https://bel.sputnik.by/20230914/km-chen-yn-zapras-uladzmra-putsna-navedats-panochnuyu-kareyu-1079431527.html
Кім Чэн Ын запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Паўночную Карэю
Кім Чэн Ын запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Паўночную Карэю
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар "з задавальненнем прыняў запрашэнне і яшчэ раз выказаў гатоўнасць нязменна працягваць гісторыю і традыцыі расійска-карэйскага сяброўства"... 14.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-14T09:11+0300
2023-09-14T09:11+0300
2023-09-14T09:13+0300
уладзімір пуцін
кім чэн ын
кндр
расія
навіны
палітыка
усходні эканамічны форум
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0d/1079406814_0:0:3026:1702_1920x0_80_0_0_0c5cecd03f2eac9280c416573b8e6990.jpg
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Лідар КНДР Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведаць Паўночную Карэю, паведамляе паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК).Нагадаем, напярэдадні паўночнакарэйскі лідар сустрэўся са сваім расійскім калегам на касмадроме "Восточный", пасля перагавораў – як з удзелам дэлегацый, так і тэт-а-тэт – у гонар кіраўніка КНДР быў дадзены абед.Як расказаў Уладзімір Пуцін, у ходзе перагавораў з Кім Чэн Ынам адбыўся адкрыты абмен думкамі па двухбаковых адносінах паміж Расіяй і КНДР, а таксама па сітуацыі ў Далёкаўсходнім рэгіёне. Прэзідэнт РФ таксама паведаміў, што далей у праграме візіту Кім Чэн Ына – наведванне Уладзівастока і Камсамольска-на-Амуры.У сваю чаргу ЦТАК паведамляе, што "пасля прыёму таварыш Кім Чэн Ын ветліва запрасіў прэзідэнта Пуціна наведаць з візітам КНДР у любы зручны для яго час".Паводле інфармацыі агенцтва, расійскі лідар "з задавальненнем прыняў запрашэнне і яшчэ раз выказаў гатоўнасць нязменна працягваць гісторыю і традыцыі расійска-карэйскага сяброўства".У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў напярэдадні сказаў, што візіт у адказ у дадзены момант не плануецца."Але яшчэ раз паўтараю, што гэта наш сусед, у нашых інтарэсах развіваць тыя адносіны, якія адпавядаюць нашым інтарэсам", - асабліва адзначыў Пяскоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
кндр
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0d/1079406814_105:0:2836:2048_1920x0_80_0_0_77089ac706c6b97e98373430971a0e3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, кім чэн ын, кндр, расія, навіны , палітыка, усходні эканамічны форум
уладзімір пуцін, кім чэн ын, кндр, расія, навіны , палітыка, усходні эканамічны форум
Кім Чэн Ын запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Паўночную Карэю
09:11 14.09.2023 (абноўлена: 09:13 14.09.2023) Расійскі лідар "з задавальненнем прыняў запрашэнне і яшчэ раз выказаў гатоўнасць нязменна працягваць гісторыю і традыцыі расійска-карэйскага сяброўства", паведамляюць паўночнакарэйскія СМІ.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Лідар КНДР Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведаць Паўночную Карэю, паведамляе паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК).
Нагадаем, напярэдадні паўночнакарэйскі лідар сустрэўся са сваім расійскім калегам на касмадроме "Восточный", пасля перагавораў – як з удзелам дэлегацый, так і тэт-а-тэт – у гонар кіраўніка КНДР быў дадзены абед.
Як расказаў Уладзімір Пуцін, у ходзе перагавораў з Кім Чэн Ынам адбыўся адкрыты абмен думкамі па двухбаковых адносінах паміж Расіяй і КНДР, а таксама па сітуацыі ў Далёкаўсходнім рэгіёне. Прэзідэнт РФ таксама паведаміў, што далей у праграме візіту Кім Чэн Ына – наведванне Уладзівастока і Камсамольска-на-Амуры.
У сваю чаргу ЦТАК паведамляе, што "пасля прыёму таварыш Кім Чэн Ын ветліва запрасіў прэзідэнта Пуціна наведаць з візітам КНДР у любы зручны для яго час".
Паводле інфармацыі агенцтва, расійскі лідар "з задавальненнем прыняў запрашэнне і яшчэ раз выказаў гатоўнасць нязменна працягваць гісторыю і традыцыі расійска-карэйскага сяброўства".
У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў напярэдадні сказаў, што візіт у адказ у дадзены момант не плануецца.
"Але яшчэ раз паўтараю, што гэта наш сусед, у нашых інтарэсах развіваць тыя адносіны, якія адпавядаюць нашым інтарэсам", - асабліва адзначыў Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"