https://bel.sputnik.by/20230818/zakhad-sprabue-abyaskrovts-rasyu-va-ukrane--gryzlo-1078648543.html
Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў
Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў
Sputnik Беларусь
Спецыяльная ваенная аперацыя РФ працягваецца ва Украіне, Захад усяляк дапамагае кіеўскаму рэжыму. 18.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-18T15:17+0300
2023-08-18T15:17+0300
2023-08-18T15:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
барыс грызлоў
пасол
навіны
палітыка
бяспека
расія
украіна
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/05/1075203859_0:39:3072:1766_1920x0_80_0_0_da2f82720859229c35b0bbe4d65f5caa.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Краіны Захаду стварылі ва Украіне праект "Антырасія" і спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і яе саюзніка Беларусь, заявіў журналістам у кулуарах другога Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску з 17 па 19 жніўня, ён сабраў удзельнікаў з 28 краін.Паводле слоў пасла, галоўная задача кангрэса – давесці да ведама максімальнай колькасці грамадзян свету, што такое фашызм."Сёння вельмі грунтоўна аб гэтым ішла размова, выступленні і кадры, якія былі нам паказаны, гавораць аб тым, што гэта зло ХХ стагоддзя, з якім змагаліся народы Савецкага Саюза", - сказаў Грызлоў.Ён звярнуў увагу на тое, што ў час Вялікай Айчыннай вайны была створана антыгітлераўская кааліцыя з удзелам ЗША, Вялікабрытаніі, але яны змагаліся не з фашызмам."Пра гэта сведчыць і тое, што ў канцы вайны яны ўступілі ў сепаратныя перагаворы з вярхамі гітлераўскай Германіі менавіта для таго, каб прайсці большую частку тэрыторыі Еўропы без супрацьстаяння сілам Вермахта. Іх галоўная мэта была – барацьба з Савецкім Саюзам, а не з фашызмам", - падкрэсліў пасол.Пра антысавецкую і антырасійскую рыторыку сведчыць і тое, што, калі РФ унесла на пасяджэнне ААН рэзалюцыю аб недапушчальнасці фашызму ва ўсіх яго формах, у тым ліку сучаснага неанацызму, супраць рэзалюцыі прагаласавалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/05/1075203859_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_62c4f65967ba55078d004c9ec6f68aa4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, барыс грызлоў, пасол, навіны , палітыка, бяспека, расія, украіна, захад, фашызм, міжнародны антыфашысцкі кангрэс, у беларусі, беларусь
спецаперацыя, барыс грызлоў, пасол, навіны , палітыка, бяспека, расія, украіна, захад, фашызм, міжнародны антыфашысцкі кангрэс, у беларусі, беларусь
Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў
Спецыяльная ваенная аперацыя РФ працягваецца ва Украіне, Захад усяляк дапамагае кіеўскаму рэжыму.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Краіны Захаду стварылі ва Украіне праект "Антырасія" і спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і яе саюзніка Беларусь, заявіў журналістам у кулуарах другога Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску з 17 па 19 жніўня, ён сабраў удзельнікаў з 28 краін.
Паводле слоў пасла, галоўная задача кангрэса – давесці да ведама максімальнай колькасці грамадзян свету, што такое фашызм.
"Сёння вельмі грунтоўна аб гэтым ішла размова, выступленні і кадры, якія былі нам паказаны, гавораць аб тым, што гэта зло ХХ стагоддзя, з якім змагаліся народы Савецкага Саюза", - сказаў Грызлоў.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў час Вялікай Айчыннай вайны была створана антыгітлераўская кааліцыя з удзелам ЗША, Вялікабрытаніі, але яны змагаліся не з фашызмам.
"Пра гэта сведчыць і тое, што ў канцы вайны яны ўступілі ў сепаратныя перагаворы з вярхамі гітлераўскай Германіі менавіта для таго, каб прайсці большую частку тэрыторыі Еўропы без супрацьстаяння сілам Вермахта. Іх галоўная мэта была – барацьба з Савецкім Саюзам, а не з фашызмам", - падкрэсліў пасол.
Пра антысавецкую і антырасійскую рыторыку сведчыць і тое, што, калі РФ унесла на пасяджэнне ААН рэзалюцыю аб недапушчальнасці фашызму ва ўсіх яго формах, у тым ліку сучаснага неанацызму, супраць рэзалюцыі прагаласавалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя.
"Ідэалогія гэтых краін не антыфашысцкая, а антысавецкая і антырасійская. Яны (краіны Захаду - Sputnik) стварылі на тэрыторыі Украіны дзяржаву "Антырасія" і… спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і нашага вернага саюзніка Беларусь", - рэзюміраваў Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Спецаперацыя РФ ва Украіне
заклікана спыніць фашызм – Вальфовіч