https://bel.sputnik.by/20230824/kantrakty-dnr--belaruskkh-pradpryemstva-skladuts-3-mlrd-rasyskkh-rubl-1078818540.html
Кантракты ДНР і беларускіх прадпрыемстваў складуць 3 млрд расійскіх рублёў
Кантракты ДНР і беларускіх прадпрыемстваў складуць 3 млрд расійскіх рублёў
Sputnik Беларусь
Расійскі рэгіён зацікаўлены ў тэхніцы беларускай вытворчасці і тэхналогіях, якія спатрэбяцца пры аднаўленні ДНР. 24.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-24T14:46+0300
2023-08-24T14:46+0300
2023-08-24T14:50+0300
днр
спецаперацыя
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
расія
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102998/01/1029980147_0:73:1251:777_1920x0_80_0_0_2e25ad5ada605def1639d2521947ce0c.jpg
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Папярэдне пакет дамоўленасцей з беларускімі прадпрыемствамі ацэньваецца ў 3 мільярды расійскіх рублёў за год, сказаў кіраўнік урада ДНР Яўген Сонцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, зараз поўным ходам ідзе аднаўленне Данецкай Народнай Рэспублікі, таму рэгіён мае патрэбу ў тэхніцы, якая можа быць задзейнічана ў будаўніцтве."Нам патрэбны тэхналогіі, якія ёсць у Беларусі. Рэспубліка захавала іх з часоў Савецкага Саюза, мадэрнізавала і развіла", - адзначыў расійскі палітык.Яўген Сонца расказаў, што ў сераду, 23 жніўня, дэлегацыя з ДНР наведала "Магілёўліфтмаш". Сёння ў праграме наведванне завода "Амкадор" у Мінску.Пасля чаго дадаў, што ёсць цікавасць і да сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на сусветным узроўні."Усё добрае, што ў вас ёсць, мы пераносім да сябе і тыражуем", - запэўніў Яўген Сонцаў.Кіраўнік урада ДНР удакладніў, што ўжо ёсць дамоўленасці з беларускімі партнёрамі па вытворчасці сіласаў, аб набыцці і вузлавой зборцы магілёўскіх ліфтаў. Таксама ёсць папярэднія дамоўленасці аб зборцы беларускай прычапной тэхніцы на базе прадпрыемстваў у ДНР."Мы прагаворвалі папярэднія сумы (пакетных дамоўленасцей - Sputnik) і ацэньваем, што арыентыровачна гэта не менш за 3 мільярды расійскіх рублёў (3,2 мільёна долараў - Sputnik) штогод", - падсумаваў расійскі палітык.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102998/01/1029980147_200:0:1236:777_1920x0_80_0_0_7e8f577b3263619e1797dc927fba4520.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
днр, спецаперацыя, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава
днр, спецаперацыя, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава
Кантракты ДНР і беларускіх прадпрыемстваў складуць 3 млрд расійскіх рублёў
14:46 24.08.2023 (абноўлена: 14:50 24.08.2023) Расійскі рэгіён зацікаўлены ў тэхніцы беларускай вытворчасці і тэхналогіях, якія спатрэбяцца пры аднаўленні ДНР.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Папярэдне пакет дамоўленасцей з беларускімі прадпрыемствамі ацэньваецца ў 3 мільярды расійскіх рублёў за год, сказаў кіраўнік урада ДНР Яўген Сонцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, зараз поўным ходам ідзе аднаўленне Данецкай Народнай Рэспублікі, таму рэгіён мае патрэбу ў тэхніцы, якая можа быць задзейнічана ў будаўніцтве.
"Нам патрэбны тэхналогіі, якія ёсць у Беларусі. Рэспубліка захавала іх з часоў Савецкага Саюза, мадэрнізавала і развіла", - адзначыў расійскі палітык.
Яўген Сонца расказаў, што ў сераду, 23 жніўня, дэлегацыя з ДНР наведала "Магілёўліфтмаш". Сёння ў праграме наведванне завода "Амкадор" у Мінску.
"Мы тут бачым тэхніку, якая нам патрэбна і будзе выкарыстоўвацца пры аднаўленні ДНР", - звярнуў увагу кіраўнік урада рэгіёна.
Пасля чаго дадаў, што ёсць цікавасць і да сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на сусветным узроўні.
"Усё добрае, што ў вас ёсць, мы пераносім да сябе і тыражуем", - запэўніў Яўген Сонцаў.
Кіраўнік урада ДНР удакладніў, што ўжо ёсць дамоўленасці з беларускімі партнёрамі па вытворчасці сіласаў, аб набыцці і вузлавой зборцы магілёўскіх ліфтаў. Таксама ёсць папярэднія дамоўленасці аб зборцы беларускай прычапной тэхніцы на базе прадпрыемстваў у ДНР.
"Мы прагаворвалі папярэднія сумы (пакетных дамоўленасцей - Sputnik) і ацэньваем, што арыентыровачна гэта не менш за 3 мільярды расійскіх рублёў (3,2 мільёна долараў - Sputnik) штогод", - падсумаваў расійскі палітык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Першая кампанія з Беларусі пачала
экспарт збожжа праз порт Марыупаля