РФ, з пачатку контрнаступлення, за чэрвень-ліпень, войскі Украіны страцілі звыш 4 900 адзінак узбраення.
"На лініі баявога судакранання знішчана звыш 4 тысяч 900 адзінак рознага ўзбраення УСУ, у тым ліку 26 самалётаў, дзевяць верталётаў, 1 831 танк і іншыя баявыя браніраваныя машыны, з іх 25 нямецкіх танкаў Leopard, сем французскіх колавых танкаў AMX і 21 амерыканская БМП Bradle", - удакладнілі ў міністэрстве.
Акрамя гэтага, дадалі там, праціўнік пазбавіўся 747 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, у тым ліку 76 амерыканскіх артсістэм М777, а таксама страціў 84 самаходныя артустаноўкі вытворчасці Польшчы, ЗША, Францыі і Германіі.

Актыўная абарона і адбіццё атак

У Мінабароны заявілі, што расійскія вайскоўцы паспяхова адбіваюць атакі праціўніка і трымаюць абарону.
Так, за апошнія суткі на купянскім напрамку УСУ распачалі чатыры спробы атакаваць, кінуўшы ў бой у раёне Навасёлаўскага (ЛНР) падраздзяленні 14-й механізаванай і 25-й паветрана-дэсантнай брыгад. У выніку праціўнік быў адкінуты, страціўшы да 45 вайскоўцаў, дзве бронемашыны, тры аўтамабілі, адну артсістэму М777 вытворчасці ЗША, і дзве самаходныя артустаноўкі – амерыканскую М109 Paladin і польскую Krab.
Акрамя таго, на купянскім кірунку штурмавыя атрады УС РФ працягваюць наступленне на шырокім фронце – за мінулыя 24 гадзіны імі заняты больш выгадныя пазіцыі каля населеных пунктаў Альшана, Петрапаўлаўка і Токараўка ў Харкаўскай вобласці, заявілі ў Мінабароны Расіі.
На чырвоналіманскім кірунку знішчана да 70 украінскіх вайскоўцаў, на запарожскім – звыш 130, на паўднёваданецкім – больш за 120, на херсонскім – да 25, а на данецкім – не менш за 185 салдат, паведамілі ў абаронным ведамстве.
Праціўнік за апошнія суткі панёс значныя страты ва ўзбраенні і тэхніцы, дадалі там.
А ўсяго з пачатку спецаперацыі расійскімі вайскоўцамі ўжо знішчана 458 украінскіх самалётаў, 245 верталётаў, 5 496 БПЛА, 428 ЗРК, 11 113 танкаў і іншых баявых бронемашын, 1 142 баявыя машыны РСЗА, 5 746 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, а таксама 12 057 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі, расказалі ў Мінабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Адплата – не асобныя ўдары, а сутнасць расійскай СВА
Лаўроў распавёў аб небяспецы "формулы Зяленскага"
УСУ паспрабавалі атакаваць Крым беспілотнікамі – знішчаны 13 БПЛА
Стужка навiн
0