https://bel.sputnik.by/20230828/zavershana-padrykhtoka-da-vuchennya-bayavoe-bratstva-1078899971.html
Завершана падрыхтоўка да вучэнняў "Баявое брацтва"
Завершана падрыхтоўка да вучэнняў "Баявое брацтва"
Sputnik Беларусь
Краіны АКДБ падчас вучэнняў адпрацуюць супрацьстаянне інфармацыйнай і санкцыйнай агрэсіі, якая можа быць з боку недружалюбных краін. 28.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-28T12:45+0300
2023-08-28T12:45+0300
2023-08-28T12:45+0300
адкб
ваенныя вучэнні
у беларусі
беларусь
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0c/1056405841_0:0:2566:1444_1920x0_80_0_0_0a83bbebb240897d940b8aeb25ae2b7a.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Узмоцненая дзяжурная змена штаба АДКБ кантралюе, як разгортваюцца войскі краін-удзельніц арганізацыі ў Беларусі, заявіў начальнік Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Анатоль Сідараў на брыфінгу для журналістаў.Паводле яго слоў, ужо завершана падрыхтоўчая фаза вучэнняў, з 25 жніўня ідзе перагрупоўка войск.Плануецца задзейнічаць палігоны і некаторыя ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У тым ліку гэта палігоны "Брэсцкі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Чэпелева", а таксама 174-ы навучальны палігон Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.На палігонах адпрацуюць планаванне і вядзенне разведкі, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў. Будуць і дэсантаванне з малых вышынь (да 200 метраў), карэкціроўка агню артылерыі і навядзенне авіяцыі.У рамках "Баявога брацтва" пройдзе некалькі вучэнняў, на адным з якіх адпрацуюць сумесныя дзеянні фарміраванняў радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай аховы і медыцынскага забеспячэння АДКБ. Яго вырашылі назваць "Бар’ер-2023". Такое вучэнне на тэрыторыі Беларусі адбудзецца ўпершыню. Падчас вучэння вайскоўцы адпрацуюць эвакуацыю хворых падчас умоўнай эпідэміі, а таксама дастаўку проб у медыцынскія лабараторыі, аператыўную дэзінфекцыю.У час вучэнняў адпрацуюць магчымыя варыянты развіцця падзей у рэгіёне АДКБ. Размова ідзе не толькі пра непасрэдны ўзброены канфлікт, але і пра палітычны і санкцыйны націск пры інфармацыйнай падтрымцы СМІ.Не ўсе вучэнні пройдуць у Беларусі: у прыватнасці дзеянні міратворцаў адпрацуюць у Кыргызстане ў кастрычніку.У цэлым у "Баявым брацтве" задзейнічаюць да 3,7 тыс вайскоўцаў і да 700 адзінак узбраенняў і тэхнікі. У тым ліку ў Беларусі – да 2,5 тыс ваенных і 500 адзінак тэхнікі і ўзбраенняў з краін АДКБ.Сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні "Баявое брацтва-2023" пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня. Цырымонія адкрыцця пройдзе ў Брэсцкай крэпасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0c/1056405841_289:0:2474:1639_1920x0_80_0_0_05c72deae656a7c3a9888447bcbaafb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, ваенныя вучэнні, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны
адкб, ваенныя вучэнні, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны
Завершана падрыхтоўка да вучэнняў "Баявое брацтва"
Краіны АКДБ падчас вучэнняў адпрацуюць супрацьстаянне інфармацыйнай і санкцыйнай агрэсіі, якая можа быць з боку недружалюбных краін.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Узмоцненая дзяжурная змена штаба АДКБ кантралюе, як разгортваюцца войскі краін-удзельніц арганізацыі ў Беларусі, заявіў начальнік Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Анатоль Сідараў на брыфінгу для журналістаў.
Паводле яго слоў, ужо завершана падрыхтоўчая фаза вучэнняў, з 25 жніўня ідзе перагрупоўка войск.
"Вучэнні працягнуцца да вяртання нацыянальных кантынгентаў у пункты пастаяннай дыслакацыі", - растлумачыў генерал.
Плануецца задзейнічаць палігоны і некаторыя ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У тым ліку гэта палігоны "Брэсцкі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Чэпелева", а таксама 174-ы навучальны палігон Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.
На палігонах адпрацуюць планаванне і вядзенне разведкі, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў. Будуць і дэсантаванне з малых вышынь (да 200 метраў), карэкціроўка агню артылерыі і навядзенне авіяцыі.
У рамках "Баявога брацтва" пройдзе некалькі вучэнняў, на адным з якіх адпрацуюць сумесныя дзеянні фарміраванняў радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай аховы і медыцынскага забеспячэння АДКБ. Яго вырашылі назваць "Бар’ер-2023". Такое вучэнне на тэрыторыі Беларусі адбудзецца ўпершыню. Падчас вучэння вайскоўцы адпрацуюць эвакуацыю хворых падчас умоўнай эпідэміі, а таксама дастаўку проб у медыцынскія лабараторыі, аператыўную дэзінфекцыю.
У час вучэнняў адпрацуюць магчымыя варыянты развіцця падзей у рэгіёне АДКБ. Размова ідзе не толькі пра непасрэдны ўзброены канфлікт, але і пра палітычны і санкцыйны націск пры інфармацыйнай падтрымцы СМІ.
Не ўсе вучэнні пройдуць у Беларусі: у прыватнасці дзеянні міратворцаў адпрацуюць у Кыргызстане ў кастрычніку.
У цэлым у "Баявым брацтве" задзейнічаюць да 3,7 тыс вайскоўцаў і да 700 адзінак узбраенняў і тэхнікі. У тым ліку ў Беларусі – да 2,5 тыс ваенных і 500 адзінак тэхнікі і ўзбраенняў з краін АДКБ.
Сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні "Баявое брацтва-2023" пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня. Цырымонія адкрыцця пройдзе ў Брэсцкай крэпасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Вучэнні АДКБ "Баявое брацтва" пачнуцца ў Беларусі 1 верасня