Беларускія гімнасткі падзяліліся сакрэтамі перамог на II Гульнях СНД – відэа

Падпісацца
У сераду, 9 жніўня, у 10:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Выступленні беларускіх гімнастак на II Гульнях краін СНД".
Мастацкую гімнастыку многія параўноўваюць з балетам. Безумоўна, па грацыі з ёй не параўнаецца ні адзін від спорту. Але і канкурэнцыя тут адна з самых высокіх.
Як паведамілі ў трэнерскім штабе галоўнымі саперніцамі нашай каманды былі спартсменкі з Расіі і Азербайджана. Гэта запатрабавала асабліва сур’ёзнай падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД. Які талісман дапамог беларускам заваяваць перамогу? Наколькі актыўна ў рэспубліцы развіваецца гэты від спорту? І да якіх новых стартаў рыхтуецца наша зборная?
Сёння, калі баталіі прайшлі, наша зборная раскрыла сакрэты перамогі на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
трэнер юніёрскай зборнай у групавых практыкаваннях Марына ГАНЧАРОВА;
прызёр II Гульняў краін СНД у мастацкай гімнастыцы, пераможца міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы Лізавета ЗОРКІНА;
двухразовыя чэмпіёнкі II Гульняў краін СНД у мастацкай гімнастыцы, чэмпіёнкі Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ганна ШАКУН, Валерыя МАЛЬКОВІЧ, Таісія ЕРЧАК, Агнія СЕЛІВАНАВА, Злата БУЧАНКОВА, Кір’яна ШАЎЦОВА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Медаль у бальніцу: беларуская дзюдаістка атрымала траўму ў Гомелі – відэа
Расія пераадолела адзнаку ў 100 медалёў II Гульняў краін СНД
Яркія моманты цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД на "Мінск-Арэне" – відэа
Стужка навiн
0