https://bel.sputnik.by/20230808/suprats-ras--adkrytuyu-vayue-sya-sstema-nata--myadzvedze-1078301311.html
Супраць Расіі ў адкрытую ваюе ўся сістэма НАТА – Мядзведзеў
Супраць Расіі ў адкрытую ваюе ўся сістэма НАТА – Мядзведзеў
Sputnik Беларусь
Па словах палітыка, у Масквы дастаткова сіл, каб вырашыць задачы цяперашняй спецыяльнай ваеннай аперацыі. 08.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-08T11:11+0300
2023-08-08T11:11+0300
2023-08-08T11:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дзмітрый мядзведзеў
паўднёвая асеція
украіна
ната
бяспека
палітыка
навіны
грузія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068591039_0:0:2900:1631_1920x0_80_0_0_50c7d15918ecc37d2c24a2af2a8047ca.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Супраць Расіі сёння практычна адкрыта ваюе ўся сістэма НАТА, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.Ён нагадаў, што 15 гадоў таму Расія адказала на атаку з боку Грузіі на паўднёваасецінскі Цхінвал і дала жорсткі адпор агрэсару.Па словах Мядзведзева, за прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі стаяў калектыўны Захад, які ўжо тады імкнуўся разгайдаць сітуацыю ў непасрэднай блізкасці ад меж Расіі."Нашы Узброеныя сілы за пяць дзён хутка і жорстка пакаралі абарзелых нацыяналістаў", - заявіў палітык у сваім Telegram-канале.Паводле яго слоў, ЗША і іншым заходнім краінам, якія атрымлівалі выгаду дзякуючы канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, тады не хапіла вопыту.Аднак, на думку Мядзведзева, у Расіі дастаткова сіл, каб вырашыць усе задачы спецыяльнай аперацыі ва Украіне."Як і ў жніўні 2008 года, нашы ворагі будуць раздаўлены, а Расія даб’ецца міру на сваіх умовах. Перамога будзе за намі!" - рэзюміраваў ён.Канфлікт у Паўднёвай АсецііПятнаццаць гадоў таму, 8 жніўня 2008 года, грузінскія войскі нанеслі масіраваныя агнявыя, авіяцыйныя і ракетна-бомбавыя ўдары па Цхінвалу. Улады Грузіі аб’явілі аб пачатку вайны з Паўднёвай Асеціяй.Расія, абараняючы жыхароў непрызнанай рэспублікі, увяла войскі. Ваенная аперацыя доўжылася пяць дзён, па яе выніках грузінскія ваенныя падраздзяленні былі поўнасцю выцеснены з рэгіёна.Праз два тыдні пасля заканчэння ўзброенага канфлікту Расія прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі: Дзмітрый Мядзведзеў, які тады займаў пасаду прэзідэнта РФ, падпісаў адпаведныя ўказы.У адказ Тбілісі разарваў дыпламатычныя адносіны з Масквой і аб’явіў дзве закаўказскія рэспублікі акупіраванымі тэрыторыямі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
паўднёвая асеція
украіна
грузія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068591039_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_429cafd29c869325a8ba58f00895e35d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзмітрый мядзведзеў, паўднёвая асеція, украіна, ната, бяспека, палітыка, навіны , грузія
спецаперацыя, дзмітрый мядзведзеў, паўднёвая асеція, украіна, ната, бяспека, палітыка, навіны , грузія
Супраць Расіі ў адкрытую ваюе ўся сістэма НАТА – Мядзведзеў
Па словах палітыка, у Масквы дастаткова сіл, каб вырашыць задачы цяперашняй спецыяльнай ваеннай аперацыі.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Супраць Расіі сёння практычна адкрыта ваюе ўся сістэма НАТА, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Ён нагадаў, што 15 гадоў таму Расія адказала на атаку з боку Грузіі на паўднёваасецінскі Цхінвал і дала жорсткі адпор агрэсару.
Па словах Мядзведзева, за прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі стаяў калектыўны Захад, які ўжо тады імкнуўся разгайдаць сітуацыю ў непасрэднай блізкасці ад меж Расіі.
"Нашы Узброеныя сілы за пяць дзён хутка і жорстка пакаралі абарзелых нацыяналістаў", - заявіў палітык у сваім Telegram-канале.
Паводле яго слоў, ЗША і іншым заходнім краінам, якія атрымлівалі выгаду дзякуючы канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, тады не хапіла вопыту.
"Сёння яны зноў вядуць чужымі рукамі злачынную вайну, спрабуючы сцерці Расію з зямлі", - падкрэсліў палітык.
Аднак, на думку Мядзведзева, у Расіі дастаткова сіл, каб вырашыць усе задачы спецыяльнай аперацыі ва Украіне.
"Як і ў жніўні 2008 года, нашы ворагі будуць раздаўлены, а Расія даб’ецца міру на сваіх умовах. Перамога будзе за намі!" - рэзюміраваў ён.
Канфлікт у Паўднёвай Асеціі
Пятнаццаць гадоў таму, 8 жніўня 2008 года, грузінскія войскі нанеслі масіраваныя агнявыя, авіяцыйныя і ракетна-бомбавыя ўдары па Цхінвалу. Улады Грузіі аб’явілі аб пачатку вайны з Паўднёвай Асеціяй.
Расія, абараняючы жыхароў непрызнанай рэспублікі, увяла войскі. Ваенная аперацыя доўжылася пяць дзён, па яе выніках грузінскія ваенныя падраздзяленні былі поўнасцю выцеснены з рэгіёна.
Праз два тыдні пасля заканчэння ўзброенага канфлікту Расія прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі: Дзмітрый Мядзведзеў, які тады займаў пасаду прэзідэнта РФ, падпісаў адпаведныя ўказы.
У адказ Тбілісі разарваў дыпламатычныя адносіны з Масквой і аб’явіў дзве закаўказскія рэспублікі акупіраванымі тэрыторыямі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінабароны Расіі: падраздзяленні групоўкі "Захад"
разграмілі роту УСУЗахарава аб танкеры "Сиг": атака не застанецца без адказу