https://bel.sputnik.by/20230809/bolsh-za-70-tys-chalavek-perayshl-na-padatak-na-prafdakhod-1078365853.html
Больш за 70 тыс чалавек перайшлі на падатак на прафдаход
Больш за 70 тыс чалавек перайшлі на падатак на прафдаход
Sputnik Беларусь
Перайсці на новы спрошчаны падатак самазанятыя могуць нават праз смартфон, стаўка для большасці – 10% ад выручкі. 09.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-09T13:58+0300
2023-08-09T13:58+0300
2023-08-09T13:58+0300
падатак
падатак на прафдаход (ппд)
міністэрства па падатках і зборах рб
грамадства
эканоміка
бізнес
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/06/1076318545_0:128:3072:1856_1920x0_80_0_0_b3d08314f00dff61d322ede43c67a9a8.jpg
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Многія грамадзяне, якія раней проста падавалі дэкларацыі аб падаходным падатку, перайшлі на падатак на прафдаход (ППД), паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі Андрэй Кавалеўскі."Многія актыўна ацанілі перавагі гэтага падатку", - лічыць Кавалеўскі.Па яго словах, на дадзены момант на ППД перайшлі звыш 70 тысяч чалавек, у тым ліку 10 тысяч ІП. Гэта тыя, хто раней падаваў дэкларацыі аб падаходным падатку, напрыклад, айцішнікі. Ёсць сярод іх і тыя, хто, хутчэй за ўсё, працаваў "па-чорнаму".Ісці ў падатковую, каб стаць на ўлік па ППД, не трэба. Дастаткова спампаваць на тэлефон спецыяльны дадатак і зарэгістравацца.Падатак налічваюць у памеры 10% ад выручкі, якую плацельшчык рэгіструе ў дадатку. Калі за год атрымана больш за 60 тысяч рублёў, то трэба плаціць 20% на суму перавышэння.Пры гэтым не робяцца вылікі па расходах на матэрыялы, калі плацельшчык прадае якія-небудзь вырабы ўласнай вытворчасці. Не кампенсуюцца і камісіі, якія самазаняты плаціць маркетплэйсам за продаж сваіх тавараў, а таксама іншыя выдаткі.Затое падатак уключае ў сябе ўзносы ў ФСАН на пенсію. Калі ўлічыць гэта, то, па сутнасці, непасрэдна сам падатак роўны 4%.Ёсць і падатковы вылік. Тыя, хто толькі перайшоў на гэты рэжым, не будуць плаціць падатак за частку прыбытку (да 2 тысячы рублёў).Кавалеўскі паведаміў, што стандартны падаходны падатак з усіх фізічных асоб плацяць каля 4 млн грамадзян у год. Пераважная большасць робіць гэта не самастойна, а праз работадаўца.Гэты падатак – другая пасля ПДВ крыніца даходаў рэспубліканскага бюджэту, і па выніках 2022 года яго доля склала 30%. Самастойна падаюць дэкларацыі, у тым ліку на даходы, атрыманыя за мяжой, 40 тысяч чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/06/1076318545_222:0:2953:2048_1920x0_80_0_0_51f3d7ff8ad4477f49e63c795961b57a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падатак, падатак на прафдаход (ппд), міністэрства па падатках і зборах рб, грамадства, эканоміка, бізнес, у беларусі, беларусь, навіны
падатак, падатак на прафдаход (ппд), міністэрства па падатках і зборах рб, грамадства, эканоміка, бізнес, у беларусі, беларусь, навіны
Больш за 70 тыс чалавек перайшлі на падатак на прафдаход
Перайсці на новы спрошчаны падатак самазанятыя могуць нават праз смартфон, стаўка для большасці – 10% ад выручкі.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Многія грамадзяне, якія раней проста падавалі дэкларацыі аб падаходным падатку, перайшлі на падатак на прафдаход (ППД), паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі Андрэй Кавалеўскі.
"Многія актыўна ацанілі перавагі гэтага падатку", - лічыць Кавалеўскі.
Па яго словах, на дадзены момант на ППД перайшлі звыш 70 тысяч чалавек, у тым ліку 10 тысяч ІП. Гэта тыя, хто раней падаваў дэкларацыі аб падаходным падатку, напрыклад, айцішнікі. Ёсць сярод іх і тыя, хто, хутчэй за ўсё, працаваў "па-чорнаму".
Ісці ў падатковую, каб стаць на ўлік па ППД, не трэба. Дастаткова спампаваць на тэлефон спецыяльны дадатак і зарэгістравацца.
Падатак налічваюць у памеры 10% ад выручкі, якую плацельшчык рэгіструе ў дадатку. Калі за год атрымана больш за 60 тысяч рублёў, то трэба плаціць 20% на суму перавышэння.
Пры гэтым не робяцца вылікі па расходах на матэрыялы, калі плацельшчык прадае якія-небудзь вырабы ўласнай вытворчасці. Не кампенсуюцца і камісіі, якія самазаняты плаціць маркетплэйсам за продаж сваіх тавараў, а таксама іншыя выдаткі.
Затое падатак уключае ў сябе ўзносы ў ФСАН на пенсію. Калі ўлічыць гэта, то, па сутнасці, непасрэдна сам падатак роўны 4%.
Ёсць і падатковы вылік. Тыя, хто толькі перайшоў на гэты рэжым, не будуць плаціць падатак за частку прыбытку (да 2 тысячы рублёў).
Кавалеўскі паведаміў, што стандартны падаходны падатак з усіх фізічных асоб плацяць каля 4 млн грамадзян у год. Пераважная большасць робіць гэта не самастойна, а праз работадаўца.
Гэты падатак – другая пасля ПДВ крыніца даходаў рэспубліканскага бюджэту, і па выніках 2022 года яго доля склала 30%. Самастойна падаюць дэкларацыі, у тым ліку на даходы, атрыманыя за мяжой, 40 тысяч чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Перабудавацца пад фірму ці закрыцца:
што думаюць ІП аб новых падатках?Лукашэнка аб рамонце дарог: плаціць павінен той, хто па іх перамяшчаецца