https://bel.sputnik.by/20230909/dzen-gorada--mnsku-z-razmakham-dobrym-nadvorem--nastroem--vdea-1079318181.html
Дзень горада ў Мінску: з размахам, добрым надвор’ем і настроем – відэа
Дзень горада ў Мінску: з размахам, добрым надвор’ем і настроем – відэа
Sputnik Беларусь
Адзначаць свята сталіца Беларусі пачала раніцай у суботу: на працягу дня ў горадзе праходзілі масавыя мерапрыемствы, на якія сабраліся тысячы гараджан і гасцей... 09.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-09T20:39+0300
2023-09-09T20:39+0300
2023-09-09T20:39+0300
відэа
відэа
свята
грамадства
дзень горада мінска
культура
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/09/1079316654_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_481c578c9a2c2876e1a5197d019741a7.jpg
Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага ўскладання кветак з кіраўніцтвам горада і прадстаўнікамі беларускага ўрада. Таксама ў цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 замежных дэлегацый, якія прыехалі на запрашэнне Мінгарвыканкама на святкаванне 956-годдзя Мінска.Пасля гэтага работу пачалі святочныя пляцоўкі, якія расцягнуліся ад стэлы "Мінск – горад-герой" да Верхняга горада.Байкеры з розных краін свету аб’ядналіся, каб паўдзельнічаць у мотапрабегу, прысвечаным Дню горада. Спачатку было ўскладанне кветак да помніка ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі каля Кургана славы. Пасля гэтага калона прыбыла ў канчатковую кропку маршруту – да Палаца спорту, дзе разгарнулася асноўная святочная пляцоўка.У мотапрабегу прыняў удзел старэйшы сын прэзідэнта Беларусі і кіраўнік Алімпійскага камітэта рэспублікі Віктар Лукашэнка.Каля Палаца спорту беларускія спартсмены разам з НАК Беларусі разгарнулі пляцоўку "Мінск алімпійскі", а паміж абеліскам "Мінск – горад-герой" і Палацам спорту на зялёнай зоне размясцілася пляцоўка "Мінск старажытны".Яшчэ адна тэматычная пляцоўка – "Мінск маладзёжны" – працавала ў парку Горкага. Там для сталічнай моладзі разгарнулі інтэрактыўныя і творчыя пляцоўкі, а звыш 10 ВНУ і каля 20 ССНУ падрыхтавалі майстар-класы, прэзентацыі і конкурсна-забаўляльную праграму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/09/1079316654_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_4101823377d2513d8658bb7de3fc8c68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, свята, грамадства, дзень горада мінска, культура, мінск, у беларусі, беларусь, видео
відэа, свята, грамадства, дзень горада мінска, культура, мінск, у беларусі, беларусь, видео
Дзень горада ў Мінску: з размахам, добрым надвор’ем і настроем – відэа
Адзначаць свята сталіца Беларусі пачала раніцай у суботу: на працягу дня ў горадзе праходзілі масавыя мерапрыемствы, на якія сабраліся тысячы гараджан і гасцей горада.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага ўскладання кветак з кіраўніцтвам горада і прадстаўнікамі беларускага ўрада. Таксама ў цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 замежных дэлегацый, якія прыехалі на запрашэнне Мінгарвыканкама на святкаванне 956-годдзя Мінска.
Пасля гэтага работу пачалі святочныя пляцоўкі, якія расцягнуліся ад стэлы "Мінск – горад-герой" да Верхняга горада.
Байкеры з розных краін свету аб’ядналіся, каб паўдзельнічаць у мотапрабегу, прысвечаным Дню горада. Спачатку было ўскладанне кветак да помніка ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі каля Кургана славы. Пасля гэтага калона прыбыла ў канчатковую кропку маршруту – да Палаца спорту, дзе разгарнулася асноўная святочная пляцоўка.
У мотапрабегу прыняў удзел старэйшы сын прэзідэнта Беларусі і кіраўнік Алімпійскага камітэта рэспублікі Віктар Лукашэнка.
Каля Палаца спорту беларускія спартсмены разам з НАК Беларусі разгарнулі пляцоўку "Мінск алімпійскі", а паміж абеліскам "Мінск – горад-герой" і Палацам спорту на зялёнай зоне размясцілася пляцоўка "Мінск старажытны".
Яшчэ адна тэматычная пляцоўка – "Мінск маладзёжны" – працавала ў парку Горкага. Там для сталічнай моладзі разгарнулі інтэрактыўныя і творчыя пляцоўкі, а звыш 10 ВНУ і каля 20 ССНУ падрыхтавалі майстар-класы, прэзентацыі і конкурсна-забаўляльную праграму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"