https://bel.sputnik.by/20230831/us-rf-pad-slavyanskam-znshchyl-zrk-yak-vykarystovae-usu-dlya-dara-pa-zyaml-1079022718.html
УС РФ пад Славянскам знішчылі ЗРК, які выкарыстоўвае УСУ для ўдараў па зямлі
УС РФ пад Славянскам знішчылі ЗРК, які выкарыстоўвае УСУ для ўдараў па зямлі
Sputnik Беларусь
Максімальная далёкасць палёту ракеты, якая запускаецца з ЗРК С-200, складае ад 160 да 300 кіламетраў. 31.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-31T16:24+0300
2023-08-31T16:24+0300
2023-08-31T16:24+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
бяспека
расія
украіна
міністэрства абароны рф
узброеныя сілы
днр
лнр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/18/1065051349_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d134453dbe284960bdba566d6329f787.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы ў раёне Славянска (ДНР) знішчылі адзін з ЗРК, якія УСУ выкарыстоўвалі для ўдараў па зямлі, паведаміла ў чацвер міністэрства абароны РФ.Максімальная далёкасць палёту ракеты, у залежнасці ад мадэлі ракет, складае ад 160 да 300 км.Адбіты контратакі на купянскім напрамкуУ міністэрстве абароны Расіі таксама праінфармавалі, што за мінулыя суткі УС РФ палепшылі сваё становішча па пярэднім краі. Падраздзяленнямі групоўкі "Заходняя" былі адбіты пяць контратак штурмавікоў 68-й егерскай, 32-й і 43-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах Сяргееўкі і Новаягораўкі Луганскай народнай рэспублікі.У выніку парціўнік страціў да 50 сваіх байцоў, два аўтамабілі, артсамаходку Krab польскай вытворчасці, а таксама дзве гаўбіцы Д-20. Акрамя таго, расійскія вайскоўцы паспяхова выканалі задачу па знішчэнні склада боепрыпасаў 66-й мехбрыгады УСУ ў раёне Пятроўскага.Данецкі і паўднёваданецкі напрамкіШто датычыцца данецкага напрамку, то там падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адбілі шэсць атак штурмавых груп праціўніка, які ў выніку пазбавіўся каля 365 сваіх байцоў і дзесяткаў адзінак узбраення, у тым ліку заходняй вытворчасці. У раёне населенага пункта Вясёлае ДНР знішчаны палявы склад боепрыпасаў 54-й мехбрыгады УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ.Паводле даных расійскага абароннага ведамства, за мінулыя суткі УС РФ нанеслі комплекснае паражэнне вялікай колькасці жывой сілы і тэхнікі УСУ на паўднёваданецкім напрамку ў ДНР. Задачы выконвала групоўка "Усход", УСУ пазбавіліся да сотні сваіх салдатАкрамя таго, у раёне Угледара знішчаны два склады боепрыпасаў 72-й мехбрыгады ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамілі ў міністэрстве.Красналіманскі напрамакНа красналіманскім кірунку Кіеў страціў да 55 байцоў, распачаўшы дзве спробы атакаваць, распавялі ў Мінабароны РФ.Праціўніку супрацьстаялі падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр", былі выкарыстаны авіяцыя, артылерыя і цяжкія агнямётныя сістэмы. Штурмавікі 67-й мехбрыгады УСУ пацярпелі паражэнне ў раёне Чырвонай Дыбровы ЛНР, у тым ліку пазбавіліся трох бронемашын і гаўбіц "Мста-Б" і Д-30.Баі ў раёне Вярбовага на ЗапарожжыПаводле інфармацыі Мінабароны Расіі, за мінулыя суткі на запарожскім напрамку ваенныя РФ адбілі пяць атак УСУ. Дзеянні разгарнуліся ў раёне Вярбовага. Страты праціўніка склалі да 85 вайскоўцаў, таксама знішчана сем адзінак тэхнікі. У прыватнасці, два аўтамабілі, артсістэма М777 вытворчасці ЗША, баявая машына РСЗА Vampire чэшскай вытворчасці і тры гаўбіцы Д-30.Акрамя таго, паведамілі ў Мінабароны, у раёне Арэхава быў ліквідаваны склад боепрыпасаў 47-й мехбрыгады УСУ.Знішчаны склад боепрыпасаў на ХерсоншчынеНа працягу сутак таксама расійскімі вайскоўцамі паспяхова знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны праціўніка."На херсонскім кірунку ў выніку агнявога паражэння знішчаны да 20 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30. У раёне населенага пункта Міхайлаўка Херсонскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны", - гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/18/1065051349_356:0:1796:1080_1920x0_80_0_0_6da2ac243607f242a078f2d20b4d6b0d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , бяспека, расія, украіна, міністэрства абароны рф, узброеныя сілы, днр, лнр
спецаперацыя, навіны , бяспека, расія, украіна, міністэрства абароны рф, узброеныя сілы, днр, лнр
УС РФ пад Славянскам знішчылі ЗРК, які выкарыстоўвае УСУ для ўдараў па зямлі
Максімальная далёкасць палёту ракеты, якая запускаецца з ЗРК С-200, складае ад 160 да 300 кіламетраў.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы ў раёне Славянска (ДНР) знішчылі адзін з ЗРК, якія УСУ выкарыстоўвалі для ўдараў па зямлі, паведаміла ў чацвер міністэрства абароны РФ.
"У раёне горада Славянск Данецкай народнай рэспублікі знішчаны зенітны ракетны комплекс С-200", - гаворыцца ў зводцы ваеннага ведамства.
Максімальная далёкасць палёту ракеты, у залежнасці ад мадэлі ракет, складае ад 160 да 300 км.
Адбіты контратакі на купянскім напрамку
У міністэрстве абароны Расіі таксама праінфармавалі, што за мінулыя суткі УС РФ палепшылі сваё становішча па пярэднім краі. Падраздзяленнямі групоўкі "Заходняя" былі адбіты пяць контратак штурмавікоў 68-й егерскай, 32-й і 43-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах Сяргееўкі і Новаягораўкі Луганскай народнай рэспублікі.
У выніку парціўнік страціў да 50 сваіх байцоў, два аўтамабілі, артсамаходку Krab польскай вытворчасці, а таксама дзве гаўбіцы Д-20. Акрамя таго, расійскія вайскоўцы паспяхова выканалі задачу па знішчэнні склада боепрыпасаў 66-й мехбрыгады УСУ ў раёне Пятроўскага.
Данецкі і паўднёваданецкі напрамкі
Што датычыцца данецкага напрамку, то там падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адбілі шэсць атак штурмавых груп праціўніка, які ў выніку пазбавіўся каля 365 сваіх байцоў і дзесяткаў адзінак узбраення, у тым ліку заходняй вытворчасці. У раёне населенага пункта Вясёлае ДНР знішчаны палявы склад боепрыпасаў 54-й мехбрыгады УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Паводле даных расійскага абароннага ведамства, за мінулыя суткі УС РФ нанеслі комплекснае паражэнне вялікай колькасці жывой сілы і тэхнікі УСУ на паўднёваданецкім напрамку ў ДНР. Задачы выконвала групоўка "Усход", УСУ пазбавіліся да сотні сваіх салдат
Акрамя таго, у раёне Угледара знішчаны два склады боепрыпасаў 72-й мехбрыгады ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамілі ў міністэрстве.
На красналіманскім кірунку Кіеў страціў да 55 байцоў, распачаўшы дзве спробы атакаваць, распавялі ў Мінабароны РФ.
Праціўніку супрацьстаялі падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр", былі выкарыстаны авіяцыя, артылерыя і цяжкія агнямётныя сістэмы. Штурмавікі 67-й мехбрыгады УСУ пацярпелі паражэнне ў раёне Чырвонай Дыбровы ЛНР, у тым ліку пазбавіліся трох бронемашын і гаўбіц "Мста-Б" і Д-30.
Баі ў раёне Вярбовага на Запарожжы
Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, за мінулыя суткі на запарожскім напрамку ваенныя РФ адбілі пяць атак УСУ. Дзеянні разгарнуліся ў раёне Вярбовага. Страты праціўніка склалі да 85 вайскоўцаў, таксама знішчана сем адзінак тэхнікі. У прыватнасці, два аўтамабілі, артсістэма М777 вытворчасці ЗША, баявая машына РСЗА Vampire чэшскай вытворчасці і тры гаўбіцы Д-30.
Акрамя таго, паведамілі ў Мінабароны, у раёне Арэхава быў ліквідаваны склад боепрыпасаў 47-й мехбрыгады УСУ.
Знішчаны склад боепрыпасаў на Херсоншчыне
На працягу сутак таксама расійскімі вайскоўцамі паспяхова знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны праціўніка.
"На херсонскім кірунку ў выніку агнявога паражэння знішчаны да 20 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30. У раёне населенага пункта Міхайлаўка Херсонскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны", - гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"