https://bel.sputnik.by/20230904/putsn-peragavory-z-erdaganam-prayshl-kanstruktyna-1079143037.html
Пуцін: перагаворы з Эрдаганам прайшлі канструктыўна
Пуцін: перагаворы з Эрдаганам прайшлі канструктыўна
Чарговая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Турцыі адбылася ў Сочы, дзе кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы ў пашыраным складзе. 04.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-04T17:08+0300
2023-09-04T17:08+0300
2023-09-04T17:10+0300
уладзімір пуцін
рэджэп таіп эрдаган
перагаворы
навіны
палітыка
эканоміка
збожжа
сочы
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079142253_0:99:2924:1744_1920x0_80_0_0_a3ddb594fb5007b397932fc41357bf7e.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. У аснове супрацоўніцтва Расіі і Турцыі ляжаць добрасуседства, партнёрства і ўзаемная выгада, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін па выніках перагавораў з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.Кіраўнікі дзяржаў, паводле слоў Пуціна, падрабязна разгледзелі ўсе ключавыя пытанні ў галіне бяспекі і эканомікі. Бакі канстатавалі рост тавараабароту: паводле вынікаў 2022 года ён павялічыўся на 86% і дасягнуў рэкордных 62 млрд долараў. У першым паўгоддзі 2023-га рост склаў яшчэ 4%.У разліках паміж дзвюма краінамі павялічваецца доля нацыянальных валют, а аб’ёмы плацяжоў у еўра і доларах паслядоўна зніжаюцца.Атам і газДзяржкарпарацыя "Росатом" працягвае ўзводзіць у Турцыі АЭС, у якой будзе чатыры энергаблокі агульнай магутнасцю 4800 МВт. Запуск плануецца ў 2024 годзе, а паліва завезена ўжо на аб’ект.Ідуць і пастаўкі газу ў Турцыю: у мінулым годзе прададзена 21,5 мільярда кубаметраў, а за студзень-жнівень гэтага года – 10 мільярдаў. Расія гатова пастаўляць газ у трэція краіны транзітам праз турэцкую тэрыторыю. Кампанія "Газпром" ужо перадала партнёрам у Турцыі прапановы па стварэнні газавага хаба.Збожжавая здзелкаПаводле слоў Пуціна, на перагаворах ішла размова і аб збожжавай здзелцы, якая пакуль што спынена. Расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што прычына замарозкі здзелкі – дзеянні Захаду, які адмаўляецца здымаць санкцыі з паставак удабрэнняў і па іншых напрамках. Таксама адзін з бакоў выкарыстоўваў гуманітарны калідор, адкрыты па здзелцы, для тэрарыстычных атак.Больш за тое, звыш 70% вывезеных па здзелцы прадуктаў харчавання паступіла ў заходнія краіны, а не ў тыя дзяржавы, якія маюць найбольшую патрэбу ў гэтым. Туды пайшла толькі невялікая частка, нягледзячы на абяцанні Захаду, – менш за мільён тон.Ён пацвердзіў, што здзелку можна аднавіць толькі пасля зняцця санкцый. У той жа час РФ працягне пастаўкі ў Турцыю збожжа ў аб’ёме аднаго мільёна тон па прэферэнцыйнай цане. Пры ўмове, што гэтае зерне перапрацуюць і бязвыплатна транспартуюць у бедныя краіны. Гэты праект падтрымлівае Катар. Таксама Пуцін дадаў, што Расія гатова бясплатна адправіць прадукты харчавання ў некалькі афрыканскіх дзяржаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079142253_97:0:2826:2047_1920x0_80_0_0_f78180cdacd39dbc4ac918228297d419.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
уладзімір пуцін, рэджэп таіп эрдаган, перагаворы, навіны , палітыка, эканоміка, збожжа, сочы
уладзімір пуцін, рэджэп таіп эрдаган, перагаворы, навіны , палітыка, эканоміка, збожжа, сочы
Пуцін: перагаворы з Эрдаганам прайшлі канструктыўна
17:08 04.09.2023 (абноўлена: 17:10 04.09.2023) Чарговая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Турцыі адбылася ў Сочы, дзе кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы ў пашыраным складзе.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. У аснове супрацоўніцтва Расіі і Турцыі ляжаць добрасуседства, партнёрства і ўзаемная выгада, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін па выніках перагавораў з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
"Сённяшнія перагаворы, як заўсёды, прайшлі ў канструктыўнай і дзелавой атмасферы", - падкрэсліў ён.
Кіраўнікі дзяржаў, паводле слоў Пуціна, падрабязна разгледзелі ўсе ключавыя пытанні ў галіне бяспекі і эканомікі. Бакі канстатавалі рост тавараабароту: паводле вынікаў 2022 года ён павялічыўся на 86% і дасягнуў рэкордных 62 млрд долараў. У першым паўгоддзі 2023-га рост склаў яшчэ 4%.
У разліках паміж дзвюма краінамі павялічваецца доля нацыянальных валют, а аб’ёмы плацяжоў у еўра і доларах паслядоўна зніжаюцца.
Атам і газ
Дзяржкарпарацыя "Росатом" працягвае ўзводзіць у Турцыі АЭС, у якой будзе чатыры энергаблокі агульнай магутнасцю 4800 МВт. Запуск плануецца ў 2024 годзе, а паліва завезена ўжо на аб’ект.
Ідуць і пастаўкі газу ў Турцыю: у мінулым годзе прададзена 21,5 мільярда кубаметраў, а за студзень-жнівень гэтага года – 10 мільярдаў. Расія гатова пастаўляць газ у трэція краіны транзітам праз турэцкую тэрыторыю. Кампанія "Газпром" ужо перадала партнёрам у Турцыі прапановы па стварэнні газавага хаба.
Збожжавая здзелка
Паводле слоў Пуціна, на перагаворах ішла размова і аб збожжавай здзелцы, якая пакуль што спынена. Расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што прычына замарозкі здзелкі – дзеянні Захаду, які адмаўляецца здымаць санкцыі з паставак удабрэнняў і па іншых напрамках. Таксама адзін з бакоў выкарыстоўваў гуманітарны калідор, адкрыты па здзелцы, для тэрарыстычных атак.
Больш за тое, звыш 70% вывезеных па здзелцы прадуктаў харчавання паступіла ў заходнія краіны, а не ў тыя дзяржавы, якія маюць найбольшую патрэбу ў гэтым. Туды пайшла толькі невялікая частка, нягледзячы на абяцанні Захаду, – менш за мільён тон.
"Захад, мякка кажучы, нас падманваў аб гуманітарных мэтах Чарнаморскай ініцыятывы (збожжавай здзелкі - Sputnik)", - сказаў Пуцін.
Ён пацвердзіў, што здзелку можна аднавіць толькі пасля зняцця санкцый. У той жа час РФ працягне пастаўкі ў Турцыю збожжа ў аб’ёме аднаго мільёна тон па прэферэнцыйнай цане. Пры ўмове, што гэтае зерне перапрацуюць і бязвыплатна транспартуюць у бедныя краіны. Гэты праект падтрымлівае Катар. Таксама Пуцін дадаў, што Расія гатова бясплатна адправіць прадукты харчавання ў некалькі афрыканскіх дзяржаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"