https://bel.sputnik.by/20230807/vyratavalnaya-aperatsyya--poshuk-znklykh-paslya-apoznya--gruz--vdea-1078271485.html
Выратавальная аперацыя і пошук зніклых пасля апоўзня ў Грузіі – відэа
Выратавальная аперацыя і пошук зніклых пасля апоўзня ў Грузіі – відэа
Sputnik Беларусь
У Грузіі ў панядзелак аб’яўлена жалоба па ахвярах апоўзня, які сышоў 3 жніўня ў курортным рэгіёне Рача. Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых дасягнула... 07.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-07T12:24+0300
2023-08-07T12:24+0300
2023-08-07T12:24+0300
відэа
відэа
грузія
грамадства
стыхійнае бедства
прырода
выратаванне
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078255047_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_a6f4119739e4fcba53cd436c9f3e5c90.jpg
Агенцтва Ruptly апублікавала кадры выратавальнай аперацыі ў грузінскім курортным рэгіёне Рача, дзе ў мінулы чацвер паблізу пасёлка Шові сышоў апоўзень. Ратавальнікі працягваюць пошукавыя работы ў 24-гадзінным рэжыме.На кадрах бачны часовы мост, устаноўлены ў найкарацейшыя тэрміны ўзамен знішчанага стыхіяй, а таксама работа спецтэхнікі, якая займаецца разборам завалаў. Мост быў неабходны ратавальнікам, каб аднавіць камунікацыю з зонай бедства, растлумачылі ў МНС.У ліквідацыі наступстваў апоўзня і пошуку зніклых разам з МНС задзейнічаны паліцыя, кінолагі, супрацоўнікі мінабароны і дарожныя службы. Працуюць дроны і цяжкая тэхніка. У раёне курортнага пасёлка Шові ратавальнікі знайшлі 18 цел, у тым ліку турыстаў. З зоны бедства эвакуіравана больш за 200 чалавек.Апоўзень сышоў у чацвер у Шові ў Онскім муніцыпалітэце. Стыхія разбурыла масты, дарогі, аўтамабілі, турыстычныя катэджы, а таксама атэль "Сансет Шові".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
грузія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078255047_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_9bae38325cdfccf6c96a7ab4eecd09ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, грузія, грамадства, стыхійнае бедства, прырода, выратаванне, у свеце, навіны , видео, прыродныя катаклізмы, надвор'е
відэа, грузія, грамадства, стыхійнае бедства, прырода, выратаванне, у свеце, навіны , видео, прыродныя катаклізмы, надвор'е
Выратавальная аперацыя і пошук зніклых пасля апоўзня ў Грузіі – відэа
У Грузіі ў панядзелак аб’яўлена жалоба па ахвярах апоўзня, які сышоў 3 жніўня ў курортным рэгіёне Рача. Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых дасягнула 18 чалавек, вядуцца пошукі яшчэ 16. Кадры выратавальнай аперацыі глядзіце на відэа.
Агенцтва Ruptly апублікавала кадры выратавальнай аперацыі ў грузінскім курортным рэгіёне Рача, дзе ў мінулы чацвер паблізу пасёлка Шові сышоў апоўзень. Ратавальнікі працягваюць пошукавыя работы ў 24-гадзінным рэжыме.
На кадрах бачны часовы мост, устаноўлены ў найкарацейшыя тэрміны ўзамен знішчанага стыхіяй, а таксама работа спецтэхнікі, якая займаецца разборам завалаў. Мост быў неабходны ратавальнікам, каб аднавіць камунікацыю з зонай бедства, растлумачылі ў МНС.
У ліквідацыі наступстваў апоўзня і пошуку зніклых разам з МНС задзейнічаны паліцыя, кінолагі, супрацоўнікі мінабароны і дарожныя службы. Працуюць дроны і цяжкая тэхніка. У раёне курортнага пасёлка Шові ратавальнікі знайшлі 18 цел, у тым ліку турыстаў. З зоны бедства эвакуіравана больш за 200 чалавек.
Апоўзень сышоў у чацвер у Шові ў Онскім муніцыпалітэце. Стыхія разбурыла масты, дарогі, аўтамабілі, турыстычныя катэджы, а таксама атэль "Сансет Шові".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь лідзіруе сярод краін СНД
па тэмпах пацяплення кліматуСуперкамп'ютэр спрагназіраваў
час гібелі чалавецтва