Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дэлегацыя Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры прэзентавала новыя праекты

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкМікрафон у студыі радыё Sputnik
Мікрафон у студыі радыё Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2023
Падпісацца
У чацвер, 14 верасня, у 14:30 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася сустрэча з дэлегацыяй Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры, якая гэтымі днямі знаходзіцца з візітам у Рэспубліку Беларусь.
На пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра прайшла прэзентацыя міжнародных гуманітарных праектаў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры, праграмы культурна-адукацыйнай паездкі для маладых суайчыннікаў "Здравствуй, Россия!".
Госці расказалі аб захаванні народнага мастацтва, падтрымцы маладзёжных ініцыятыў у акрузе, агучылі прапановы па супрацоўніцтве ў міжнародных медыяпраектах. А таксама прэзентавалі праект "Гуманитарный добровольческий корпус", дзейнасць якога накіравана на развіццё гуманітарных сувязей на міжнародным узроўні, уключаючы стварэнне ўмоў для міжкультурнага абмену практыкамі на аснове добраахвотніцтва (валанцёрства), а таксама прыцягненне замежных грамадзян у гуманітарныя місіі.
Удзельнікі:
намеснік старшыні па рэалізацыі сацыякультурных праектаў аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Гуманитарный добровольческий корпус", член Грамадскай палаты Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры Святлана Уладзіміраўна БАСАВА;
дырэктар Дэпартамента маладзёжнай палітыкі, грамадзянскіх ініцыятыў і знешніх сувязей Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры Якаў Андрэевіч САМАХВАЛАЎ (анлайн);
прэзідэнт некамерцыйнага Фонду падтрымкі і развіцця народных мастацкіх промыслаў і рамёстваў, мастацтвазнаўца, член Саюза дызайнераў Расіі, член Асацыяцыі народнага мастацтва і дызайну, фіналіст конкурсу "Лидеры России", удзельнік Маладзёжнага альянсу народных мастацкіх промыслаў пры Міністэрстве прамысловасці і гандлю Расіі, Каардынацыйнага савета па пытаннях культурных кодаў Расіі Ксенія Яўгенаўна ІЛАУСКІ;
дырэктар аўтаномнай установы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры "Окружная телерадиокомпания "Югра" Аляксей Сяргеевіч ЕЛІЗАРАЎ;
старшыня Грамадскай арганізацыі "Сургутский городской фонд развития словесности "Словесность" Мікалай Васільевіч ГАНУШЧАК (анлайн).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вялікі тэатр РФ прывязе ў Мінск оперу "Царская невеста"
Беларускі саюз туріндустрыі: паток бізнес-турыстаў з РФ расце
Фотавыставу расійскіх гарадоў прывезлі ў Гродна
Стужка навiн
0