Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі

© Photo : Генеральная прокуратура БеларусиКіраўнік Мінабароны, генпракурор і прэм'ер-міністр наведваюць раней невядомае месца масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча
Кіраўнік Мінабароны, генпракурор і прэм'ер-міністр наведваюць раней невядомае месца масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2023
Падпісацца
Спецыялізаванае падраздзяленне праводзіць раскопкі месцаў пахаванняў ахвяр вайны для наступнага ўвекавечання іх памяці.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Сёння вельмі шмат жадаючых сказіць гістарычную праўду, заявіў у чацвер міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік Мінабароны Беларусі разам з прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам і генпракурорам Андрэем Шведам наведаў раней невядомае месца масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча ў Мінскім раёне.
"Фальсіфікацыя гістарычных фактаў – гэта небяспечная зброя. Зброя, пры дапамозе якой рэабілітуецца і распаўсюджваецца нацызм, гераізуюцца нацысцкія злачынцы і іх памагатыя. Гэта блюзнерства ў адносінах да памяці тых, хто вызваляў свет ад відавочнага зла, і амаральна па сваёй прыродзе", - кіраўнік абароннага ведамства.

Пошукавая дзейнасць

Віктар Хрэнін звярнуў увагу, што міністэрства абароны праводзіць шматпланавую работу па барацьбе з фальсіфікацыяй гістарычных фактаў.
"І флагманам гэтай работы з’яўляецца 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён. Гэта ўнікальнае падраздзяленне, якое ўжо на працягу 27 гадоў займаецца работай, якая забяспечвае захаванне памяці", - падкрэсліў ён.
Міністр расказаў, што сіламі батальёна толькі ў 2022 годзе адпрацаваны 105 пошукавых аб’ектаў, выяўлены астанкі больш як 2 000 загінулых, устаноўлены 120 імёнаў, знойдзена больш за 1 000 выбухованебяспечных прадметаў.
© Sputnik / Telegram / Минобороны БеларусиПошукі ахвяр ва ўрочышчы Уручча
Работа поисков в урочище Уручье - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2023
"У бягучым годзе пошукавая дзейнасць актыўна працягваецца. Воінамі-пошукавікамі адпрацавана сёння больш як 110 пошукавых аб’ектаў, знойдзены астанкі больш як 780 ваеннаслужачых і 270 ахвяр вайны, устаноўлены звесткі аб 40 з іх. У ходзе правядзення палявых пошукавых работ выяўлена 28 адзінак стралковай зброі, 5 баявых узнагарод, амаль 700 выбухованебяспечных прадметаў", - удакладніў Віктар Хрэнін.

Барацьба з праявай нацызму

Пасля чаго дадаў, што, калі гэта неабходна, Мінабароны павялічвае тэрміны пошукавага перыяду. Таксама ў мінулым годзе прынята рашэнне павялічыць штат батальёна. Гэтая праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будуць вызначаны ўсе акалічнасці падзей, якія адбываліся ў гады вайны.
"Барацьба з любой праявай нацызму павінна быць бескампраміснай. Наша задача – захаваць памяць аб мужнасці і гераізме непакоранага беларускага народа, аб тых жудасных злачынствах, якія адбываліся на нашай зямлі. І ў далейшым не дапусціць іх учынення", - лічыць Віктар Хрэнін.
На яго думку, і ў краінах Захаду ёсць шмат людзей, якія разумеюць, да чаго можа прывесці сучасная палітыка асобных заходніх лідараў.
"Толькі аб’яднаўшы намаганні, як тады ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мы зможам супрацьстаяць як новым выклікам, так і даўно, здавалася б, забытым пагрозам, якія зноў падымаюць галаву каля меж нашай краіны", - лічыць кіраўнік абароннага ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Шыкунец: РФ аказвае бясцэнную дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе
Нацысцкага злачынцу Катрука, які спальваў Хатынь, будуць судзіць - Швед
Польшча заклікае Украіну прызнаць віну за Валынскую разню
Стужка навiн
0