https://bel.sputnik.by/20230819/dzen-gorada--mnsku-pragrama-merapryemstva-na-9-verasnya-1078649707.html
Дзень горада ў Мінску: праграма мерапрыемстваў на 9 верасня
Дзень горада ў Мінску: праграма мерапрыемстваў на 9 верасня
Sputnik Беларусь
Жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць рыцарскі турнір, фестываль нацыянальных культур і святочны феерверк. 19.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-19T12:52+0300
2023-08-19T12:52+0300
2023-08-19T12:52+0300
дзень горада мінска
афіша
навіны
мінск
грамадства
свята
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056393985_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_998cad5a6ea54b56f050e7e864160243.jpg
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Мінску сёлета спаўняецца 956 гадоў з дня заснавання, свята горад адзначыць маштабна, заявіў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны сталіцы, аб’яднаны тэмай пад назвай "Сэрца Беларусі – мой родны Мінск".Паводле слоў Брэля, асноўныя гарадскія святкаванні пройдуць у гістарычнай частцы Мінска: на пляцоўцы каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе і каля абеліска "Мінск – горад-герой".Году міру і стварэння будзе прысвечаны гістарычны фестываль "Мінск старажытны", ён пройдзе ў паркавай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў. Мерапрыемства працягнецца два дні – у суботу і нядзелю з 11:00 да 20:00. Фестываль прадставіць адноўленыя ключавыя падзеі 956-гадовай гісторыі горада, у тым ліку рэканструкцыі ваенных бітваў. Таксама анансавана правядзенне коннага рыцарскага турніру.На пляцоўцы каля Палаца спорту адбудзецца Міжнародны алімпійскі дзень. У рамках мерапрыемства пройдуць спецыяльны алімпійскі квэст і VII Міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".Таксама 9 верасня Музей гісторыі горада Мінска прадставіць сумесную экспазіцыю з музеем Заіра Азгура "Сілуэты старога Мінска". Яна будзе прысвечана Паўночнаму завулку, дзе размешчана старая драўляная забудова, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.У Верхнім горадзе 9 верасня з 11:00 да 18:00 адбудзецца рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў больш як 20 нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у Беларусі. Госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад музыкі, пакаштаваць нацыянальныя стравы і прыняць удзел у танцавальных майстар-класах.У 23:00 9 верасня ў скверы "Старасцінская Слабада" адбудзецца феерверк.Традыцыйна ў нядзелю 10 верасня пройдзе "Мінскі паўмарафон", а напярэдадні – міжнародны эканамічны форум і беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230705/u-verkhnm-goradze-praguchal-vremena-goda-kampaztara-radzhentsa-belarus-1077240592.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056393985_245:0:2976:2048_1920x0_80_0_0_a60e3594e098c8616c4c84fee478583c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень горада мінска, афіша, навіны , мінск, грамадства, свята, у беларусі, беларусь
дзень горада мінска, афіша, навіны , мінск, грамадства, свята, у беларусі, беларусь
Дзень горада ў Мінску: праграма мерапрыемстваў на 9 верасня
Жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць рыцарскі турнір, фестываль нацыянальных культур і святочны феерверк.
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Мінску сёлета спаўняецца 956 гадоў з дня заснавання, свята горад адзначыць маштабна, заявіў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.
Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны сталіцы, аб’яднаны тэмай пад назвай "Сэрца Беларусі – мой родны Мінск".
Паводле слоў Брэля, асноўныя гарадскія святкаванні пройдуць у гістарычнай частцы Мінска: на пляцоўцы каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе і каля абеліска "Мінск – горад-герой".
Году міру і стварэння будзе прысвечаны гістарычны фестываль "Мінск старажытны", ён пройдзе ў паркавай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў. Мерапрыемства працягнецца два дні – у суботу і нядзелю з 11:00 да 20:00. Фестываль прадставіць адноўленыя ключавыя падзеі 956-гадовай гісторыі горада, у тым ліку рэканструкцыі ваенных бітваў. Таксама анансавана правядзенне коннага рыцарскага турніру.
На пляцоўцы каля Палаца спорту адбудзецца Міжнародны алімпійскі дзень. У рамках мерапрыемства пройдуць спецыяльны алімпійскі квэст і VII Міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".
Таксама 9 верасня Музей гісторыі горада Мінска прадставіць сумесную экспазіцыю з музеем Заіра Азгура "Сілуэты старога Мінска". Яна будзе прысвечана Паўночнаму завулку, дзе размешчана старая драўляная забудова, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
У Верхнім горадзе 9 верасня з 11:00 да 18:00 адбудзецца рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў больш як 20 нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у Беларусі. Госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад музыкі, пакаштаваць нацыянальныя стравы і прыняць удзел у танцавальных майстар-класах.
У 23:00 9 верасня ў скверы "Старасцінская Слабада" адбудзецца феерверк.
Традыцыйна ў нядзелю 10 верасня пройдзе "Мінскі паўмарафон", а напярэдадні – міжнародны эканамічны форум і беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"