Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб праспектах каштоўных папер

© Sputnik / Виктор ТолочкоПісьмовы набор кіраўніка дзяржавы
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2023
Падпісацца
Праводзіць далейшыя перагаворы і падпісваць ухвалены праект дакумента будзе беларускі ўрад.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў правядзенне перагавораў па праекце пагаднення з Расіяй аб праспектах каштоўных папер, адпаведны ўказ №245 прэзідэнт падпісаў у панядзелак 7 жніўня.
Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў аўторак.
Праводзіць перагаворы па праекце гэтага міжнароднага дагавора будзе беларускі ўрад і пры неабходнасці ўносіць у яго і змены, але гэтыя карэкціроўкі не павінны мець "прынцыповага характару".
Саўмін таксама ўпаўнаважаны падпісаць дакумент, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах ужо ўхваленага прэзідэнтам праекта пагаднення.
Міністэрства фінансаў Беларусі накіравала праект гэтага пагаднення ў расійскі Мінфін яшчэ ў верасні мінулага года. Яго працягваюць разглядаць зацікаўленыя структуры Расіі.
Падпісанне дакумента дасць магчымасць Беларусі і Расіі выпрацаваць механізм узаемнага прызнання эмісійных дакументаў, які спрашчае допуск эмітэнтаў на фінансавыя рынкі дзвюх дзяржаў.
Як растлумачылі раней у прэс-службе Мінфіна РФ, такім чынам вядзецца вялікая работа па стварэнні агульнага фінансавага рынку. У ведамстве таксама адзначылі, што ўнясення змяненняў у заканадаўства дзяржаў не спатрэбіцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў эмблему і сцяг МУС
Лукашэнка падпісаў закон аб далучэнні Мінска да міжнародных дагавораў ШАС
У Беларусі ўступае ў сілу закон аб пазбаўленні грамадзянства
Стужка навiн
0