https://bel.sputnik.by/20230913/savet-pa-byabyaspetsy-stvaraetstsa--belarus-dlya-baratsby-z-nfektsyyam-1079421021.html
Савет па біябяспецы ствараецца ў Беларусі для барацьбы з інфекцыямі
Савет па біябяспецы ствараецца ў Беларусі для барацьбы з інфекцыямі
Sputnik Беларусь
У бліжэйшы час гэты новы орган пачне працаваць на ўзроўні Саўміна і будзе каардынаваць работу ветэрынарнай і санітарнай службаў, а таксама іншых арганізацый. 13.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-13T17:17+0300
2023-09-13T17:17+0300
2023-09-13T17:17+0300
савет міністраў рб
біябяспека
навіны
беларусь
у беларусі
грамадства
здароўе
аляксандр субоцін
біялабараторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060127244_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_7f55f9e471f2a20b89f22730ea776983.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Адной з задач новага органа па біябяспецы будзе каардынацыя барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі, да якіх схільныя і людзі, і жывёлы, паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае Sputnik.Субоцін нагадаў, што паўтара года таму ў Беларусі была зацверджана канцэпцыя біябяспекі, і зараз падводзяцца прамежкавыя вынікі ў гэтай сферы, абмяркоўваюцца задачы на будучыню.Савет па біябяспецы, які зараз павінен запрацаваць на ўзроўні ўрада, будзе каардынаваць работу ветэрынарнай і санітарнай службаў, Мінпрыроды, розных навуковых калектываў і іншых арганізацый. Адна з яго важных задач – прадухіленне занясення інфекцый з ачагоў за мяжой."Кавідная інфекцыя паспрыяла актуалізацыі гэтага напрамку", - адзначыў Субоцін.Губернатар Віцебскай вобласці, які з’яўляецца доктарам біялагічных навук, падкрэсліў, што біябяспека – гэта не толькі праблема інфекцый, але, да прыкладу, і праблема інвазіўных відаў раслін. Акрамя таго, біябяспека – гэта і кампетэнцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл, птушак.Іншы кірунак – стварэнне генна-мадыфікаваных арганізмаў і праца з імі. Размова ідзе і аб раслінах, і аб мікраарганізмах. Апошнія, напрыклад, выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сыроў, вітамінаў і гэтак далей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060127244_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_6ebeaf167ab42c452f532944210b5cb2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет міністраў рб, біябяспека, навіны , беларусь, у беларусі, грамадства, здароўе, аляксандр субоцін, біялабараторыя
савет міністраў рб, біябяспека, навіны , беларусь, у беларусі, грамадства, здароўе, аляксандр субоцін, біялабараторыя
Савет па біябяспецы ствараецца ў Беларусі для барацьбы з інфекцыямі
У бліжэйшы час гэты новы орган пачне працаваць на ўзроўні Саўміна і будзе каардынаваць работу ветэрынарнай і санітарнай службаў, а таксама іншых арганізацый.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Адной з задач новага органа па біябяспецы будзе каардынацыя барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі, да якіх схільныя і людзі, і жывёлы, паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае Sputnik.
Субоцін нагадаў, што паўтара года таму ў Беларусі была зацверджана канцэпцыя біябяспекі, і зараз падводзяцца прамежкавыя вынікі ў гэтай сферы, абмяркоўваюцца задачы на будучыню.
Савет па біябяспецы, які зараз павінен запрацаваць на ўзроўні ўрада, будзе каардынаваць работу ветэрынарнай і санітарнай службаў, Мінпрыроды, розных навуковых калектываў і іншых арганізацый. Адна з яго важных задач – прадухіленне занясення інфекцый з ачагоў за мяжой.
"Кавідная інфекцыя паспрыяла актуалізацыі гэтага напрамку", - адзначыў Субоцін.
Губернатар Віцебскай вобласці, які з’яўляецца доктарам біялагічных навук, падкрэсліў, што біябяспека – гэта не толькі праблема інфекцый, але, да прыкладу, і праблема інвазіўных відаў раслін. Акрамя таго, біябяспека – гэта і кампетэнцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл, птушак.
Іншы кірунак – стварэнне генна-мадыфікаваных арганізмаў і праца з імі. Размова ідзе і аб раслінах, і аб мікраарганізмах. Апошнія, напрыклад, выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сыроў, вітамінаў і гэтак далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" ЗША рыхтуюцца да новай пандэміі і шукаюць мутацыі – Мінабароны РФ