https://bel.sputnik.by/20230904/admonaya-dynamka-lukashenka-zanepakoeny-stuatsyyay-u-svnagadol-1079132722.html
Адмоўная дынаміка: Лукашэнка занепакоены сітуацыяй у свінагадоўлі
Адмоўная дынаміка: Лукашэнка занепакоены сітуацыяй у свінагадоўлі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар сабраў у панядзелак нараду, на якой абмяркоўваліся пытанні развіцця свінагадоўлі ў рэспубліцы. 04.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-04T13:53+0300
2023-09-04T13:53+0300
2023-09-04T13:53+0300
аляксандр лукашэнка
апк
сельская гаспадарка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1e/1046277347_0:207:2909:1843_1920x0_80_0_0_ddd2430336dffa8a2ecda8f7b547129d.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Адмоўная дынаміка апошніх двух гадоў у свінагадоўлі выклікае вялікую заклапочанасць, заявіў у панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Ён адзначыў, што свінагадоўля дае чвэрць ад агульнага аб’ёму вытворчасці мяса ў рэспубліцы.Прэзідэнт удакладніў, што за мінулыя два гады аб’ёмы вырошчвання свіней знізіліся на 12%."Атрыманыя аб’ёмы да запланаваных у дзяржпраграме "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады нават не наблізіліся, а, хутчэй, наадварот. Скарачэнне вытворчасці назіраецца ва ўсіх абласцях, а на Гомельшчыне – наогул у два разы", - звярнуў увагу Лукашэнка.Паводле яго слоў, найбольш пагалоўе зменшылася ў Мінскай і Гомельскай абласцях.Акрамя таго, павялічыўся падзёж свіней амаль у кожным другім раёне Беларусі, колькасць прыплоду скарацілася на 8%.У чым праблема?Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў 2023-м зрухі па аднаўленні пагалоўя і аб’ёмаў вырошчвання свіней у параўнанні з мінулымі гадамі ёсць, але яны нязначныя."Гэта значыць прырост ёсць, але гэта на ўзроўні арыфметычнай хібнасці", - удакладніў ён.Паводле яго слоў, павялічваецца падзёж свіней ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Мінскай і Віцебскай абласцей. Таксама змяншаюцца паказчыкі эфектыўнасці, а колькасць стратных арганізацый у свінагадоўлі расце.Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на праблемы, якія ёсць у галіны – грубыя парушэнні біяабароны комплексаў, недастатковая праца па барацьбе з грызунамі і птушкай, забеспячэнне спецвопраткай. Адзначаюцца праблемы з улікам свіней, факты прыпісак і ўтойвання падзяжу.Прэзідэнт лічыць: каб выправіць сітуацыю, трэба прытрымлівацца элементарных мер тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, актывізаваць селекцыйна-племянную работу, удасканальваць рэцэптуру камбікармоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1e/1046277347_88:0:2819:2048_1920x0_80_0_0_4dd30002bd50eb94e9c0e8230dbc9391.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, апк, сельская гаспадарка, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, апк, сельская гаспадарка, навіны , у беларусі, беларусь
Адмоўная дынаміка: Лукашэнка занепакоены сітуацыяй у свінагадоўлі
Беларускі лідар сабраў у панядзелак нараду, на якой абмяркоўваліся пытанні развіцця свінагадоўлі ў рэспубліцы.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Адмоўная дынаміка апошніх двух гадоў у свінагадоўлі выклікае вялікую заклапочанасць, заявіў у панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што свінагадоўля дае чвэрць ад агульнага аб’ёму вытворчасці мяса ў рэспубліцы.
"Па выніках працы апошніх двух гадоў тут адзначаецца адмоўная дынаміка, што выклікае ў мяне вялікую заклапочанасць. Гэта прывяло да таго, што пытанне прыйшлося выносіць на самы высокі (прэзідэнцкі - Sputnik) узровень", - прыводзіць словы яго прэс-служба.
Прэзідэнт удакладніў, што за мінулыя два гады аб’ёмы вырошчвання свіней знізіліся на 12%.
"Атрыманыя аб’ёмы да запланаваных у дзяржпраграме "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады нават не наблізіліся, а, хутчэй, наадварот. Скарачэнне вытворчасці назіраецца ва ўсіх абласцях, а на Гомельшчыне – наогул у два разы", - звярнуў увагу Лукашэнка.
Паводле яго слоў, найбольш пагалоўе зменшылася ў Мінскай і Гомельскай абласцях.
Акрамя таго, павялічыўся падзёж свіней амаль у кожным другім раёне Беларусі, колькасць прыплоду скарацілася на 8%.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў 2023-м зрухі па аднаўленні пагалоўя і аб’ёмаў вырошчвання свіней у параўнанні з мінулымі гадамі ёсць, але яны нязначныя.
"Гэта значыць прырост ёсць, але гэта на ўзроўні арыфметычнай хібнасці", - удакладніў ён.
Паводле яго слоў, павялічваецца падзёж свіней ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Мінскай і Віцебскай абласцей. Таксама змяншаюцца паказчыкі эфектыўнасці, а колькасць стратных арганізацый у свінагадоўлі расце.
Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на праблемы, якія ёсць у галіны – грубыя парушэнні біяабароны комплексаў, недастатковая праца па барацьбе з грызунамі і птушкай, забеспячэнне спецвопраткай. Адзначаюцца праблемы з улікам свіней, факты прыпісак і ўтойвання падзяжу.
"Давайце разбяромся, у чым прычына. Дзе парушаюцца тэхналогіі? Дзе не рэалізуюцца санітарныя мерапрыемствы? Дзе ўплывае праславуты чалавечы фактар?", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць: каб выправіць сітуацыю, трэба прытрымлівацца элементарных мер тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, актывізаваць селекцыйна-племянную работу, удасканальваць рэцэптуру камбікармоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка растлумачыў,
як знізіць падзёж скаціны на фермах