https://bel.sputnik.by/20230828/putsn--modz-adznachyl-vazhnasts-damolenastsey-u-ramkakh-brks-1078919907.html
Пуцін і Модзі адзначылі важнасць дамоўленасцей у рамках БРІКС
Пуцін і Модзі адзначылі важнасць дамоўленасцей у рамках БРІКС
Sputnik Беларусь
У ходзе размовы было прынята рашэнне ўзаемадзейнічаць па тэме старшынства Расіі ў БРІКС у 2024 годзе. 28.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-28T17:41+0300
2023-08-28T17:41+0300
2023-08-28T17:41+0300
брікс
уладзімір пуцін
нарэндра модзі
расія
індыя
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067640188_0:0:3102:1745_1920x0_80_0_0_f88f8027e0847a51de32b330af8d2b77.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падкрэслілі значнасць дамоўленасцей аб пашырэнні БРІКС, паведаміла прэс-службе Крамля ў панядзелак.Сёння Пуцін абмеркаваў па тэлефоне з Модзі вынікі XV саміту БРІКС у ПАР.Як раней паведамлялася, у 2024 годзе ў БРІКС будзе старшынстваваць Расія. Бакі прыйшлі да агульнага меркавання аб тым, што пашырэнне БРІКС будзе садзейнічаць росту ўплыву структуры на міжнароднай арэне.Акрамя таго, як адзначылі ў прэс-службе Крамля, Масква і Дэлі дамовіліся аб тым, што будуць цесным чынам узаемадзейнічаць і падтрымліваць кантакты ў сувязі з тым, што са студзеня 2024 года Расія будзе старшынстваваць у БРІКС.Адной з тэм размовы Пуціна і Модзі стаў будучы саміт "Групы дваццаці" ў Нью-Дэлі".Не засталіся без увагі ў размове лідараў дзвюх дзяржаў і пытанні развіцця ўсебаковых расійска-індыйскіх адносін, размова ішла аб стратэгічным партнёрстве.Бакамі была адзначана "пазітыўная дынаміка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва" Расіі і Індыі, адзначылі ў прэс-службе Крамля.Акрамя гэтага, Пуцін яшчэ раз павіншаваў свайго калегу з паспяховай пасадкай індыйскай касмічнай станцыі "Чандраян-3" на Месяц у раёне яе Паўднёвага полюса.Беларусь імкнецца ў БРІКСШэраг краін, у тым ліку Беларусь, заявілі аб сваіх намерах уступіць у БРІКС. У гэтым годзе Мінскам прынята заканадаўства аб паскораным уступленні ў БРІКС, Беларусь чакае рашэння.Пасля саміту БРІКС у ПАР кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, які прымаў у ім удзел, заявіў журналістам, што Мінск атрымаў дакладныя запэўненні, што заяўка на ўступленне ў БРІКС будзе ў прыярытэце. Алейнік адзначыў, што Беларусь разлічвае на актыўную работу ў рамках БРІКС, пры гэтым ёй "ёсць што прапанаваць".Кіраўнік МЗС ПАР Наледзі Пандор на палях саміту расказала аб правілах адбору новых членаў БРІКС. Паводле яе слоў, сярод крытэрыяў, у першую чаргу, прыхільнасць прагрэсіўным ідэям і захаванне міжнароднага права. Кіраўнік МЗС ПАР таксама адзначыла, што БРІКС сфакусіравала сваю ўвагу на тых краінах, якія "афіцыйна выказалі цікавасць" да ўступлення.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
індыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067640188_289:0:3020:2048_1920x0_80_0_0_0997d3836a96c210b68d2f99fb8ada74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, уладзімір пуцін, нарэндра модзі, расія, індыя, палітыка, навіны
брікс, уладзімір пуцін, нарэндра модзі, расія, індыя, палітыка, навіны
Пуцін і Модзі адзначылі важнасць дамоўленасцей у рамках БРІКС
У ходзе размовы было прынята рашэнне ўзаемадзейнічаць па тэме старшынства Расіі ў БРІКС у 2024 годзе.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падкрэслілі значнасць дамоўленасцей аб пашырэнні БРІКС, паведаміла прэс-службе Крамля ў панядзелак.
Сёння Пуцін абмеркаваў па тэлефоне з Модзі вынікі XV саміту БРІКС у ПАР.
"(…) акцэнтавана значнасць дасягнутых дамоўленасцей, перш за ўсё – пашырэння БРІКС", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля па выніках тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў.
Як раней паведамлялася, у 2024 годзе ў БРІКС будзе старшынстваваць Расія. Бакі прыйшлі да агульнага меркавання аб тым, што пашырэнне БРІКС будзе садзейнічаць росту ўплыву структуры на міжнароднай арэне.
Акрамя таго, як адзначылі ў прэс-службе Крамля, Масква і Дэлі дамовіліся аб тым, што будуць цесным чынам узаемадзейнічаць і падтрымліваць кантакты ў сувязі з тым, што са студзеня 2024 года Расія будзе старшынстваваць у БРІКС.
Адной з тэм размовы Пуціна і Модзі стаў будучы саміт "Групы дваццаці" ў Нью-Дэлі".
Не засталіся без увагі ў размове лідараў дзвюх дзяржаў і пытанні развіцця ўсебаковых расійска-індыйскіх адносін, размова ішла аб стратэгічным партнёрстве.
Бакамі была адзначана "пазітыўная дынаміка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва" Расіі і Індыі, адзначылі ў прэс-службе Крамля.
Акрамя гэтага, Пуцін яшчэ раз павіншаваў свайго калегу з паспяховай пасадкай індыйскай касмічнай станцыі "Чандраян-3" на Месяц у раёне яе Паўднёвага полюса.
Беларусь імкнецца ў БРІКС
Шэраг краін, у тым ліку Беларусь, заявілі аб сваіх намерах уступіць у БРІКС. У гэтым годзе Мінскам прынята заканадаўства аб паскораным уступленні ў БРІКС, Беларусь чакае рашэння.
Пасля саміту БРІКС у ПАР кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, які прымаў у ім удзел, заявіў журналістам, што Мінск атрымаў дакладныя запэўненні, што заяўка на ўступленне ў БРІКС будзе ў прыярытэце. Алейнік адзначыў, што Беларусь разлічвае на актыўную работу ў рамках БРІКС, пры гэтым ёй "ёсць што прапанаваць".
Кіраўнік МЗС ПАР Наледзі Пандор на палях саміту расказала аб правілах адбору новых членаў БРІКС. Паводле яе слоў, сярод крытэрыяў, у першую чаргу, прыхільнасць прагрэсіўным ідэям і захаванне міжнароднага права. Кіраўнік МЗС ПАР таксама адзначыла, што БРІКС сфакусіравала сваю ўвагу на тых краінах, якія "афіцыйна выказалі цікавасць" да ўступлення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"