https://bel.sputnik.by/20230805/mgrant-pamr-paslya-zdzeka-polskkh-pagranchnka-1078224435.html
Мігрант памёр пасля здзекаў польскіх пагранічнікаў
Мігрант памёр пасля здзекаў польскіх пагранічнікаў
Sputnik Беларусь
Сілавікі чарговы раз выцеснілі бежанцаў з Польшчы ў Беларусь, для аднаго з іх гэта скончылася гібеллю. 05.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-05T16:48+0300
2023-08-05T16:48+0300
2023-08-05T17:02+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
навіны
беларусь
у свеце
бяспека
грамадства
бежанцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078224114_99:0:1057:539_1920x0_80_0_0_4dd49d540c7ddba64b26a7aa0cce492d.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Ужыўшы газавыя балончыкі, польскія пагранічнікі ў чарговы раз прымусілі мігрантаў пайсці на беларускую тэрыторыю, паведаміў Дзяржпагранкамітэт Беларусі ў суботу.Чарговы інцыдэнт адбыўся раніцай 5 жніўня. Польскія пагранічнікі выцеснілі праз брамку для жывёл двух бежанцаў. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у аднаго з мігрантаў грамадзянства Сірыі, а ў другога – Егіпта. Апошні быў у крытычным стане, і яму была патрэбна меддапамога.Па інфармацыі беларускага боку, палякі здзекаваліся з бежанцаў, збілі іх, забралі рэчы і грошы."Некалькі дзесяткаў метраў сірыец здолеў пранесці таварыша ў непрытомным стане, аднак мужчына памёр", - паведамілі ў ДПК.Жорсткае абыходжанне з бежанцаміГэта далёка не першы выпадак жорсткага абыходжання польскіх сілавікоў з бежанцамі на мяжы з Беларуссю. Нярэдка каля польскай загароды беларускія пагранічнікі выяўляюць трупы мігрантаў. Напрыклад, такі выпадак быў у маі 2023 года: цела грамадзяніна Сірыі знайшлі за пяць метраў ад брамкі ў плоце.Па даных валанцёраў, якія дапамагаюць бежанцам у польскім прыграніччы, колькасць без вестак зніклых мігрантаў складае некалькі соцень. У апошні час высветлілася, што некаторыя са зніклых мёртвыя.Праблемы мігрантаў"Міграцыйны крызіс" у адносінах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза доўжыцца больш за два гады – сілавыя структуры гэтых дзяржаў рэгулярна выцясняюць за свае межы мігрантаў, а таксама пакідаюць целы загінулых бежанцаў.Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, толькі ў мінулым, 2022 годзе, беларускія пагранічнікі спынілі больш як 3,8 тысячы спроб незаконнага выцяснення на тэрыторыю краіны груп іншаземцаў з сумежных дзяржаў ЕС. ДПК Беларусі прыводзіць даныя – больш за 31 тысячу бежанцаў былі выцеснены з тэрыторыі такіх краін як Літва, Польшча, Латвія.Як раней паведамлялася, беларускія следчыя ўжо распачалі крымінальныя справы па фактах ужывання польскімі сілавікамі спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў, якія фізічна знаходзіліся каля мяжы на беларускай тэрыторыі. Справа распачата таксама па 128 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078224114_218:0:937:539_1920x0_80_0_0_b3a36185ce7b7f92b2ea4082ef9620aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, навіны , беларусь, у свеце, бяспека, грамадства, бежанцы
нелегальныя мігранты, навіны , беларусь, у свеце, бяспека, грамадства, бежанцы
Мігрант памёр пасля здзекаў польскіх пагранічнікаў
16:48 05.08.2023 (абноўлена: 17:02 05.08.2023) Сілавікі чарговы раз выцеснілі бежанцаў з Польшчы ў Беларусь, для аднаго з іх гэта скончылася гібеллю.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Ужыўшы газавыя балончыкі, польскія пагранічнікі ў чарговы раз прымусілі мігрантаў пайсці на беларускую тэрыторыю, паведаміў Дзяржпагранкамітэт Беларусі ў суботу.
"Польскі бок працягвае беспакарана здзекавацца з бежанцаў, выкідваючы на беларускую тэрыторыю збітых і знясіленых людзей", - падкрэслілі ў пагранведамстве.
Чарговы інцыдэнт адбыўся раніцай 5 жніўня. Польскія пагранічнікі выцеснілі праз брамку для жывёл двух бежанцаў. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у аднаго з мігрантаў грамадзянства Сірыі, а ў другога – Егіпта. Апошні быў у крытычным стане, і яму была патрэбна меддапамога.
Па інфармацыі беларускага боку, палякі здзекаваліся з бежанцаў, збілі іх, забралі рэчы і грошы.
"Некалькі дзесяткаў метраў сірыец здолеў пранесці таварыша ў непрытомным стане, аднак мужчына памёр", - паведамілі ў ДПК.
Жорсткае абыходжанне з бежанцамі
Гэта далёка не першы выпадак жорсткага абыходжання польскіх сілавікоў з бежанцамі на мяжы з Беларуссю. Нярэдка каля польскай загароды беларускія пагранічнікі выяўляюць трупы мігрантаў. Напрыклад, такі выпадак быў у маі 2023 года: цела грамадзяніна Сірыі знайшлі за пяць метраў ад брамкі ў плоце.
Па даных валанцёраў, якія дапамагаюць бежанцам у польскім прыграніччы, колькасць без вестак зніклых мігрантаў складае некалькі соцень. У апошні час высветлілася, што некаторыя са зніклых мёртвыя.
"Міграцыйны крызіс" у адносінах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза доўжыцца больш за два гады – сілавыя структуры гэтых дзяржаў рэгулярна выцясняюць за свае межы мігрантаў, а таксама пакідаюць целы загінулых бежанцаў.
Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, толькі ў мінулым, 2022 годзе, беларускія пагранічнікі спынілі больш як 3,8 тысячы спроб незаконнага выцяснення на тэрыторыю краіны груп іншаземцаў з сумежных дзяржаў ЕС. ДПК Беларусі прыводзіць даныя – больш за 31 тысячу бежанцаў былі выцеснены з тэрыторыі такіх краін як Літва, Польшча, Латвія.
Як раней паведамлялася, беларускія следчыя ўжо распачалі крымінальныя справы па фактах ужывання польскімі сілавікамі спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў, якія фізічна знаходзіліся каля мяжы на беларускай тэрыторыі. Справа распачата таксама па 128 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Польшчу не задавальняе
прымусовае рассяленне мігрантаў у Еўрасаюзе