Фрэгат-носьбіт ракет "Циркон" правядзе трэніроўкі ў Атлантыцы

© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкФрэгат "Адмирал Горшков"
Фрэгат Адмирал Горшков - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2023
Падпісацца
Карабель Паўночнага флоту РФ завяршыў выкананне задач у Міжземным моры.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Носьбіт гіпергукавых крылатых ракет "Циркон" – расійскі фрэгат "Адмирал Горшков" скончыў выкананне задач у Міжземным моры і ў рамках далёкага паходу выйшаў у Атлантыку, дзе адбудзецца шэраг трэніровак, паведаміла ў аўторак Міністэрства абароны РФ.
"Фрэгат Паўночнага флоту "Адмирал флота Советского Союза Горшков", які дзейнічаў у Міжземным моры з красавіка 2023 года, выйшаў у Атлантычны акіян Гібралтарскім пралівам у суправаджэнні сярэдняга марскога танкера "Вязьма", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што ў Атлантыцы яго экіпаж працягне ўдасканальваць падрыхтоўку і правядзе карабельныя вучэнні.
Як заявілі ў ведамстве, акрамя непасрэдных задач паходу экіпаж фрэгата адпрацаваў дзесяткі баявых практыкаванняў па супрацьлодачнай і супрацьпаветранай абароне.
Пасля выканання пастаўленых мэт "Адмирал Горшков" прыбудзе на галоўную базу Паўночнага флоту – у горад Севераморск.
Паход фрэгата пачаўся 4 студзеня: за гэты час ён прайшоў каля 42 тысяч марскіх міль.
Раней у Мінабароны РФ адзначалі, што гіпергукавыя ракеты "Циркон" здольны пераадолець любую супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону з хуткасцю да 9 Махаў. Узброены такой зброяй карабель здольны наносіць кропкавыя ўдары па праціўніку на моры і на сушы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Марскі бой крылатымі ракетамі "Москит" у Японскім моры папаў на відэа
Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні апошняга ваеннага карабля Украіны
Фрэгат "Адмирал Горшков" адпрацаваў удары гіпергукавымі "Цирконами" – відэа
Стужка навiн
0