https://bel.sputnik.by/20230904/zakhad-shukae-kanspralogyu--vuchennyakh-adkb--khrenn-1079135400.html
Захад шукае канспіралогію ў вучэннях АДКБ – Хрэнін
Захад шукае канспіралогію ў вучэннях АДКБ – Хрэнін
Sputnik Беларусь
Беларускі бок прытрымліваецца адкрытага падыходу да правядзення ваенных манеўраў і інфармуе заходніх контрпартнёраў аб іх правядзенні ў адпаведнасці з... 04.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-04T14:35+0300
2023-09-04T14:35+0300
2023-09-04T14:35+0300
віктар хрэнін
міністэрства абароны рб
адкб
ваенныя вучэнні
бяспека
польшча
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079126831_0:63:1200:738_1920x0_80_0_0_05a978534f2694a91752ec8b361845b1.jpg
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 4 вер – Sputnik. Асобныя заходнія палітыкі, выконваючы задачу па дэманізацыі Рэспублікі Беларусь, спрабуюць у вучэннях, якія праводзяцца АДКБ, знайсці канспіралогію, заявіў у панядзелак міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на аэрадромным участку дарогі (АУД) пасля пасадкі самалётаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у ваенных манеўрах на беларускай тэрыторыі не трэба шукаць канспіралогію, таму што вучэнні маюць планавы, адкрыты характар. Яны праходзяць штогод у адной з краін АДКБ.Хрэнін растлумачыў, што ратацыйны характар правядзення вучэнняў дае магчымасць войскам рыхтавацца на розных участках мясцовасці: горная, пустынная, стэпавая ці леса-багністая як у Беларусі."Гэта вучэнне мы праводзім у сябе ў краіне не першы раз. Па водгуках і саміх удзельнікаў, і наглядальнікаў міжнародных, якіх мы заўсёды запрашаем, яны даюць нам высокую ацэнку", - адзначыў ён.Б’юць па працягнутай руцэМіністр запэўніў, што вучэнні праходзяць у адпаведнасці з задумай без якіх-небудзь адхіленняў. На манеўры быў запрошаны апарат ваенных аташэ, назіральнікі, дыпламатычны корпус.Віктар Хрэнін лічыць, што гэта гаворыць аб тым, што польскі бок не хоча наладжваць нармальныя добрасуседскія адносіны з намі."Працягваем руку, а яны па ёй б’юць. Гэта іх справа. Мы паглядзім, як яны будуць сябе далей паводзіць", - падкрэсліў ён.Пасля чаго нагадаў, што 17 верасня пачнуцца вайсковыя вучэнні ў Польшчы. Заўтра пачынаюцца вучэнні НАТА ў Латвіі з прыцягненнем больш за восем тысяч вайскоўцаў."Запросяць – паглядзім", - сказаў міністр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079126831_67:0:1134:800_1920x0_80_0_0_9b5ff7e34c68704deef1c4cdd0502682.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, адкб, ваенныя вучэнні, бяспека, польшча, у беларусі, беларусь, навіны
віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, адкб, ваенныя вучэнні, бяспека, польшча, у беларусі, беларусь, навіны
Захад шукае канспіралогію ў вучэннях АДКБ – Хрэнін
Беларускі бок прытрымліваецца адкрытага падыходу да правядзення ваенных манеўраў і інфармуе заходніх контрпартнёраў аб іх правядзенні ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам.
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 4 вер – Sputnik. Асобныя заходнія палітыкі, выконваючы задачу па дэманізацыі Рэспублікі Беларусь, спрабуюць у вучэннях, якія праводзяцца АДКБ, знайсці канспіралогію, заявіў у панядзелак міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на аэрадромным участку дарогі (АУД) пасля пасадкі самалётаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у ваенных манеўрах на беларускай тэрыторыі не трэба шукаць канспіралогію, таму што вучэнні маюць планавы, адкрыты характар. Яны праходзяць штогод у адной з краін АДКБ.
"Асноўная задума і сэнс вучэння – гэта знайсці шляхі і спосабы процідзеяння выклікам і пагрозам, якія могуць узнікнуць для краін АДКБ", - растлумачыў кіраўнік беларускага абароннага ведамства.
Хрэнін растлумачыў, што ратацыйны характар правядзення вучэнняў дае магчымасць войскам рыхтавацца на розных участках мясцовасці: горная, пустынная, стэпавая ці леса-багністая як у Беларусі.
"Гэта вучэнне мы праводзім у сябе ў краіне не першы раз. Па водгуках і саміх удзельнікаў, і наглядальнікаў міжнародных, якіх мы заўсёды запрашаем, яны даюць нам высокую ацэнку", - адзначыў ён.
Б’юць па працягнутай руцэ
Міністр запэўніў, што вучэнні праходзяць у адпаведнасці з задумай без якіх-небудзь адхіленняў. На манеўры быў запрошаны апарат ваенных аташэ, назіральнікі, дыпламатычны корпус.
"19 краін пацвердзілі свой удзел у якасці назіральнікаў за вучэннямі АДКБ, з іх тры краіны-члены НАТА. Вакол нашай трошкі агрэсіўнай заходняй суседкі (Польшчы – Sputnik) ходзіць канспіралогія. На жаль, яны адмовіліся (назіраць за манеўрамі – Sputnik)", - канстатаваў ён.
Віктар Хрэнін лічыць, што гэта гаворыць аб тым, што польскі бок не хоча наладжваць нармальныя добрасуседскія адносіны з намі.
"Працягваем руку, а яны па ёй б’юць. Гэта іх справа. Мы паглядзім, як яны будуць сябе далей паводзіць", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго нагадаў, што 17 верасня пачнуцца вайсковыя вучэнні ў Польшчы. Заўтра пачынаюцца вучэнні НАТА ў Латвіі з прыцягненнем больш за восем тысяч вайскоўцаў.
"Запросяць – паглядзім", - сказаў міністр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"