Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Маравецкі заявіў, што ПВК "Вагнер" застаецца пагрозай для суседзяў Беларусі

© AFP 2024 / EMMANUEL DUNANDПрэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2023
Падпісацца
Байцы расійскай прыватнай ваеннай кампаніі перадавалі свой баявы вопыт беларускім вайскоўцам падчас сумесных трэніровак.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Ці прадстаўляе пагрозу ПВК "Вагнер" у Беларусі – гэта рытарычнае пытанне, заявіў на прэс-канферэнцыі польскі прэм’ер Матэуш Маравецкі.
Раней стала вядома, што ў Цвярской вобласці ў сераду разбіўся самалёт. Расавіяцыя паведаміла, што на борце знаходзіўся кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын.
"Што тычыцца гібелі спадара Прыгожына ў авіякатастрофе, я не буду казаць выпадковасць гэта ці не", - цытуе кіраўніка ўрада агенцтва ПАП.
Матэуш Маравецкі сказаў, што "зараз няхай кожны адкажа на пытанне, ці прадстаўляе група "Вагнер", якая прысутнічае сёння ў Беларусі, большую ці меншую пагрозу. Для мяне гэта рытарычнае пытанне".
Паводле яго слоў, ПВК будзе выкарыстоўвацца яшчэ больш, чым раней, ці па крайняй меры ў той жа ступені, што і раней, як інструмент правакацый, шантажу з мэтай падрыву бяспекі і дэстабілізацыі краін, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Самалёт, сярод пасажыраў якога лічыўся Прыгожын, пацярпеў крушэнне
ПВК "Вагнер" будзе трэніраваць беларускіх вайскоўцаў на палігоне ў Брэсце
Байцы ПВК "Вагнер" трэніруюць тэрытарыялаў пад Асіповічамі
Стужка навiн
0