https://bel.sputnik.by/20230910/stal-vyadomy-vynk-mnskaga-pamarafonu-2023-goda-1079326756.html
Сталі вядомы вынікі Мінскага паўмарафону 2023 года
Сталі вядомы вынікі Мінскага паўмарафону 2023 года
Sputnik Беларусь
Мінскі паўмарафон праводзіцца ў сталіцы з 2013 года і збірае тысячы ўдзельнікаў, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. 10.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-10T15:02+0300
2023-09-10T15:02+0300
2023-09-10T15:02+0300
спорт
мінск
мінскі паўмарафон
навіны
грамадства
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0a/1079326323_0:0:1601:901_1920x0_80_0_0_8908f2dbefc00c6ad8294754095fd403.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Сталі вядомы вынікі Мінскага паўмарафону, які прайшоў у нядзелю ў беларускай сталіцы, даныя публікуе сайт мерапрыемства.Сярод мужчын перамогу на поўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 кіламетра) атрымаў 34-гадовы Рынас Ахмадзіеў. Яго час – 1 гадзіна, 3 хвіліны і 20 секунд.Другое месца – у 39-гадовага Уладзіслава Прамава, ён саступіў пераможцу крыху менш за тры хвіліны. На трэцім месцы фінішаваў 27-гадовы Сяргей Краўчэня.У жанчын на поўнай дыстанцыі перамогу атрымала Марына Даманцэвіч, яе час – 1 гадзіна, 15 хвілін і 15 секунд, усяго 30 секунд ёй уступіла ўладальніца другога месца Вольга Немагай. Трэцяй на фініш прыбегла Ганна Максімава.На дыстанцыі 10 кіламетраў у мужчын перамогу атрымаў Уладзіслаў Церашонак, паказаўшы час 31 хвіліна і 51 секунда. Другое месца – у Дзмітрыя Іваненкі (пяць секунд адставання), трэцім фінішаваў Павел Небыт, саступіўшы пераможцу 30 секунд.Сярод жанчын "дзесятку" хутчэй за ўсё прабегла Таццяна Шабанава з часам 36 хвілін і 16 секунд. На другім месцы – Ганна Кавалёва, трэцяй на фінішнай адзнацы апынулася Ганна Лятун.Мінскі паўмарафон праводзіцца ў сталіцы з 2013 года ў другую нядзелю верасня, забег прымеркаваны да Дня горада. Штогод на паўмарафон збіраюцца тысячы бегуноў з усёй Беларусі, прыязджаюць і замежныя ўдзельнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0a/1079326323_81:0:1506:1069_1920x0_80_0_0_28dbf48a9d035bdd9bb68c4a32dd9839.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, мінск, мінскі паўмарафон, навіны , грамадства, беларусь, у беларусі
спорт, мінск, мінскі паўмарафон, навіны , грамадства, беларусь, у беларусі
Сталі вядомы вынікі Мінскага паўмарафону 2023 года
Мінскі паўмарафон праводзіцца ў сталіцы з 2013 года і збірае тысячы ўдзельнікаў, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Сталі вядомы вынікі Мінскага паўмарафону, які прайшоў у нядзелю ў беларускай сталіцы, даныя публікуе сайт мерапрыемства.
Сярод мужчын перамогу на поўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 кіламетра) атрымаў 34-гадовы Рынас Ахмадзіеў. Яго час – 1 гадзіна, 3 хвіліны і 20 секунд.
Другое месца – у 39-гадовага Уладзіслава Прамава, ён саступіў пераможцу крыху менш за тры хвіліны. На трэцім месцы фінішаваў 27-гадовы Сяргей Краўчэня.
У жанчын на поўнай дыстанцыі перамогу атрымала Марына Даманцэвіч, яе час – 1 гадзіна, 15 хвілін і 15 секунд, усяго 30 секунд ёй уступіла ўладальніца другога месца Вольга Немагай. Трэцяй на фініш прыбегла Ганна Максімава.
На дыстанцыі 10 кіламетраў у мужчын перамогу атрымаў Уладзіслаў Церашонак, паказаўшы час 31 хвіліна і 51 секунда. Другое месца – у Дзмітрыя Іваненкі (пяць секунд адставання), трэцім фінішаваў Павел Небыт, саступіўшы пераможцу 30 секунд.
Сярод жанчын "дзесятку" хутчэй за ўсё прабегла Таццяна Шабанава з часам 36 хвілін і 16 секунд. На другім месцы – Ганна Кавалёва, трэцяй на фінішнай адзнацы апынулася Ганна Лятун.
Мінскі паўмарафон праводзіцца ў сталіцы з 2013 года ў другую нядзелю верасня, забег прымеркаваны да Дня горада. Штогод на паўмарафон збіраюцца тысячы бегуноў з усёй Беларусі, прыязджаюць і замежныя ўдзельнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"