Кіраўніка Sputnik Малдова Віталія Дзянісава дэпартуюць з краіны

© Sputnik / Miroslav RotariАгенцтва Sputnik Малдова
Агенцтва Sputnik Малдова - Sputnik Беларусь, 1920, 13.09.2023
Падпісацца
Дзянісаву выдалі прадпісанне аб 10-гадовай забароне на ўезд у Малдову.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Кіраўніка Sputnik Малдова Віталія Дзянісава дэпартуюць з краіны.
Як паведамляе Telegram-канал Sputnik Блізкае замежжа, да Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міграцыйнай службы, пасадзілі ў машыну і павезлі ў аэрапорт з пастановай аб дэпартацыі першым жа рэйсам, не даўшы сабраць рэчы і ўзяць з сабой хатніх жывёл.
Яму выдалі прадпісанне аб 10-гадовай забароне на ўезд у Малдову. Расійскаму паслу Алегу Васняцову паведамілі аб гэтым.
"Мяркуецца, што мае намер ажыццяўляць дзейнасць, якая пагражае нацбяспецы Малдовы", - такая фармуліроўка ўказана малдаўскімі ўладамі як падстава для дэпартацыі журналіста Віталія Дзянісава.
Працэс дэпартацыі з краіны ў пастанове абазначаны як "выдаленне пад суправаджэннем".
Пастанова, датаваная 8 верасня, была ўручана праз пяць сутак – 13 верасня. Пры гэтым тэрмін абскарджання там указаны – 5 сутак.
Гендырэктар медыягрупы "Россия Сегодня" Дзмітрый Кісялёў, каментуючы абуральны факт высылкі журналіста, які мае ўсе неабходныя дазволы для працы ў краіне, заявіў, што "разбуральная палітыка малдаўскіх улад пераходзіць усе адэкватныя межы міждзяржаўных адносін".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Служба інфармацыі і бяспекі заблакіравала сайты Sputnik Малдова
Чаму Латвія рэпрэсіруе рускамоўных журналістаў – відэа
Месца заходніх СМІ ў Афрыцы займаюць Sputnik і RT
Стужка навiн
0