Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Аб’ём гандлю Беларусі з РФ у гэтым годзе можа павялічыцца да $55 млрд

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрадукцыя харчавання на экспарт
Прадукцыя харчавання на экспарт - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2023
Падпісацца
Па выніках мінулага года беларуска-расійскі тавараабарот вырас на 12% і склаў рэкордныя 50 мільярдаў долараў.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Аб’ём узаемнага гандлю Беларусі і Расіі ў 2023 годзе можа дасягнуць паказчыка 55 млрд долараў, паведаміў кіраўнік беларускага пасольства ў Маскве Дзмітрый Крутой на адной з дыскусій у рамках Усходняга эканамічнага форуму, які праходзіць ва Уладзівастоку.
"У гэтым годзе мы чакаем: 50 мільярдаў долараў – чыста тавары і плюс 5 мільярдаў долараў – паслугі, 55 мільярдаў увогуле. Знешнегандлёвы абарот рэспублікі – 80 мільярдаў долараў", - праінфармаваў беларускі дыпламат.
Нагадаем, паводле вынікаў мінулага года беларуска-расійскі тавараабарот вырас на 12% і склаў рэкордныя 50 млрд долараў.

Узаемны тавараабарот

Раней старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй у першым паўгоддзі павялічыўся на 3,5 млрд долараў і дасягнуў 23,5 млрд долараў.
"Гэта вельмі сур’ёзныя паказчыкі", - падкрэсліў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.
Беларусь экспартуе ў Расію прадукцыю машынабудавання, прадукты харчавання, сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяванне.
Імпартуе вуглевадароды, хімічную і цэлюлозна-папяровую прадукцыю, лекі.
Ганлёвы прадстаўнік Расіі ў Беларусі Юрый Залатароў у сваю чаргу паведаміў, што Чэлябінская вобласць – адзін з самых актыўных рэгіёнаў Расіі па супрацоўніцтву з Беларуссю. Таксама ў тройку лідараў уваходзяць Ніжагародская вобласць і Башкортастан.
Паводле яго інфармацыі, расійскі экспарт у Беларусь апошнім часам падае. Гэта звязана са зніжэннем паставак нафты і газу ў рэспубліку. У тым ліку адна з прычын зніжэння па вуглевадародах – запуск БелАЭС.
Агульны экспарт Расіі ў Беларусь за студзень-чэрвень 2023 года склаў больш за 9,8 мільярда долараў, гэта на 8,2% менш, чым за першую палову мінулага года. У той жа час неэнергетычны экспарт вырас на 4,8%, дасягнуўшы за паўгода 7 млрд у доларавым эквіваленце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь – Расія: асаблівасці ўзаемнага тавараабароту
Калуга зацікаўлена ў беларускім аўтапраме – ён заменіць замежныя кампаніі
Ласось і кансервы: Хабараўскі край будзе пастаўляць у Беларусь рыбпрадукцыю
Стужка навiн
0