Скульптару Занковічу прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

© Sputnik / Дмитрий МарковБеларускі скульптар і архітэктар Валянцін Занковіч у сваёй майстэрні
Беларускі скульптар і архітэктар Валянцін Занковіч у сваёй майстэрні - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2023
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Вядомы беларускі скульптар, які ўдзельнічаў у стварэнні мемарыяльных комплексаў "Хатынь" і "Брэсцкая крэпасць-герой", Валянцін Занковіч атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Мастак-скульптар Валянцін Занковіч стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі.
Сярод найбольш вядомых работ Занковіча – мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Брэсцкая крэпасць-герой" (у сааўтарстве), стэла "Мінск – горад-герой" (у сааўтарстве), кампазіцыя "Бег" на стадыёне "Дынама", скульптура "Арфей" каля будынка музычнага вучылішча на вуліцы Грыбаедава ў Мінску, манумент "Беларусь партызанская".
Валянціна Паўлавіча Занковіча заслужана лічаць мэтрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скульптура).
Занковіч – член Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза мастакоў. За манументальныя працы ў савецкія часы ён быў удастоены прэмій Ленінскага камсамола СССР і Ленінскай прэміі СССР. Быў асабіста знаёмы з Пятром Машэравым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Узяў за аснову храм і званы": аўтар "Хатыні" аб стварэнні мемарыяла – відэа
Хацелася, каб у жудаснай цішыні Хатыні прагучаў звон – архітэктар мемарыяла
Усёй краінай: як будавалі мемарыял у Хатыні
Стужка навiн
0