https://bel.sputnik.by/20230914/eek-parekamendavala-belarus-razabratstsa-sa-strashnym-tsatskam-1079453480.html
ЕЭК парэкамендавала Беларусі разабрацца са "страшнымі" цацкамі
ЕЭК парэкамендавала Беларусі разабрацца са "страшнымі" цацкамі
Sputnik Беларусь
Рэспубліцы трэба разгледзець мэтазгоднасць выкарыстання паняцця "інфармацыйная прадукцыя" адносна той, што можа змяшчаць выявы, здольныя нанесці шкоду здароўю... 14.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-14T18:19+0300
2023-09-14T18:19+0300
2023-09-14T18:19+0300
еаэс
еэк
навіны
дзеці
цацкі
у беларусі
беларусь
грамадства
здароўе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069636492_1154:323:3250:1502_1920x0_80_0_0_33f7b76e1059b1388d1d5324d6598cca.jpg
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ў мэтах абароны дзяцей ад цацак, якія негатыўна ўплываюць на іх псіхічнае здароўе, прыняла Рэкамендацыю "О защите детей и подростков от информации, причиняющей вред их здоровью и развитию", гаворыцца на афіцыйным сайце ЕЭК.У прыватнасці, Арменіі, Беларусі і Кыргызстану камісія парэкамендавала разгледзець магчымасць імплементацыі ў сваё заканадаўства адпаведнага мадэльнага закона, які быў прыняты на 33-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД.Дадзены мадэльны закон рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх фізічнаму і псіхічнаму здароўю, маральнаму, духоўнаму, псіхічнаму, фізічнаму і сацыяльнаму развіццю, у тым ліку пры абароце інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для дзяцей, і інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для нявызначанага круга асоб.У ім таксама гаворыцца, што ЕЭК палічыла неабходным працягнуць работу па падрыхтоўцы змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "О безопасности игрушек". Гэтыя змены прадугледжваюць магчымасць устанаўлення мінімальных патрабаванняў да цацак у частцы абароны дзяцей ад іх негатыўнага ўплыву.У Еўразійскай эканамічнай камісіі звярнулі ўвагу на тое, што на аснове мадэльнага закона ў Казахстане і Расіі прыняты ўжо адпаведныя законы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20190619/Tsatsk-z-40-kratnym-peravyshennem-farmaldegdu-znayshl--kramakh-Gomelshchyny-1041644430.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069636492_1337:335:2929:1529_1920x0_80_0_0_4f38ef239f81b2870afb6f854cf40f6c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еэк, навіны , дзеці, цацкі, у беларусі, беларусь, грамадства, здароўе
еаэс, еэк, навіны , дзеці, цацкі, у беларусі, беларусь, грамадства, здароўе
ЕЭК парэкамендавала Беларусі разабрацца са "страшнымі" цацкамі
Рэспубліцы трэба разгледзець мэтазгоднасць выкарыстання паняцця "інфармацыйная прадукцыя" адносна той, што можа змяшчаць выявы, здольныя нанесці шкоду здароўю і развіццю дзяцей.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ў мэтах абароны дзяцей ад цацак, якія негатыўна ўплываюць на іх псіхічнае здароўе, прыняла Рэкамендацыю "О защите детей и подростков от информации, причиняющей вред их здоровью и развитию", гаворыцца на афіцыйным сайце ЕЭК.
У прыватнасці, Арменіі, Беларусі і Кыргызстану камісія парэкамендавала разгледзець магчымасць імплементацыі ў сваё заканадаўства адпаведнага мадэльнага закона, які быў прыняты на 33-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД.
Дадзены мадэльны закон рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх фізічнаму і псіхічнаму здароўю, маральнаму, духоўнаму, псіхічнаму, фізічнаму і сацыяльнаму развіццю, у тым ліку пры абароце інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для дзяцей, і інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для нявызначанага круга асоб.
"Дзяржавам Еўразійскага эканамічнага саюза рэкамендавана разгледзець мэтазгоднасць выкарыстання паняцця "інфармацыйная прадукцыя" адносна настольных гульняў, а таксама іншай прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў, якая можа змяшчаць выявы, што наносяць шкоду іх здароўю і развіццю (напрыклад, адзення, партфеляў, заплечнікаў, веласіпедаў, школьна-пісьмовых прылад)", - сказана ў паведамленні.
У ім таксама гаворыцца, што ЕЭК палічыла неабходным працягнуць работу па падрыхтоўцы змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "О безопасности игрушек". Гэтыя змены прадугледжваюць магчымасць устанаўлення мінімальных патрабаванняў да цацак у частцы абароны дзяцей ад іх негатыўнага ўплыву.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі звярнулі ўвагу на тое, што на аснове мадэльнага закона ў Казахстане і Расіі прыняты ўжо адпаведныя законы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"