https://bel.sputnik.by/20230817/belarus-nakravala-gumantarnuyu-dapamogu--prymorsk-kray-1078595777.html
Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Прыморскі край
Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Прыморскі край
Sputnik Беларусь
Спецыяльны борт даставіць у расійскі рэгіён больш як 70 тон грузаў, прызначаных для пацярпелых у выніку паводкі. 17.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-17T11:52+0300
2023-08-17T11:52+0300
2023-08-17T12:12+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
гуманітарная дапамога
у беларусі
беларусь
прыморскі край
грамадства
надзвычайнае здарэнне
здарэнні
навіны
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/11/1078594874_0:119:1280:839_1920x0_80_0_0_662e84f5d8b64e151ec3dba079b208f8.jpg
МІНСК, 17 жні – Sputnik. МНС Беларусі па даручэнні кіраўніка дзяржавы накіравала гуманітарную дапамогу Прыморскаму краю для барацьбы з наступствамі паводкі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.У МНС расказалі, што ў Прыморскі край будзе дастаўлена больш як 72 тоны гуманітарнай дапамогі на агульную суму 1,8 мільёна беларускіх рублёў.Спецыяльны рэйс даставіць у расійскі рэгіён бензінавыя помпавыя ўстаноўкі, дызельныя генератары, прадукты харчавання, лекі, адзенне і абутак для дзяцей і дарослых.У прэс-службе адзначылі, што адрасная дапамога ад Беларусі была ўзгоднена з кіраўніцтвам Прыморскага краю.Раней стала вядома, што тайфун "Ханун" і палярны фронт прынеслі ў Прыморскі край ліўні, ападкі, што прывяло да моцных паводак.Паводле афіцыйнай інфармацыі, па стане на чацвер 17 жніўня, у дзевяці муніцыпалітэтах Прыморскага краю падтопленымі застаюцца 44 шматкватэрных і 258 прыватных дамоў, а таксама 615 прыдамавых участкаў.На дарогах краю назіраюцца 27 пераліваў. У прэс-службе "Прымаўтадара" паведамілі, што адрэзанымі ад дарожных зносін днём застаюцца тры населеныя пункты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
прыморскі край
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/11/1078594874_2:0:1279:958_1920x0_80_0_0_b4b4aaf3ab9090d55a811093f03de738.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гуманітарная дапамога, у беларусі, беларусь, прыморскі край, грамадства, надзвычайнае здарэнне, здарэнні, навіны , саюзная дзяржава, мнс беларусі
гуманітарная дапамога, у беларусі, беларусь, прыморскі край, грамадства, надзвычайнае здарэнне, здарэнні, навіны , саюзная дзяржава, мнс беларусі
Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Прыморскі край
11:52 17.08.2023 (абноўлена: 12:12 17.08.2023) Спецыяльны борт даставіць у расійскі рэгіён больш як 70 тон грузаў, прызначаных для пацярпелых у выніку паводкі.
МІНСК, 17 жні – Sputnik. МНС Беларусі па даручэнні кіраўніка дзяржавы накіравала гуманітарную дапамогу Прыморскаму краю для барацьбы з наступствамі паводкі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
У МНС расказалі, што ў Прыморскі край будзе дастаўлена больш як 72 тоны гуманітарнай дапамогі на агульную суму 1,8 мільёна беларускіх рублёў.
Спецыяльны рэйс даставіць у расійскі рэгіён бензінавыя помпавыя ўстаноўкі, дызельныя генератары, прадукты харчавання, лекі, адзенне і абутак для дзяцей і дарослых.
У прэс-службе адзначылі, што адрасная дапамога ад Беларусі была ўзгоднена з кіраўніцтвам Прыморскага краю.
Раней стала вядома, што тайфун "Ханун" і палярны фронт прынеслі ў Прыморскі край ліўні, ападкі, што прывяло да моцных паводак.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, па стане на чацвер 17 жніўня, у дзевяці муніцыпалітэтах Прыморскага краю падтопленымі застаюцца 44 шматкватэрных і 258 прыватных дамоў, а таксама 615 прыдамавых участкаў.
На дарогах краю назіраюцца 27 пераліваў. У прэс-службе "Прымаўтадара" паведамілі, што адрэзанымі ад дарожных зносін днём застаюцца тры населеныя пункты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Уражвае!" Губернатар Прыморскага краю
аб патэнцыяле Гомельшчыны