https://bel.sputnik.by/20230824/mzs-belarus-prezdent-rana-gato-nanests-vzt-u-adkaz-u-belarus-1078832122.html
МЗС Беларусі: прэзідэнт Ірана гатоў нанесці візіт у адказ у Беларусь
МЗС Беларусі: прэзідэнт Ірана гатоў нанесці візіт у адказ у Беларусь
Sputnik Беларусь
Сёння кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства на палях саміта БРІКС у ПАР сустрэўся з іранскім лідарам. 24.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-24T19:57+0300
2023-08-24T19:57+0300
2023-08-24T20:03+0300
сяргей алейнік
эбрахім раісі
аляксандр лукашэнка
пар
брікс
палітыка
эканоміка
у свеце
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/10/1056522400_63:0:1165:620_1920x0_80_0_0_8c51d238bbee102a92cfd251d38eeda4.jpg
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам у адказ.Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі на старонцы ведамства ў сацсетцы X (былы Twitter).Паведамленне суправаджаецца фатаграфіяй, на якой кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік абменьваецца поціскам рукі з іранскім лідарам.Нагадаем, два дні таму дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Алейніка прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. З гэтай жа мэтай у Йоханэсбург прыбыў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі.У МЗС таксама паведамілі, што на палях саміту БРІКС адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, асноўным з якіх была рэалізацыя дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай прэзідэнтамі Ірана і Беларусі ў сакавіку гэтага года.Візіт Лукашэнкі ў ІранЯк паведамлялася, у сакавіку гэтага года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка здзейсніў афіцыйны візіт у Іран. 13 сакавіка адбылася сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, па выніках якіх бакі падпісалі пакет дакументаў, у тым ліку дарожную карту супрацоўніцтва да 2026 года.У рамках візіту Лукашэнка таксама сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана – аятала Алі Хаменеі, правёў размову з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберамі і кіраўніком Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам.Вярнуўшыся ў Мінск, ён заявіў, што эканамічны эфект ад дасягнутых у рамках візіту ў Іран дамоўленасцей складзе прыблізна 100 мільёнаў долараў.У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам перавысіў 100 мільёнаў долараў, што ў тры разы больш за паказчык 2021-га. Пры гэтым экспарт беларускай прадукцыі ў Іран вырас амаль у шэсць разоў – да 81,3 мільёна долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
пар
беларусь
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/10/1056522400_200:0:1027:620_1920x0_80_0_0_9bba4ab817c520efdc66f7cf5ad830e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, эбрахім раісі, аляксандр лукашэнка, пар, брікс, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны , беларусь, іран, мзс беларусі
сяргей алейнік, эбрахім раісі, аляксандр лукашэнка, пар, брікс, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны , беларусь, іран, мзс беларусі
МЗС Беларусі: прэзідэнт Ірана гатоў нанесці візіт у адказ у Беларусь
19:57 24.08.2023 (абноўлена: 20:03 24.08.2023) Сёння кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства на палях саміта БРІКС у ПАР сустрэўся з іранскім лідарам.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам у адказ.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі на старонцы ведамства ў сацсетцы X (былы Twitter).
Паведамленне суправаджаецца фатаграфіяй, на якой кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік абменьваецца поціскам рукі з іранскім лідарам.
Нагадаем, два дні таму дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Алейніка прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. З гэтай жа мэтай у Йоханэсбург прыбыў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі.
У МЗС таксама паведамілі, што на палях саміту БРІКС адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, асноўным з якіх была рэалізацыя дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай прэзідэнтамі Ірана і Беларусі ў сакавіку гэтага года.
Як паведамлялася, у сакавіку гэтага года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка здзейсніў афіцыйны візіт у Іран. 13 сакавіка адбылася сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, па выніках якіх бакі падпісалі пакет дакументаў, у тым ліку дарожную карту супрацоўніцтва да 2026 года.
У рамках візіту Лукашэнка таксама сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана – аятала Алі Хаменеі, правёў размову з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберамі і кіраўніком Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам.
Вярнуўшыся ў Мінск, ён заявіў, што эканамічны эфект ад дасягнутых у рамках візіту ў Іран дамоўленасцей складзе прыблізна 100 мільёнаў долараў.
У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам перавысіў 100 мільёнаў долараў, што ў тры разы больш за паказчык 2021-га. Пры гэтым экспарт беларускай прадукцыі ў Іран вырас амаль у шэсць разоў – да 81,3 мільёна долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"