https://bel.sputnik.by/20230907/rasyskya-vayskotsy-adbl-14-atak-na-zaparozhskm-krunku--mnabarony-rf-1079235321.html
Расійскія вайскоўцы адбілі 14 атак на запарожскім кірунку – Мінабароны РФ
Расійскія вайскоўцы адбілі 14 атак на запарожскім кірунку – Мінабароны РФ
Sputnik Беларусь
Ваеннаслужачыя РФ працягваюць выконваць задачы спецаперацыі, знішчаючы праціўніка, як у атацы, так і ў абароне. 07.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-07T16:17+0300
2023-09-07T16:17+0300
2023-09-07T16:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
бяспека
расія
украіна
данбас
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078029467_0:0:3065:1725_1920x0_80_0_0_266775aa308736cbaf7ed81bb0f50524.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Ваенныя РФ за мінулыя 24 гадзіны адбілі 14 атак у раёне Вербавога і Рабоціна Запарожскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе расійскага абароннага ведамства.Таксама па праціўніку наносіліся ўдары авіяцыі і артылерыі.У выніку УСУ панеслі вялікія страты: было ліквідавана да 110 вайскоўцаў УСУ, два танкі, чатыры БМП, дзве баявыя бронемашыны, тры аўто, самаходка амерыканскай вытворчасці і артсістэма М777.Былі знішчны самаходка "Гвоздика", тры гаўбіцы, станцыя РЭБ па выяўленні дронаў і блакіраванні іх каналаў кіравання і навігацыі "Буковель-AD".На данецкім напрамку вайскоўцы Расіі ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй адбілі дзевяць атак УСУ ў раёнах Кляшчэеўкі, Андрэеўкі і Хімак ДНР.Украінскія нацыяналісты страцілі звыш 320 вайскоўцаў параненымі і забітымі, танк, дзве БМП, 12 аўто, дзве самаходкі, дзве гаўбіцы Д-30 і гармату Д-20.Акрамя таго, расійская СПА перахапіла за мінулыя 24 гадзіны 11 снарадаў РСЗА HIMARS і кіраваную авіябомбу JDAM.Кіеўскі рэжым неаднаразова заяўляў аб сваім контрнаступленні, але нясе вялізныя страты. Як паведамляў кіраўнік абароннага ведамства РФ Сяргей Шайгу, УСУ страцілі з пачатку так званага наступлення звыш 66 тысяч чалавек і 7 600 адзінак узбраення.Паводле яго слоў, ваенныя РФ дзейнічаюць актыўна на ўсёй лініі баявога судакранання. Міністр назваў і самы напружаны напрамак – запарожскі. Тым не менш, вайскоўцы Расіі працягваюць выконваць задачы СВА.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078029467_105:0:2834:2047_1920x0_80_0_0_8fa231cfe7f1ab237943078e73ae6d5f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , бяспека, расія, украіна, данбас, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , бяспека, расія, украіна, данбас, міністэрства абароны рф
Расійскія вайскоўцы адбілі 14 атак на запарожскім кірунку – Мінабароны РФ
Ваеннаслужачыя РФ працягваюць выконваць задачы спецаперацыі, знішчаючы праціўніка, як у атацы, так і ў абароне.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Ваенныя РФ за мінулыя 24 гадзіны адбілі 14 атак у раёне Вербавога і Рабоціна Запарожскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе расійскага абароннага ведамства.
Таксама па праціўніку наносіліся ўдары авіяцыі і артылерыі.
У выніку УСУ панеслі вялікія страты: было ліквідавана да 110 вайскоўцаў УСУ, два танкі, чатыры БМП, дзве баявыя бронемашыны, тры аўто, самаходка амерыканскай вытворчасці і артсістэма М777.
Былі знішчны самаходка "Гвоздика", тры гаўбіцы, станцыя РЭБ па выяўленні дронаў і блакіраванні іх каналаў кіравання і навігацыі "Буковель-AD".
На данецкім напрамку вайскоўцы Расіі ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй адбілі дзевяць атак УСУ ў раёнах Кляшчэеўкі, Андрэеўкі і Хімак ДНР.
Украінскія нацыяналісты страцілі звыш 320 вайскоўцаў параненымі і забітымі, танк, дзве БМП, 12 аўто, дзве самаходкі, дзве гаўбіцы Д-30 і гармату Д-20.
Акрамя таго, расійская СПА перахапіла за мінулыя 24 гадзіны 11 снарадаў РСЗА HIMARS і кіраваную авіябомбу JDAM.
Кіеўскі рэжым неаднаразова заяўляў аб сваім контрнаступленні, але нясе вялізныя страты. Як паведамляў кіраўнік абароннага ведамства РФ Сяргей Шайгу, УСУ страцілі з пачатку так званага наступлення звыш 66 тысяч чалавек і 7 600 адзінак узбраення.
Паводле яго слоў, ваенныя РФ дзейнічаюць актыўна на ўсёй лініі баявога судакранання. Міністр назваў і самы напружаны напрамак – запарожскі. Тым не менш, вайскоўцы Расіі працягваюць выконваць задачы СВА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Кіеў не дасягнуў ніякіх мэт за час контрнаступлення – Шайгу