https://bel.sputnik.by/20230818/novuyu-gabtsu--kompleks-abarony-ad-drona-pakazal-na-forume-armiya-2023-1078640211.html
Новую гаўбіцу і комплекс абароны ад дронаў паказалі на форуме "Армия-2023"
Новую гаўбіцу і комплекс абароны ад дронаў паказалі на форуме "Армия-2023"
Sputnik Беларусь
На ваенна-тэхнічным форуме ў Падмаскоўі гледачам прапанавалі навінкі ваенпрама – комплекс радыёэлектроннай абароны ад FPV-дронаў "Тритон" і гаўбіцу "Мальва"... 18.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-18T12:35+0300
2023-08-18T12:35+0300
2023-08-18T12:35+0300
відэа
відэа
армия-2023
форум
расія
бяспека
узбраенні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/12/1078628549_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_b21de843fcaa2d396261254eacfaddf1.jpg
Відэаролік з новымі ўзорамі ўзбраенняў у экспазіцыі апублікавала агенцтва "Ruptly", на кадрах бачна, як наведвальнікі зброевай выставы вывучаюць ваенную тэхніку.На форуме ўпершыню шырокай публіцы прадстаўлена першая расійская колавая гаўбіца "Мальва" калібру 152 міліметра, днём раней стала вядома аб падпісаным дзяржкантракце на пастаўку гэтых гаўбіц у войскі. Зараз збройнікі ствараюць мадэрнізаваны варыянт "Мальвы" з павышанай далёкасцю для супрацьборства гаўбіцам НАТА."Мальва" прызначана для паражэння камандных пунктаў, абарончых збудаванняў, артылерыйскіх, ракетных і мінамётных батарэй, сістэм СПА, калон бранятэхнікі і жывой сілы праціўніка. У гаўбіцу закладзены аўтаматызаваны разлік параметраў стральбы ўсімі тыпамі боепрыпасаў. Таксама прадугледжаны рэжым адначасовага агнявога налёту, калі некалькі выпушчаных адзін за адным снарадаў прыйдуць да цэлі адначасова.Акрамя таго, на форуме "Армия-2023" упершыню паказалі комплекс радыёэлектроннай абароны ад FPV-дронаў "Тритон"."Выраб прызначаны для падаўлення каналаў кіравання і перадачы даных FPV-дронаў", - гаворыцца ў тлумачэнні на стэндзе.Актуальнасць барацьбы з FPV-дронамі ва ўдарным варыянце ўзрасла ў ходзе спецаперацыі, так як іх выкарыстанне стала масавым. FPV-дрон (FPV, First-person view – від ад першай асобы) – разнавіднасць беспілотнікаў, якія кіруюцца дыстанцыйна пры дапамозе пульта і ачкоў віртуальнай ці дапоўненай рэальнасці. Ва ўдарным варыянце такія дроны аснашчаюцца кумулятыўнымі боепрыпасамі для паражэння бранятэхнікі або асколачна-фугаснымі для паражэння ўмацаванняў і жывой сілы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/12/1078628549_0:0:961:720_1920x0_80_0_0_c96b2dc23f8da163b9232002f36bdc99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, армия-2023, форум, расія, бяспека, узбраенні, видео
відэа, армия-2023, форум, расія, бяспека, узбраенні, видео
Новую гаўбіцу і комплекс абароны ад дронаў паказалі на форуме "Армия-2023"
На ваенна-тэхнічным форуме ў Падмаскоўі гледачам прапанавалі навінкі ваенпрама – комплекс радыёэлектроннай абароны ад FPV-дронаў "Тритон" і гаўбіцу "Мальва". Глядзіце на відэа, што ўяўляюць сабой новыя ўзоры расійскіх узбраенняў.
Відэаролік з новымі ўзорамі ўзбраенняў у экспазіцыі апублікавала агенцтва "Ruptly", на кадрах бачна, як наведвальнікі зброевай выставы вывучаюць ваенную тэхніку.
На форуме ўпершыню шырокай публіцы прадстаўлена першая расійская колавая гаўбіца "Мальва" калібру 152 міліметра, днём раней стала вядома аб падпісаным дзяржкантракце на пастаўку гэтых гаўбіц у войскі. Зараз збройнікі ствараюць мадэрнізаваны варыянт "Мальвы" з павышанай далёкасцю для супрацьборства гаўбіцам НАТА.
"Мальва" прызначана для паражэння камандных пунктаў, абарончых збудаванняў, артылерыйскіх, ракетных і мінамётных батарэй, сістэм СПА, калон бранятэхнікі і жывой сілы праціўніка. У гаўбіцу закладзены аўтаматызаваны разлік параметраў стральбы ўсімі тыпамі боепрыпасаў. Таксама прадугледжаны рэжым адначасовага агнявога налёту, калі некалькі выпушчаных адзін за адным снарадаў прыйдуць да цэлі адначасова.
Акрамя таго, на форуме "Армия-2023" упершыню паказалі комплекс радыёэлектроннай абароны ад FPV-дронаў "Тритон".
"Выраб прызначаны для падаўлення каналаў кіравання і перадачы даных FPV-дронаў", - гаворыцца ў тлумачэнні на стэндзе.
Актуальнасць барацьбы з FPV-дронамі ва ўдарным варыянце ўзрасла ў ходзе
спецаперацыі, так як іх выкарыстанне стала масавым. FPV-дрон (FPV, First-person view – від ад першай асобы) – разнавіднасць беспілотнікаў, якія кіруюцца дыстанцыйна пры дапамозе пульта і ачкоў віртуальнай ці дапоўненай рэальнасці. Ва ўдарным варыянце такія дроны аснашчаюцца кумулятыўнымі боепрыпасамі для паражэння бранятэхнікі або асколачна-фугаснымі для паражэння ўмацаванняў і жывой сілы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Грызлоў: "Армия" пераканаўча дэманструе
лідэрскія пазіцыі расійскага ВПК