Памерла актрыса Вера Васільева

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАктрыса Вера Васільева
Актрыса Вера Васільева - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Падпісацца
Адна з самых вядомых актрыс савецкага і расійскага тэатра і кіно памерла на 98-м годзе жыцця.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Народная артыстка СССР Вера Васільева памерла на 98-м годзе жыцця, паведамілі ў Тэатры сатыры, у якім працавала артыстка.
Вера Васільева праслужыла ў Маскоўскім акадэмічным Тэатры сатыры, куды прыйшла ў 1948 годзе, больш за 70 гадоў і сыграла там больш за 60 роляў.
© Sputnik / Василий МалышевВера Васільева, актрыса Маскоўскага тэатра сатыры ў артыстычным пакоі
Вера Васильева, актриса Московского театра сатиры в артистической комнате - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Вера Васільева, актрыса Маскоўскага тэатра сатыры ў артыстычным пакоі
Вера Кузмінічна Васільева нарадзілася 30 верасня 1925 года. У 1948 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча пры Тэатры Рэвалюцыі. Першую вялікую ролю – Насці Гусенковай у фільме "Сказание о земле Сибирской" – сыграла ў 1947 годзе і стала зоркай савецкага кінематографа.
© SputnikКадр з фільма "Сказание о земле Сибирской". Шафёр Яша Бурмак – артыст Барыс Андрэеў, Наста – артыстка Вера Васільева
Кадр из фильма Сказание о земле Сибирской. Шофер Яша Бурмак - артист Борис Андреев, Настенька - артистка Вера Васильева - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Кадр з фільма "Сказание о земле Сибирской". Шафёр Яша Бурмак – артыст Барыс Андрэеў, Наста – артыстка Вера Васільева
Усяго фільмаграфія Васільевай налічвае больш за 40 карцін, сярод іх такія, як "Свадьба с приданым", камедыя "Звезда экрана", драма "Несовершеннолетние", камедыя "Карнавал", меладрама "Выйти замуж за капитана".
© SputnikКадр з кінафільма "Чук и Гек". 1953 г. Рэжысёр Іван Лукінскі. У ролі маці – актрыса Вера Васільева
Кадр из кинофильма Чук и Гек. 1953 г. Режиссер Иван Лукинский. В роли мамы - актриса Вера Васильева - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Кадр з кінафільма "Чук и Гек". 1953 г. Рэжысёр Іван Лукінскі. У ролі маці – актрыса Вера Васільева
Веру Васільеву называлі актрысай аднаго тэатра, у Тэатры сатыры яна сыграла больш за 40 роляў. Сярод тых, хто найбольш запомніўся гледачу – графіня Альмавіва ў спектаклі "Безумный день, или Женитьба Фигаро", дзе яе партнёрамі былі Андрэй Міронаў і Аляксандр Шырвіндт, Вольга Сцяпанава ў пастаноўцы "Свадьба с приданым", Домна Платонаўна ў спектаклі паводле твора Ляскова "Воительница".
© Sputnik / Виталий АрутюновАкцёры Маскоўскага тэатра Сатыры Аляксандр Шырвіндт (злева) у ролі графа Альмавівы і Вера Васільева (справа) у ролі графіні ў спектаклі "Женитьба Фигаро" па п'есе Бамаршэ
Актеры Московского театра Сатиры Александр Ширвиндт (слева) в роли графа Альмавивы и Вера Васильева (справа) в роли графини в спектакле Женитьба Фигаро по пьесе Бомарше - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Акцёры Маскоўскага тэатра Сатыры Аляксандр Шырвіндт (злева) у ролі графа Альмавівы і Вера Васільева (справа) у ролі графіні ў спектаклі "Женитьба Фигаро" па п'есе Бамаршэ
А яшчэ яна агучвала персанажы ў мультфільмах: Мядзведзіца з "Умка ищет друга", Дзьмухавец ў "Светлячке №6" і мама Элі з добрай чараўніцай Вілінай у "Волшебнике Изумрудного города" размаўляюць яе голасам.
Пра тое, калі пройдзе развітанне з артысткай і дзе яна будзе пахавана, Тэатр паведаміць пазней.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Памерла актрыса Ірына Мірашнічэнка
Памёр расійскі рэжысёр, які зняў фільм "Вечный зов"
Памёр савецкі і расійскі акцёр Леанід Кураўлёў
Стужка навiн
0