https://bel.sputnik.by/20230907/vyalkaya-strata-u-mnsku-spamnayuts-khakesta-lokomotiva-1079232196.html
Вялікая страта: у Мінску ўспамінаюць хакеістаў "Локомотива"
Вялікая страта: у Мінску ўспамінаюць хакеістаў "Локомотива"
Sputnik Беларусь
Хакейная каманда "Локомотив" з Яраслаўля загінула ў выніку авіякатастрофы 12 гадоў таму, былі на тым борце і беларусы. 07.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-07T14:09+0300
2023-09-07T14:09+0300
2023-09-07T14:09+0300
хк "локомотив" (яраслаўль)
навіны
здарэнні
спорт
хакей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/07/1079230135_0:81:1280:801_1920x0_80_0_0_57829890546fcb8d69a5007ec425ef5e.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Гібель каманды "Локомотив" стала вялікай стратай для хакейнай сям’і, заявіў трэнер варатароў мінскага "Дынама" Дзмітрый Жураўскі, перадае Sputnik.Ён адзначыў, што кожны год у камандзе ўспамінаюць усіх загінулых у авіякатастрофе 7 верасня 2011 года.Адказваючы на пытанне Sputnik аб тым, ці думалі аб стварэнні паўнавартаснага мемарыяла ў памяць аб загінулых, Жураўскі адказаў, што гэта добрая ідэя.Аддаць даніну памяці і ўскласці кветкі каля галоўнага ўвахода "Мінск-Арэны" жыхары і госці сталіцы могуць да 22:00 чацвярга.Страшная трагедыяХакейны клуб "Локомотив" ляцеў у Мінск на гульню чацвёртага сезона КХЛ з мінскім "Дынама" 7 верасня 2011 года. Самалёт разбіўся пры ўзлёце з аэрапорта "Туношна" пад Яраслаўлем.На яго борце знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы, хакеіст Аляксандр Галімаў пазней памёр у бальніцы. Выжыў толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў.Сярод загінулых былі трое беларусаў: капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, абаронца Руслан Салей, для якога гэта быў першы сезон у "Локомотиве", 21-гадовы форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/07/1079230135_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_8b07ef098a9c7647244975a2341bab93.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк "локомотив" (яраслаўль), навіны , здарэнні, спорт, хакей, беларусь
хк "локомотив" (яраслаўль), навіны , здарэнні, спорт, хакей, беларусь
Вялікая страта: у Мінску ўспамінаюць хакеістаў "Локомотива"
Хакейная каманда "Локомотив" з Яраслаўля загінула ў выніку авіякатастрофы 12 гадоў таму, былі на тым борце і беларусы.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Гібель каманды "Локомотив" стала вялікай стратай для хакейнай сям’і, заявіў трэнер варатароў мінскага "Дынама" Дзмітрый Жураўскі, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што кожны год у камандзе ўспамінаюць усіх загінулых у авіякатастрофе 7 верасня 2011 года.
"Уся краіна ўспамінае пра гэта, гэта вялікая страта для нашай хакейнай сям'і, для ўсяго хакейнага кам’юніці. Мы памятаем", - сказаў Жураўскі.
Адказваючы на пытанне Sputnik аб тым, ці думалі аб стварэнні паўнавартаснага мемарыяла ў памяць аб загінулых, Жураўскі адказаў, што гэта добрая ідэя.
"Я ад сваёй асобы перадам, што было б нядрэнна (стварыць мемарыял - Sputnik). Гэта было б добрай ідэяй – рэалізаваць на базе "Мінск-Арэны", мінскага "Дынама" нейкі невялікі мемарыял, каб мы маглі шанаваць памяць увесь час", - рэзюміраваў трэнер.
Аддаць даніну памяці і ўскласці кветкі каля галоўнага ўвахода "Мінск-Арэны" жыхары і госці сталіцы могуць да 22:00 чацвярга.
Хакейны клуб "Локомотив" ляцеў у Мінск на гульню чацвёртага сезона КХЛ з мінскім "Дынама" 7 верасня 2011 года. Самалёт разбіўся пры ўзлёце з аэрапорта "Туношна" пад Яраслаўлем.
На яго борце знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы, хакеіст Аляксандр Галімаў пазней памёр у бальніцы. Выжыў толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў.
Сярод загінулых былі трое беларусаў: капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, абаронца Руслан Салей, для якога гэта быў першы сезон у "Локомотиве", 21-гадовы форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Новы трэнер з’явіўся ў мінскага хакейнага клуба "Дынама"